У Беларусі 18 лютага падпісаны Закон «Аб спажывецкім крэдыце і спажывецкай мікрапазыцы». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.
Закон прадугледжвае наданне фізічным асобам больш разгорнутай інфармацыі аб умовах крэдыту (мікрапазыкі) і правядзенне абавязковай ацэнкі іх крэдытаздольнасці.
Устанаўліваюцца істотныя ўмовы дамовы спажывецкага крэдыту (мікрапазыкі), абмежаванне памеру працэнтаў паводле яе, а таксама забарона на спагнанне няўстойкі за датэрміновае вяртанне спажывецкага крэдыту і дадатковых плацяжоў за карыстанне крэдытам (мікрапазыкай).
Крэдытаатрымальнікі, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, змогуць атрымліваць адтэрміноўкі плацяжу.
Прадугледжана таксама магчымасць удзелу трэціх асобаў пры ажыццяўленні спажывецкага крэдытавання (мікрафінансавання) ад імя крэдытадаўца (пазыкоўца) без спагнання ўзнагароджання з грамадзян.
Акрамя таго, у Грамадзянскім кодэксе цяпер прапісваецца, што дамова арэнды (акрамя лізінгу) можа прапісваць памер арэнднай платы толькі ў беларускіх рублях.
У Беларусі з 2025 года пашыраныя магчымасці для датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу. Датэрмінова выкарыстоўваць яго на будаўніцтва жытла ў шматкватэрных дамах, у тым ліку на пагашэнне крэдытаў (пазык) на гэтае жытло, могуць тыя, хто будуецца альбо пабудаваў кватэру без скіравання раённага альбо гарадскога выканкаму. Раней такое скіраванне было абавязковае.
Якуб Хруст belsat.eu