навіны

Эканоміка Беларусі апынулася перад абвалам?

Аляксандр Лукашэнка і Пётр Пракаповіч
Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання цэнтральнага сховішча Нацбанку разам са старшынём Нацбанку Пятром Пракаповічам. Менск, 2010 г. Крыніца: Euroradio
podpis źródła zdjęcia

«Усе, хто памятаюць 2010 год, памятаюць 2011 год. Прычым значна лепш, чым 2010-ы. Прывабнасць 2011-га была толькі ў тым, што ён здарыўся пасля, а не да 2010 года. У адваротным выпадку мы былі б сёння дзесьці не тут, а дзесьці ў зусім іншай Беларусі», – кажа журналістка Вольга Лойка. У праграме «Двубой» з Віталём Цыганковым яна папярэджвае пра магчымасць «як мінімум двухзначнай інфляцыі» ў нашай краіне найбліжэйшым часам.


«Абвал» ці запавольванне»?


,,

«Цяпер беднага каня прышпорваюць. Да выбараў яго спадзяюцца давесці прынамсі жывым. Гэта магчыма, калі выбары будуць усё ж такі дастаткова рана. Таму гэтая лютаўская тэма і з’явілася. Усё ж такі неабходна датрываць. Няхай падае ўжо потым», – тлумачыць Вольга Лойка.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Кныровіч: «Мы павінныя лічыць месяцы да эканамічнага выбуху» навіны

Яшчэ больш катэгарычны прадпрымальнік і вядоўца праграмы «Атмасфера» на «Белсаце» Аляксандр Кныровіч, які кажа, што цягам некалькіх месяцаў Беларусь чакае гіперінфляцыя.


З такімі прагнозамі не згаджаецца эканамістка Настасся Лузгіна, старэйшая навуковая працаўніца BEROC, якая мяркуе, што будзе не «абвал», а запавольванне, калі, вядома, не здарыцца нейкіх шокаў у Беларусі. У той жа момант сённяшні эканамічны рост – падманлівы, бо фактычна гэта аднаўленне пасля спаду 2022 года. Непакой эканамісткі выклікае «перагрэў», вызначаны празмерным крэдытаваннем і адсутнасцю збалансаванасці ў развіцці розных галінаў гаспадарання.


Чаму растуць заробкі ў Беларусі?


Настасся Лузгіна дае адказ:

,,

«Гэта значыць, прадпрыемствы часцяком вымушаныя падвышаць заробкі, бо ім людзей не хапае. І ўжо на максімальных сваіх магутнасцях яны працуюць, і як быццам людзей няма».


У гэтым ёсць вялікая праблема для беларускай эканомікі: вымушаны рост заробкаў з мэтаю ўтрымання працаўнікоў не абумоўлены ростам вытворчасці прадпрыемстваў.


«Наступаем на тыя ж граблі»


Адпаведную праблему ўжо заўважылі ў Расеі і намагаюцца з ёю, як і закрэдытаваннем, разабрацца. Але чаму ў Беларусі не ідуць расейскім шляхам для «ахалоджвання»?


«У нас заўсёды прысутнічалі нейкія вясёлкавыя настроі, менавіта ў плане эканамічнай палітыкі. Вось калі цяпер як бы пайшоў рост, як гэта мы будзем яго астуджваць? Навошта? Усё ж быццам бы добра і выдатна… Паказнікі трэба трымаць, пакуль ёсць магчымасць. У нас такая палітыка, мы памятаем тыя ж крызісы. Перад гэтым што было? Менавіта разагрэў, максімальны разагрэў, а потым не маглі спыніцца. І атрымліваецца, што цяпер наступаем на тыя ж граблі», – дзеліцца Настасся Лузгіна.


Як вынік – Беларусь да сёння адчувае ўплыў спадчыны СССР, а таму развіваецца рыўкамі, а ў выніку мы стаім на месцы, пакуль суседзі рушаць наперад.


Што чакае беларускую эканоміку ў 2025 годзе?


,,

«Як мінімум двухзначная інфляцыя. Як мінімум. У астатнім – канца не прадбачу, у залежнасці ад санкцыяў, Расеі… Вельмі шмат невядомых. І нават ад тэрмінаў выбараў будзе залежаць даволі шмат», – дае прагноз журналістка Вольга Лойка.


Анастасія Лузгіна і Вольга Лойка ў праграме «Двубой» з Віталём Цыганковым. Крыніца Белсат
Анастасія Лузгіна і Вольга Лойка ў праграме «Двубой» з Віталём Цыганковым. Крыніца Белсат


Цалкам праграму «Двубой» з Віталём Цыганковым глядзіце на Youtube-канале «Белсат NEWS».

ББ belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10