навіны

За 8 месяцаў 2024 года ў суды накіраваныя 103 заявы аб прызнанні інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкімі»

Менскі гарадскі суд
Менскі гарадскі суд. Фота: court.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Органы пракуратуры Менску са студзеня да жніўня 2024 года накіравалі ў суды 103 заявы аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі інтэрнэт-крыніцаў «экcтрэмісцкімі матэрыяламі». 

З пачатку года «экстрэмісцкімі» прызнаныя 13 Telegram-чатаў і каналаў, 10 старонак у Instagram, 44 акаўнты ў Х, 6 сайтаў, 24 акаўнты ў Tik-Tok, 11 – у Facebook, 14 YouTube-каналаў, тры друкаваныя кнігі. 


У якасці прыкладаў «экстрэмісцкіх» матэрыялаў на сайце Генеральнай пракуратуры Беларусі называюцца наступныя: акаўнты «Artyom Shraibman», «Valery Tsepkalo», «Pavel Latushka» і «Free Belarus» у Х, «prezident.sveta», «Змагарка Алеся», «Михаил» у Tik-Tok. 


З 2020 года 5 тысячаў рэсурсаў у краіне былі прызнаныя «экстрэмісцкімі», а да 14 тысячаў быў абмежаваны доступ. За перыяд са студзеня 2015 года да студзеня 2020-га доступ быў абмежаваны да 400 рэсурсаў, а з 1 студзеня 2020 года да верасня 2024 года – да 5000. 


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10