Італьянскі фестываль «Prix Italia» пройдзе ў Турыне 1–4 кастрычніка. Наш серыял «Працэсы» пазмагаецца за галоўны прыз у катэгорыі «Digital fiction».
Сярод фіналістаў, акрамя «Працэсаў», – стужка «No Big Deal» з Чэхіі і «Dieciocho» іспанскай вытворчасці.
«Prix Italia» – адзін з самых прэстыжных міжнародных фестываляў у сферы радыё, кіно, тэлебачання і інтэрнэту. У свой час прызы на ім атрымлівалі Фэдэрыка Фэлліні, Іньмар Бергман, Франсуаз Саган, Умбэрта Эка ды іншыя сусветнавядомыя аўтары.