навіны

«Дачка піша і пытаецца, чаму тата не адказвае». У Вільні прайшоў брыфінг, прысвечаны Сяргею Ціханоўскаму

8 сакавіка Святлана Ціханоўская прыйшла да будынку амбасады Беларусі ў Літве з партрэтам мужа. У гэты дзень спаўняецца год, як Сяргей Ціханоўскі застаецца без сувязі з вонкавым светам. Беларуская лідарка звярнулася да генеральнага сакратара ААН Антонью Гутэрыша з просьбай умяшацца ў сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі. Вільня, Літва. 8 сакавіка 2024 года. (Фота: Белсат)

podpis źródła zdjęcia

З 9 сакавіка 2023 года палітык знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада.

8 сакавіка ў Вільні прайшоў брыфінг, прысвечаны таму, што Сяргея Ціханоўскага ўжо год утрымліваюць у няволі без сувязі з вонкавым светам – у рэжыме інкамунікада.
8 сакавіка Святлана Ціханоўская прыйшла да будынку амбасады Беларусі ў Літве з партрэтам мужа. У гэты дзень спаўняецца год, як Сяргей Ціханоўскі застаецца без сувязі з вонкавым светам. Беларуская лідарка звярнулася да генеральнага сакратара ААН Антонью Гутэрыша з просьбай умяшацца ў сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі. Вільня, Літва. 8 сакавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
8 сакавіка Святлана Ціханоўская прыйшла да будынку амбасады Беларусі ў Літве з партрэтам мужа. У гэты дзень спаўняецца год, як Сяргей Ціханоўскі застаецца без сувязі з вонкавым светам. Беларуская лідарка звярнулася да генеральнага сакратара ААН Антонью Гутэрыша з просьбай умяшацца ў сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі. Вільня, Літва. 8 сакавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
З 9 сакавіка 2023 года Ціханоўскі пазбаўлены магчымасці кантактаваць з адвакатамі і дактарамі, размаўляць з сям’ёй, атрымліваць любую інфармацыю пра тое, што адбываецца ў свеце. Такім чынам рэжым Лукашэнкі імкнецца зламаць апанентаў, ціснучы на іх фізічна і псіхалагічна.
Як апавяла Святлана Ціханоўская, ужо год да ейнага мужа не пускаюць адвакатаў, сям’я не атрымлівае ад яго лістоў:
Ціханоўская таксама згадала іншых лідараў беларускай апазіцыі, пра якіх нічога невядома:
«Год, як мы нічога не чулі пра Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Максіма Знака, Ігара Лосіка ды іншых палітвязняў. Інкамунікада – гэта спосаб катаванняў. І гэта катаванні не толькі для палітвязняў, але і для іхных сем’яў, якія жывуць у поўнай невядомасці і страху, што можа адбыцца найгоршае. Рэжым Лукашэнкі ўжо забіў пяцярых беларускіх палітвязняў – Ігара Ледніка, Вадзіма Храська, Вітольда Ашурка, Алеся Пушкіна, Мікалая Клімовіча – і працягвае забіваць іншых. Турма – гэта павольная смерць. А смерць у зняволенні – гэта страшная смерць».
Belsat (Фота: Белсат)
Belsat (Фота: Белсат)
Абраная прэзідэнтка Беларусі зазначыла: здавалася, нібы забойства Аляксея Навальнага мусіла скалануць міжнародную супольнасць, прымусіць да дзеянняў, але пакуль збольшага чуваць толькі словы асуджэння і заклапочанасці.
«Мы мусім не дапусціць новай ахвяры. Мы мусім спыніць катаванні людзей у турмах», – сказала Ціханоўская і падкрэсліла: свет не мае права пакідаць нашых палітзняволеных у адзіноце і мусіць дабівацца іхнага хуткага вызвалення.
Belsat (Фота: Белсат)
Belsat (Фота: Белсат)
