навіны

Як цяпер выглядае Крамянчуг, ракетны ўдар па якім Макрон назваў ваенным злачынствам

Людзі з кветкамі і цацкамі ушаноўваюць памяць ахвяраў удару па гандлёвым цэнтры. (Фота: Reuters / Forum)
Людзі з кветкамі і цацкамі ушаноўваюць памяць ахвяраў удару па гандлёвым цэнтры. (Фота: Reuters / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Загінулі 18 чалавек, 36 зніклі без вестак і яшчэ 25 шпіталізаваныя

27 чэрвеня расейцы нанеслі два ракетныя ўдары па Краменчугу ў Палтаўскай вобласці. Ракеты паразілі цывільныя аб’екты. Адзін са снарадаў патрапіў у гандлёва-забаўляльны цэнтр «Amstor», у якім пачаўся пажар. Паводле звестак УНІАН, на гэтую хвіліну вядома, што загінулі 20 чалавек, 40 зніклі без вестак і яшчэ 25 чалавек застаюцца ў шпіталі.
Ратавальнікі і вайскоўцы працуюць на месцы гандлёвага цэнтру, пацярпелага ад расейскага ракетнага ўдару. (Фота: Reuters / Forum)
Ратавальнікі і вайскоўцы працуюць на месцы гандлёвага цэнтру, пацярпелага ад расейскага ракетнага ўдару. (Фота: Reuters / Forum)
Пасля абстрэлу на плошчы 10 300 кв. м. заняўся пажар. Расейцы, у сваю чаргу, спачатку адмаўлялі датычнасць да здарэння, а потым заявілі, што нанеслі ўдар высокадакладнаю зброяй па складзе боепрыпасаў, а ў гандлёвым цэнтры на момант трапляння ракеты не было людзей. Аднак іхную версію зняпраўджваюць запісы відэакамераў і сведчанні відавочцаў.
Паводле ацэнак украінскіх уладаў, падчас нападу ў гандлёвым цэнтры маглі быць ад 200 да 1000 чалавек. Шмат каму ўдалося ўцячы ў суседняе бамбасховішча, але іншыя маглі застацца ў пастцы.
Ратавальнікі на месцы гандлёвага цэнтру, пацярпелага ад расейскага ракетнага ўдару. (Фота: Reuters / Forum)
Ратавальнікі на месцы гандлёвага цэнтру, пацярпелага ад расейскага ракетнага ўдару. (Фота: Reuters / Forum)
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што расейцы адмыслова нанеслі застрашальны ўдар па цывільным аб’екце, а Эманюэль Макрон назваў дзеянні расейцаў ваенным злачынствам.
Спікер камандавання паветраных сілаў Украіны Юрый Ігнат расказаў, што ўдар па Краменчугу Расея нанесла ракетаю Х-22, выпушчанай з далёкага бамбавіка Ту-22М3 з боку Курску.
Belsat (Фота: Reuters / Forum)
Belsat (Фота: Reuters / Forum)
Пажар быў вельмі магутны. Для гашэння былі задзеяныя 57 адзінак тэхнікі, у тым ліку з Чаркаскай і Кіраваградскай вобласцяў, а таксама блізу 400 чалавек пажарнай службы.
Жыхары Краменчуга ў адказ на трагедыю нясуць кветкі і дзіцячыя цацкі на месца здарэння на знак памяці пра ахвяраў.
Belsat (Фота: Efrem Lukatsky / AP / East News)
Belsat (Фота: Efrem Lukatsky / AP / East News)
З нагоды трагедыі ў Краменчугу была скліканая тэрміновая Рада Бяспекі ААН, сітуацыю таксама абмеркавалі кіраўнікі краінаў «Вялікай сямёркі».
Нагадаем, што ў суботу і нядзелю расейцы нанеслі шэраг ракетных удараў па Кіеве. Снарады патрапілі ў дзіцячы садок і жылы дом.
Абвугленыя тавары ў прадуктовай краме разбуранага гандлёвага цэнтру «Amstor». (Фота: Genya SAVILOV / AFP / East News)
Абвугленыя тавары ў прадуктовай краме разбуранага гандлёвага цэнтру «Amstor». (Фота: Genya SAVILOV / AFP / East News)
Раман Лугоўскі, Саша Альтэр, belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10