навіны

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 13 чэрвеня

Знішчаны расейскі танк. Трасцянец, Украіна. (Фота: Державне бюро розслідувань)
Знішчаны расейскі танк. Трасцянец, Украіна. (Фота: Державне бюро розслідувань)
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны

«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, якую распачала Расея ва Украіне. Пра галоўныя падзеі па стане на вечар 13 чэрвеня чытайце ў нашым аглядзе.
Знішчаны расейскі танк. Трасцянец, Украіна. (Фота: Державне бюро розслідувань)
Знішчаны расейскі танк. Трасцянец, Украіна. (Фота: Державне бюро розслідувань)
Паводле звестак Генеральнага штабу ЗСУ, з моманту поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну страты расейскага войска дасягнулі 32300 чалавек забітымі.
Цягам апошніх содняў на Данецкім і Луганскім напрамках асноўныя наступальныя дзеянні расейцаў праходзілі на Славянскім, Данецкім Бахмуцкім, Севераданецкім і Курахіўскім кірунках. Па-ранейшаму самая складаная сітуацыя цяпер у Севераданецку, дзе працягваюцца вулічныя баі. Паведамляецца, што расейцам удалося выбіць украінскія сілы з цэнтру гораду. Таксама войскі РФ спрабуюць атачыць Севераданецк і Лісічанск, заблакаваўшы лагістычныя шляхі ў гэтыя гарады.
На іншых участках лініі сутыкнення на Данбасе войскі РФ не вялі наступальных дзеянняў, але актыўна ўжывалі артылерыю і сістэмы залпавага агню.
Расейскія вайскоўцы ў вёсцы Бугас Данецкай вобласці, Украіна. 1 сакавіка 2022 года. (Фота: МП / Белсат)
Расейскія вайскоўцы ў вёсцы Бугас Данецкай вобласці, Украіна. 1 сакавіка 2022 года. (Фота: МП / Белсат)
За межамі Усходняй зоны аперацыі расейцы ў асноўным умацоўвалі свае пазіцыі ды праводзілі ратацыю сярод асабовага складу. Адзначаецца, што на Паўднёвабужскім і Харкаўскім напрамках расейцы трымалі абарону, каб не дапусціць прарыву ўкраінскіх сілаў.
Разам з тым камандуючы сіламі ЗША ў Еўропе генерал-лейтэнант Бэн Годжэс лічыць, што расейцы паступова страчваюць свой наступальны патэнцыял: жаўнеры знясіленыя, а войскі маюць праблемы з лагістыкай. Пры гэтым у расейцаў усё яшчэ застаецца перавага ў артылерыі. Вайсковец адзначыў, што кульмінацыя атак Расеі прыпадзе на жнівень, а ЗСУ пяройдуць да контрнаступлення ў верасні.
Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк заявіў, што праграма мінімум для заканчэння вайны з РФ заключаецца ў тым, каб адвесці расейскія войскі да пазіцыяў, якія яны займалі 23 лютага. Пасля гэтага магчымы мірны перамоўны працэс. Задача максімум прадугледжвае тэрытарыяльную цэласнасць у міжнародна прызнаных межах Украіны, паразу Расеі і яе трансфармацыю.
Запуск аператыўна-тактычнай ракеты MGM-140 ATACMS з пускавой сістэмы M142 HIMARS. (Фота: U.S. Marine Corps)
Запуск аператыўна-тактычнай ракеты MGM-140 ATACMS з пускавой сістэмы M142 HIMARS. (Фота: U.S. Marine Corps)
Таксама Падаляк назваў неабходную колькасць зброі і тэхнікі для перамогі: 1000 гаўбіцаў, 300 рэактыўных сістэмаў залпавага агню, 500 танкаў, 2000 адзінак бранятэхнікі і 1000 дронаў.
Пры гэтым ваенны эксперт Алег Жданаў выказаў меркаванне, што ў апошнія дні рэзка ўзрасла верагоднасць уступлення ў вайну Беларусі. Эксперт звяртае ўвагу на тое, што з 18 чэрвеня па 8 ліпеня ў краіне пройдуць вучэнні з мабілізацыяй звычайных беларусаў, а таксама будзе закрытая паветраная прастора. У гэтых вучэннях Алег Жданаў бачыць рэалізацыю заявы Аляксандра Лукашэнкі пра павелічэнне арміі на 35 тысяч чалавек, якіх і могуць «кінуць у пекла вайны ў першую чаргу». Паводле Алега Жданава, Украіна гатовая так такога развіцця падзеяў.
У самой Беларусі намеснік міністра ўнутраных справаў Генадзь Казакевіч ацаніў колькасць суайчыннікаў, якія ваююць за Украіну. Паводле яго, гэта ўсяго 200 чалавек, сярод якіх у асноўным футбольныя ўльтрас і ўдзельнікі пратэставых акцыяў 2020-га. Нагадаем, Святлана Ціханоўская казала пра 1500 беларусаў, якія абараняюць Украіну.
Шаўроны з пагоняй і бчб-сцягам на плячы байца палка Кастуся Каліноўскага. Кіеўская вобласць, Украіна. 23 траўня 2022 года. (Фота: Алесь Усцінаў / Белсат)
Шаўроны з пагоняй і бчб-сцягам на плячы байца палка Кастуся Каліноўскага. Кіеўская вобласць, Украіна. 23 траўня 2022 года. (Фота: Алесь Усцінаў / Белсат)
Былы камандзір палка «Азоў» Максім Жорын паведаміў, што Украіна вярнула целы 220 загінулых абаронцаў Марыупалю. Сярод іх траціна – байцы палка «Азоў», а таксама прадстаўнікі іншых падраздзяленняў, якія абаранялі горад. Яшчэ прыкладна столькі ж целаў украінскіх салдатаў застаюцца ў Марыупалі, Украіна працуе над іх вяртаннем.
Тым часам ад расейскага ўварвання ва Украіну пацярпелі больш за 815 дзяцей. З іх 288 загінулі і яшчэ 527 былі параненыя. Але гэтыя лічбы не канчатковыя, бо ў некаторых раёнах працягваюцца актыўныя баявыя дзеянні.
Віцька Кавалак belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10