«Умяшайцеся! Патрабуйце спыніць зверскую практыку інкамунікада ў беларускіх вязніцах. У вашых сілах – выратаваць жыцці людзей. І гэта не палітычнае пытанне. Гэта пытанне гуманітарнае! Палітвязням павінен быць забяспечаны доступ да кваліфікаванай медычнай дапамогі, сувязь з адвакатамі і сем’ямі. Я звяртаюся да ўрадаў замежных краінаў – зрабіце пытанне палітвязняў сваім прыярытэтам. Патрабуйце выканання запыту камітэту ААН па правах чалавека да рэжыму аб тэрміновых мерах па справах Віктара Бабарыкі, Максіма Знака і Сяргея Ціханоўскага, – звярнулася Святлана Ціханоўская да генеральнага сакратара ААН Антоніа Гутэрыша і сусветных лідараў. – Выстаўце ўльтыматум Лукашэнку з патрабаваннем паказаць палітвязняў, якіх трымаюць інкамунікада і вызваліць іх з турмаў».
Ціханоўская выказала ўдзячнасць 400 літоўскім і іншым замежным палітыкам, якія ўзялі патранаж над беларускімі палітвязнямі.
На акцыю прыйшла былая адвакатка Віктара Бабарыкі і Сяргея Ціханоўскага Наталля Мацкевіч. Яна казала пра тое, што цяпер вельмі важна перарваць блакаду, у якой знаходзяцца палітвязні, бо яна несумяшчальная з унутраным заканадаўствам, а таксама супярэчыць усім нормам міжнароднага права, таму што ўтрыманне ў рэжыме інкамунікада без сувязі з вонкавым светам – гэта маральныя катаванні і перадумовы для фізічнага катавання.
«Патрабаванні ўжо зартыкуляваныя міжнароднымі органамі і група экспертаў Рады па правах чалавека яшчэ ў траўні мінулага года звярнулася да беларускай дзяржавы і выпусціла заяву пра тое, што гэта перадумовы гвалтоўнага знікнення, і што такога быць не павінна. Камітэт па правах чалавека звярнуўся да дзяржавы з заклікам аб тэрміновых мерах – забяспечыць доступ адвакатаў, сваякоў і медычную дапамогу. Усё, што мы можам цяпер – гэта казаць, і важна, чый голас будзе для іх лепш чутным і значным», – казала адвакатка.
Праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка прыйшоў на брыфінг, каб нагадаць пра сваіх калегаў праваабаронцаў – Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзя Лабковіча, «якія былі кінутыя за краты толькі за тое, што дапамагалі іншым людзям», а таксама, каб «праявіць салідарнасць з тысячамі іншых беларускіх палітвязняў, якія сядзяць толькі за тое, што не маўчалі, што патрабавалі пераменаў».
Belsat (Фота: Белсат)
Belsat (Фота: Белсат)
«Я быў там і ведаю, як кожны на інтэлектуальным узроўні там спрабуе пераасэнсаваць сваё жыццё і магчыма ўжо не аднойчы развітацца з ім, – падзяліўся праваабаронца. – Маральна там у шмат разоў складаней, бо кожны палітычны сядзіць без злачынства і гэта вельмі цяжка. Да мяне вельмі часта прыходзілі думкі – што я тут раблю, у гэтых умовах? Чаму я тут? Я не здзяйсняў ніякага правапарушэння. Спрабуеш сябе захаваць, шукаеш розныя лайфхакі дзеля гэтага – пачынаеш верыць у амністыю, ва ўмоўна-датэрміновае вызваленне, нават слухаць так званае зэк-радыё».
Belsat (Фота: Белсат)
Belsat (Фота: Белсат)
Леанід Судаленка зазначыў, што сёння «у нас няма моцных пазіцыяў, з якіх мы маглі б весці перамовы з уладамі, выстаўляць нейкія ўмовы, але ў нас ёсць салідарнасць і наш голас – тое, што забраць у нас нельга».
У практыцы міжнародных праваабарончых механізмаў інкамунікада стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі – адным з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека. Сёння ў Беларусі, акрамя Сяргея Ціханоўскага, без сувязі са знешнім светам таксама знаходзяцца Максім Знак, Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Мікалай Статкевіч, Ігар Лосік. 8 сакавіка муж палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк Андрэй Шарэнда паведаміў, што ад жонкі ўжо роўна два месяцы няма ніякіх звестак.
Марыя Міхалевіч belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10