навіны

Байдэн рассакрэціў звесткі выведкі перад 24 лютага, бо саюзнікі не верылі ў расейскую пагрозу Украіне

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. 20 студзеня 2021 года. (Фота: whitehouse.gov)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. 20 студзеня 2021 года. (Фота: whitehouse.gov)
podpis źródła zdjęcia

«Выявілі даволі значную долю скептыцызму».

Прэзідэнт ЗША даручаў «публікаваць так шмат, як можаце», бо пабачыў скептычнае стаўленне да пагрозы вайны Расеі супраць Украіны.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. 20 студзеня 2021 года. (Фота: whitehouse.gov)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. 20 студзеня 2021 года. (Фота: whitehouse.gov)
Дырэктарка нацыянальнай выведкі Злучаных Штатаў Эўрыл Гэйнз (Avril Haines) расказала на канферэнцыі 6 чэрвеня пра загад прэзідэнта Джо Байдэна публікаваць сакрэтныя звесткі выведкі адносна падрыхтоўкі расейскага ўварвання ва Украіну, піша CNN.
«Калі мы тлумачылі нашым палітыкам, і нашы палітыкі пайшлі да сваіх суразмоўцаў, яны выявілі даволі значную долю скептыцызму наконт гэтага», – расказала Гэйнс.
Паводле яе, тады Байдэн сказаў выведцы наступнае:


,,

«Вам трэба пайсці і даць так шмат, як можаце, і пераканацца, што людзі бачаць тое, што вы бачыце, каб мы маглі зноў удзельнічаць і, магчыма, весці больш прадуктыўныя размовы аб тым, як будаваць планы адносна патэнцыйнага расейскага ўварвання».


CNN адзначае, што ў час рыхтавання Расеі да вайны адміністрацыя Байдэна сапраўды давала саюзнікам і сродкам масавай інфармацыі некаторыя сакрэтныя звесткі. Гэйнз таксама казала, што збудаваныя механізмы абмену звесткамі выведкі будуць выкарыстаныя ў будучыні.
Алесь Наваборскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10