навіны

Павел Дураў анансаваў правядзенне ўзорнай мадэрацыі ў Telegram

Павел Дураў
Павел Дураў. Крыніца: sud.ua
podpis źródła zdjęcia

Павел Дураў паведаміў, што мадэрацыя ў месэнджары ў гэтым годзе ператворыцца з крытыкі ў пахвалу.


Сваю заяву ўладальнік Telegram зрабіў ва ўласным канале месэнджара.

,,

«У той час як 99,999% карыстальнікаў Telegram не маюць дачынення да злачыннасці, 0,001% уцягнутых у незаконныя дзеянні ствараюць кепскі імідж для ўсёй платформы, ставячы пад пагрозу інтарэсы нашых карыстальнікаў. Вось чаму ў гэтым годзе мы імкнемся ператварыць мадэрацыю ў Telegram з крытыкі ў пахвалу», – гаворыцца ў паведамленні.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
«Галоўны мэсанджар вайны». Якое значэнне мае Telegram для Украіны і Расеі? навіны

Выглядае, французскія ўлады дасягнулі сваёй мэты, раз стваральнік месэнджэра напісаў такі пост.

Нагадаем, што 6 верасня Павел Дураў пракаментаваў сваё затрыманне. У ім ён згадаў, што, у прыватнасці, адмовіўся выдаваць ключы шыфравання спецслужбам Расеі і Ірана, адзначыўшы, што яго кампанія гатовая пакінуць рынкі, якія не адпавядаюць яе прынцыпам.

«Мы робім гэта не дзеля грошай. Мы кіруемся намерам несці дабро і абараняць асноўныя правы людзей, асабліва ў месцах, дзе гэтыя правы парушаюцца», – напісаў ён.

Фактычна ж адмова Дурава ад мадэрацыі ў Telegram і стала асноўнай прычынай яго затрымання ўладамі Францыі.

Нагадаем, што Дураў быў затрыманы 24 жніўня ў аэрапорце разам з ахоўнікам і памочніцай, прабыў пад вартай у паліцыі звыш 80 гадзінаў. 28 жніўня Дураву выставілі абвінавачванні паводле шасці пунктаў, у тым ліку ў «саўдзеле ў адміністраванні онлайн-платформы, якая дазваляе незаконныя транзакцыі» і ў «адмове прадставіць на запыт упаўнаважаных органаў інфармацыю і дакументы, неабходныя для правядзення праслухоўвання».

Месэнджар Telegram і ягонага заснавальніка вінавацяць у тым, што на платформе распаўсюджваюць дзіцячае порна, прадаюць наркотыкі, ладзяць махлярства і гэтак далей. Паводле пракуратуры, расследаванне распачалі яшчэ ў лютым 2024 года. Адміністрацыя Telegram заявіла ў адказ, што выконвае еўрапейскія законы.

28 жніўня Паўла Дурава вызвалілі з-пад варты пад заклад у 5 мільёнаў еўраў. Яму забаронена пакідаць тэрыторыю Францыі.

Раман Шавель belsat.eu


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10