Gistoryi

«Паперка, а не падстава для выезду». Беларуса з польскім праязным дакументам не пусцілі ў самалёт

Пасадка ў самалёт «Wizz Air» у аэрапорце Вроцлава, Польшча
Пасадка ў самалёт «Wizz Air» у аэрапорце Вроцлава, Польшча. 16 жніўня 2023 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: P.Dziurman / Reporter / East News

Беларус Ян Таяноўскі меў квіток на самалёт авіякампаніі «Wizz Air» на 3 траўня з Познаню ў Кутаісі. Аднак у той дзень мужчына не вылецеў у Грузію – яго не пусцілі на борт праз адсутнасць дзейнага беларускага пашпарта. Польскі падарожны дакумент замежніка, які Ян меў пры сабе, працаўнікі авіякампаніі назвалі проста паперкаю. Апавядаем гісторыю Яна і разбіраемся, наколькі правамоцныя былі дзеянні «Wizz Air».