навіны

Кныровіч: «Мы павінныя лічыць месяцы да эканамічнага выбуху»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Пасля шасці месяцаў росту сярэдняга заробку статыстыкі адзначылі падзенне ў жніўні. Ад чаго залежаць нашыя даходы і да чаго могуць прывесці такія ваганні, «Белсат» даведаўся ў адмыслоўцаў.

«Такі ненатуральны рост прыводзіць да перагрэву эканомікі. Мы павінныя лічыць месяцы да таго, як адбудзецца эканамічны выбух. Я не магу цяпер прадказаць, якога ён будзе кшталту. Гэта мы пабачым – гіперінфляцыя ці скокі курсу (рубля)», – распавядае прадпрымальнік, вядоўца праграмы «Атмасфера» Аляксандр Кныровіч.

Прадпрымальнік падкрэслівае, калі раней розніца паміж заробкамі на прадпрыемствах і, да прыкладу, ў адукацыі была 30 %, то цяпер яна большая, чым 35 %. І таму дзяржава вымушаная дадаткова падтрымліваць бюджэтнікаў і ўздымаць ім заробкі: з першага верасня да акладаў настаўнікаў і педагогаў дадалі 15-22 %.

Без развязання праблемы адтоку кадраў з эканомікі, паводле Аляксандра Кныровіча, сітуацыяў у эканоміцы будзе пагаршацца: змагаючыся за работнікаў, працадаўцы надалей будуць падымаць заробкавую планку, у выніку чаго даходы работнікаў будуць працягваць расці хутчэй, чымся вытворчасць працы. 

У неафіцыйным рэйтынгу выдаткаў на жыццё ад сэрвісу Numbeo, які паказвае звесткі з 97-мі краінаў, Беларусь займае 70 радок – паміж Іракам і Эквадорам.

Нават у напампаваным выглядзе даходы беларусаў нізкія ў параўнанні з краінамі СНД. Сярэдні заробак у Арменіі – $ 600, у Казахстане – $ 579, і $ 553 долары – у Расеі. Беларусы зарабляюць у сярэднім $ 517 (звесткі Numbeo).

,,

«Нас апярэдзіла Арменія. Там няма нафты, няма IT-кластараў. Там няма ваеннай абароннай замовы. Там троху дапмагаюць нам абысці санкцыі, але яўна не гэта ёсць прычынаю дабрабыту», – запэўнівае галоўная рэдактарка парталу «Plan B.» Вольга Лойка ў праграме «Двубой».


Па словах адмыслоўцаў, выбух у эканоміцы – лагічны вынік таго, што адбываецца цяпер у гэтай галіне, дзе гэтым разам заробкі наперад штурхае не будучая электаральная кампанія, а ўсё яшчэ наступствы мінулых выбараў.

Падрабязней глядзіце ў сюжэце

Юлія Цяльпук, Марыя Голдстэйн, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10