навіны

Танная электраэнергія будзе здабывацца з космасу

img
Спутнік «Space Solar». Скрыншот з відэа: Навіны з будучыні
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка заявіў пра патрэбу «новай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі» ў Беларусі. А ў гэты час брытанскі стартап «Space Solar» збіраецца забяспечыць планету таннай электраэнергіяй з космасу, у Шатландыі дзяцей знаёмяць са штучным інтэлектам у «Robotarium», а ў Сеуле запускаюць беспілотныя аўтобусы. Новыя «Навіны з будучыні».

Брытанскі стартап «Space Solar» прадэманстраваў рэвалюцыйную тэхналогію, якая можа забяспечыць зямлю таннай і надзейнай энергіяй круглы год. Іхны прататып сонечнага спадарожніка здольны збіраць сонечную энергію ў космасе і перадаваць яе на Зямлю ў выглядзе мікрахваляў.

,,

«Гэтая тэхналогія дазваляе атрымаць бесперапынную энергію днём і ноччу ў любое надвор’е і ў любую пару года», – апавядае Марцін Солтаў, генеральны дырэктар «Space Solar».


Спадарожнікі, якія лятаюць высока над Зямлёю, павінны збіраць сонечную энергію і скіроўваць яе на зямныя станцыі.

«Space Solar» сцвярджае, што вытворчыя выдаткі на сонечную энергію з космасу параўнальныя з коштамі на аднаўляльную энергію і значна таннейшыя за ядравую.

Таксама глядзіце ў новым выданні праграмы «Навіны з будучыні» Вольгі Старасцінай:

  • «Robotarium» у Шатландыі для дзяцей
  • Квантавы камп'ютар ад Інстытуту Нільса Бора
  • Палімерны 3D-прынтар для друку дамоў ад Універсітэту Мэйну
  • «Формула-1» на шляху да нулявых выкідаў
  • Аўтобусы беспілотнікі ў Сеуле
  • Манітор удараў па галаве для горных велагоншчыкаў
  • Кампанія «Veolia» з Аўстраліі і Новай Зеландыі дабывае метан са смецця
  • Як у Еўропе змагаюцца з азіяцкімі шэршнямі
  • Робат-сабака і робат-скакун ад «SpaceHopper» на службе чалавека.


Больш «Навінаў з будучыні» глядзіце на канале «Belsat Life».

BB belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10