навіны

Брата заснавальніка EPAM Сямёна Добкіна асудзілі на 6,5 гадоў калоніі строгага рэжыму

img
Аркадзь Добкін. Фота: «Наша Ніва»
podpis źródła zdjęcia

Скончыўся судовы працэс над кіраўнікамі кампаніі «ГСКБ» — Сямёнам Добкіным і яго намеснікам Юрыем Жулаевым. Абодвух пакаралі 6,5 гадамі калоніі строгага рэжыму нібыта за атрыманне хабару, паведамляе «Наша Ніва».

Сутнасць абвінавачвання і акалічнасці справы дагэтуль невядомыя, адзначае выданне. Вядома толькі, што кіраўнікам «ГСКБ» пагражала ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі, паколькі іх судзілі па самай сур'ёзнай частцы артыкула 430 КК («Атрыманне хабару»). Арышты ў «ГСКБ» прайшлі ў снежні 2023 года.


Сямёну Добкіну 76 гадоў. Гэта брат заснавальніка EPAM Аркадзя Добкіна. Аркадзь жыве ў ЗША і не прыязджае ў Беларусь. У 2021 годзе Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў яго ў фінансаванні пратэстаў і працы са спецслужбамі ЗША.


«ГСКБ» называюць найбуйнейшай цеплатэхнічнай кампаніяй у Беларусі. Яна займаецца выпускам воданагравальных і паравых катлоў, гарэлак, утылізатараў і іншага інжынернага абсталявання.


На сайце кампаніі гаворыцца, што гэта «найбуйнейшы пастаўшчык цеплатэхнічнага абсталявання і паслуг для жыллёва-камунальных гаспадарак, будаўнічых арганізацый, а таксама іншых суб'ектаў сацыяльнага прызначэння ў Рэспубліцы Беларусь, Расеі і краінах СНД».


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10