навіны

У МЗС Беларусі выказаліся пра дыпламатычныя перамовы паміж Украінай і Расеяй

сцягі Украіны і Расеі
Кадр з перамоваў паміж Украінай і Расеяй у Беларусі. Крыніца: @BelarusMFA / Х
podpis źródła zdjęcia

МЗС Беларусі выпусціў заяву, у якой выказаўся пра дыпламатычныя перамовы паміж Украінай і Расеяй як адзінае развязанне канфлікту. Пра гэта МЗС напісаў у Х.

«Расея і Украіна – гэта не проста нашыя суседзі, гэта брацкія нам дзяржавы. Беларусь заўсёды паслядоўна выступала за адкрыты і прамы дыялог. Мы перакананыя, што толькі дыпламатычныя перамовы могуць стаць эфектыўным інструментам пошуку рашэнняў і ўмацавання стабільнасці ў нашым рэгіёне», – піша МЗС.


Адзначаецца, што Беларусь гатовая падтрымаць працэс мірнага ўрэгулявання на «карысць трох брацкіх краінаў і народаў».

Чытайце таксама:
Журналісты сабраліся ля ўваходу ў палац Далмабахчэ ў Стамбуле, дзе, як чакаецца, адбудуцца перамовы паміж расейскай і ўкраінскай дэлегацыямі. Стамбул, Турцыя. 15 траўня 2025 года. Фота: Yasin Akgul / AFP / East News

Расея будзе правакаваць. Рыгор Ніжнікаў пра перамовы па Украіне ў Стамбуле

Нягледзячы на гатовасць, пра якую кажа МЗС, Беларусі не абралі пляцоўкаю для перамоваў, яна наагул не згадваецца ў кантэксце мірных перамоваў.


Заява МЗС выйшла ўвечары 15 траўня, калі стала зразумела, што запланаваныя на гэты дзень перамовы паміж расейскай і ўкраінскай дэлегацыямі ў Стамбуле перанесеныя. Паводле крыніцаў медыяў, сустрэча можа адбыцца 16 траўня.


Пра перамовы ў Турцыі ў публічнай прасторы ўпершыню загаварыў Уладзімір Пуцін пасля таго, як адмовіўся ад 30-дзённага спынення агню, якое прапанавалі Украіна, Польшча, Вялікая Брытанія і Францыя.


Дзяржаўны сакратар ЗША Маркаў Руб'ёў не разлічвае, што на гэтым этапе ў Турцыі адбудзецца прарыў:


«Спадзяюся, я на 100 % памыляюся. Спадзяюся, заўтра ў навінах скажуць, што яны дамовіліся спыніць агонь».


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10