Naviny

Суд у Варшаве завочна арыштаваў трох беларусаў па справе аб тэрарызме на Ryanair

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Самалёт авіякампаніі Ryanair. Фота: Przemek Swiderski / Reporter / East News
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Самалёт авіякампаніі Ryanair. Фота: Przemek Swiderski / Reporter / East News

Польская пракуратура будзе дабівацца арышту беларускіх афіцэраў за згон самалёта са 126 пасажырамі, сярод якіх быў беларускі журналіст Раман Пратасевіч разам з Сафіяй Сапегай. Пракуратуры дапамог сакрэтны інфарматар – авіядыспетчар з Менску, які ўцёк у Польшчу з доказамі. Пра тое, як беларускія спецслужбы пасадзілі еўрапейскі самалёт і пра справу, якая цягнулася тры гады, распавядае польская «Wyborcza».