навіны

Даведаліся пра размеркаванне? З Беларусі высылаюць самалійскіх студэнтаў, якія хацелі ўцячы

Аўтамабіль польскіх памежнікаў, пабіты мігрантамі на мяжы з Беларуссю. Фота: podlaski.strazgraniczna.pl
Аўтамабіль польскіх памежнікаў, пабіты мігрантамі на мяжы з Беларуссю. Фота: podlaski.strazgraniczna.pl
podpis źródła zdjęcia

Чатырох грамадзянаў Самалі, якія вучыліся ў Полацкім каледжы, высылаюць з Беларусі за спробу нелегальна трапіць у трэція краіны. Але змагання з нелегальнаю міграцыяй з боку ўладаў Беларусі гэта не азначае: мігранты працягваюць спрабаваць трапіць з нашай краіны ў Еўразвяз.

Мігранты ў беларускіх лясах увесну 2025 года. Скрыншот: Tiktok
Як мігранты ідуць у ЕЗ: вербаванне на фронт і кальян у беларускім лесе Гісторыі

Як паведамілі ў УУС Віцебскага аблвыканкаму, чацвёра грамадзянаў Самалі паступілі ў Полацкі каледж і ў сакавіку 2025 года атрымалі дазволы на часовае пражыванне ў звязку з навучаннем. Аднак Аддзяленне грамадзянства і міграцыі Полацкага РАУС высветліла, што студэнты спрабавалі выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі як транзітны пункт для нелегальнага перамяшчэння ў трэція краіны.

У звязку з гэтым было вырашана выслаць усіх чатырох самалійцаў з тэрыторыі Беларусі. Ім таксама забаронены ўезд у краіну на пяць гадоў.

Мігранты пабілі аўтамабіль польскіх памежнікаў

Між тым 14 траўня працаўнікі Падляскага памежнага атраду Польшчы зафіксавалі каля 80 спробаў незаконна мінуць польска-беларускую мяжу. Бальшыня мігрантаў, убачыўшы польскія паслугі, вярнулася ў Беларусь. Замежнікі некалькі разоў кідалі камяні ў польскіх памежнікаў.

Раніцай 15 траўня падчас атакі быў пашкоджаны службовы аўтамабіль памежнай службы. Задняя і бакавыя шыбы былі пабітыя.

З пачатку 2025 года Падляскае памежнае падраздзяленне зарэгістравала больш як 7,1 тыс. спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

Польскія ўлады заяўляюць, што сярод нерэгулярных мігрантаў ёсць асобы ва ўніформе беларускіх службаў. Яны, як сцвярджаецца, дапамагаюць мігрантам.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10