Вайна

Перамовы паміж Украінай і Расеяй у Стамбуле перанесеныя на іншы дзень

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас прэс-канферэнцыі ў Турэччыне 15 траўня 2025 г. Фота: president.gov.ua
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас прэс-канферэнцыі ў Турэччыне 15 траўня 2025 г. Фота: president.gov.ua
podpis źródła zdjęcia

Дэлегацыі Украіны і Расейскай Федэрацыі могуць пачаць перамовы ў Стамбуле ў пятніцу, 16 траўня. Пра гэта «РБК-Україна» паведамляе са спасылкай на свае крыніцы. Спачатку планавалася, што сустрэча пройдзе на дзень раней, 15 траўня.

Чытайце таксама:
Журналісты сабраліся ля ўваходу ў палац Далмабахчэ ў Стамбуле, дзе, як чакаецца, адбудуцца перамовы паміж расейскай і ўкраінскай дэлегацыямі. Стамбул, Турцыя. 15 траўня 2025 года. Фота: Yasin Akgul / AFP / East News

Расея будзе правакаваць. Рыгор Ніжнікаў пра перамовы па Украіне ў Стамбуле

Паводле звестак крыніц, сустрэча ўкраінскай і расейскай дэлегацый можа пачацца раніцай 16 траўня ў Стамбуле. Але магчыма, што з датай і часам наступных перамоваў украінскі бок вызначыцца ўжо па прылёце ў Стамбул. Крыніца ТАСС у турэцкім МЗС таксама заявіла, што на 16 траўня ў Стамбуле намечаная трохбаковая сустрэча Турэччыны, Расеі і Украіны.

Тым часам прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб зацвярджэнні дэлегацыі Украіны на перамовах з Расеяй, Турэччынай і ЗША ў Стамбуле. Кіраўніком дэлегацыі будзе міністр абароны Рустэм Умераў. У яе склад таксама ўвойдуць першы намеснік міністра замежных справаў Сяргей Кісліца, намеснік старшыні Службы бяспекі Украіны Аляксандр Поклад, першы намеснік старшыні Службы вонкавай выведкі Алег Лугоўскі, намеснік начальніка Генеральнага штабу Аляксей Шаўчэнка, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Вадзім Скібіцкі, намеснік начальніка штабу камандавання Паветраных Сіл Яўген Шынкароў, намеснік начальніка штабу камандавання Ваенна-Марскіх Сіл Аляксандр Дзякаў ды іншыя.

Нагадаем, што расейскую дэлегацыю ўзначальвае памочнік Уладзіміра Пуціна Уладзімір Мядзінскі. У склад яе таксама ўваходзяць намеснік міністра замежных справаў РФ Міхаіл Галузін, начальнік Галоўнага ўпраўлення Генеральнага штаба УС РФ Ігар Касцюкоў і намеснік міністра абароны Аляксандр Фамін. Зяленскі, які выклікаў на перамовы Пуціна, назваў склад расейскай дэлегацыі «бутафорным».

Ціханоўская: Пуцін паказаў, што не гатовы да міру

Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская ў «X» заявіла, што адмова Пуціна ад удзелу ў мірных перамовах у Турэччыне паказвае, што ён не гатовы да міру.

,,

«Яго саўдзельнік Лукашэнка таксама хаваецца ад адказнасці. Сапраўдны свет патрабуе мужнасці і адзінства. Давайце будзем моцнымі – з Украінай, з дэмакратычнай Беларуссю і з усімі, хто супраціўляецца агрэсіі», – напісала яна.


Чытайце таксама:
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас візіту ў Турцыю 15 траўня 2025 г. Фота: president.gov.ua

Перамовы ў Стамбуле: Пакуль свет чакае замірэння, Масква кажа, што ў яе іншая мэта

ЗША не ўскладаюць надзеяў на перамовы

Дзяржаўны сакратар ЗША Маркаў Руб’ёў, словы якога прыводзяць «Reuters» і «Sky News», таксама пагадзіўся з ацэнкай, што ўзровень расейскай дэлегацыі «не паказвае на магчымасць дасягнення прарыву».

«Спадзяюся, я памыляюся. Спадзяюся, я на 100 % памыляюся. Спадзяюся, заўтра ў навінах скажуць, што яны дамовіліся аб спыненні агню», – заявіў ён.

Але ў цэлым, паводле яго, Вашынгтон «не ўскладае вялікіх надзеяў» на перамовы ў Стамбуле. Руб’ёў дадаў, што прарыву не будзе, пакуль кіраўнікі ЗША і Расею «не пагутараць наўпрост на гэтую тэму»». Дзяржсакратар адзначыў, што пасля завяршэння «заўтрашніх перамоваў у Стамбуле» Вашынгтон прыме рашэнне аб тэрмінах магчымай сустрэчы Пуціна і Трампа.

У адказ на патрабаванні Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Польшчы і Францыі абвесціць 30-дзённае замірэнне, Пуцін заклікаў Украіну на наўпроставыя перамовы 15 траўня ў Стамбуле. Прэзідэнт Украіны пагадзіўся – і сказаў, што будзе чакаць яго на перамовах. А Пуцін пастанавіў не ехаць. Замест сябе ён паслаў свайго памочніка і іншых дробных чыноўнікаў.

Зяленскі ў Турэччыну прыбыў, але ад сустрэчу з імі адмовіўся. Таксама ў Стамбул прыбыла амерыканская дэлегацыя, у склад якой увайшлі дзяржсакратар Маркаў Руб'ёў і дыпламаты высокага ўзроўню Стыў Ўіткаф і Кіт Келаг – усе цесна звязаныя з тэмаю перамоваў у справе Украіны. Пры гэтым кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў раскрытыкаваў ідэю 30-дзённага замірэння і запатрабаваў выканання ўмоваў, якія Расея ставіла яшчэ ў 2022 годзе.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10