навіны

Пуцін сабраўся ў краіну, дзе яго могуць арыштаваць, але Крэмль не перажывае

Уладзімір Пуцін з былым прэзідэнтам Манголіі Халтмагійн Батулгай у 2019 годзе
Уладзімір Пуцін з былым прэзідэнтам Манголіі Халтмагійн Батулгай у 2019 годзе. Фота: kremlin.ru
podpis źródła zdjęcia

Уладзімір Пуцін плануе наведаць Манголію 3 верасня. Гэтая краіна далучылася да Рымскага статуту, таму Пуціна там могуць арыштаваць. Аднак у Крамлі «няма перажыванняў», заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Падпісанне Рымскага статута азначае прызнанне рашэнняў Міжнароднага крымінальнага суда (МУС). І гэтыя рашэнні працуюць на тэрыторыі краін, якія далучыліся да Рымскага статуту.


Улічваючы, што МУС 3 сакавіка 2023 года выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна за незаконную дэпартацыю дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны, яго могуць арыштаваць у Манголіі. Аднак Дзмітрый Пяскоў паведамляе, што перажываць Крамлю няма пра што.


«У нас выдатны дыялог з нашымі сябрамі з Манголіі, — адзначыў Пяскоў. — Зразумела, усе аспекты візіту старанна рыхтаваліся».


Пуцін едзе ў Манголію на ўрачыстасць з нагоды 85-годдзя сумеснай перамогі савецкіх і мангольскіх узброеных сіл над японскімі мілітарыстамі на рацэ Халхін-Гол.


Роўна за тры месяцы да запланаванай даты візіту Пуціна Манголію наведаў Аляксандр Лукашэнка.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10