У Вільні пад пагрозаю закрыцця – беларуская крэатыўная прастора «CreateCultureSpace». Яе сузаснавальніца Надзея Ількевіч напісала на старонцы ў Facebook, што 11 лістапада, у другі дзень народзінаў прасторы, давядзецца ўсіх клікаць на яе закрыццё. Пагутарылі з Надзеяй пра тое, як можна ўратаваць пляцоўку і чаму ўвогуле такія беларускія ініцыятывы апошнім часам перажываюць не найлепшы час, застаюцца без фінансавання і вымушаныя спыняць працу.