Naviny

Замашкі прыгоннага права, шантаж рублём і пагрозы ад ідэолагаў – на што сталі падобныя працоўныя месцы беларусаў у глыбінцы

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: dzen.ru
Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: dzen.ru

Палітычная і эканамічная сітуацыя ў Беларусі такая, што людзям, асабліва ў невялікіх гарадах, стала максімальна складана не толькі знаходзіць новыя месцы працы, але і звальняцца са старых. Адных запалохваюць штатныя ідэолагі, якіх надзялілі сур'ёзнымі паўнамоцтвамі – звальняць за «іншадумства», шантажаваць і не адпускаць людзей з працы, пісаць характарыстыкі, з якімі больш нікуды не возьмуць. Іншыя аказваюцца ў эканамічным палоне і баяцца страціць хоць нейкую працу, бо іншай у горадзе проста няма. «Белсат» пагаварыў з працоўнымі беларусамі і высветліў, як і чаму ўсё гэта адбываецца.