навіны

«Бітва пад Вэрдэнам» у стэпах Украіны – новы стары этап ваеннага прагрэсу?

Спадарожнікавы здымак участку ўкраінскай абароны, які трапіў пад агонь расейскай артылерыі. Крыніца – Maxar Technologies Inc.
Спадарожнікавы здымак участку ўкраінскай абароны, які трапіў пад агонь расейскай артылерыі. Крыніца – Maxar Technologies Inc.
podpis źródła zdjęcia
Месяцы змагання часта на адным і тым жа месцы. Эканамічныя санкцыі і контрсанкцыі. Прапаганда. Траншэі, бліндажы, кулямёты, абмен тысячамі снарадаў, крывавыя баі за кожную сотню метраў – вось як выглядае расейска-ўкраінская вайна.
Амаль роўна 100 гадоў таму прыкладна тое ж адбывалася па ўсёй Еўропе. Нямеччына і Аўстра-Вугоршчына з хаўруснікамі вялі супраць франка-брытанска-расейскай кааліцыі доўгую вайну, якая скончылася крахам адразу шэрагу імперыяў і паўстаннем новых нацыянальных дзяржаваў.
Нямецкія генералы ў 1914 годзе планавалі бліцкрыг у Францыі – ведаючы, што Расея і Францыя ваююць разам, ім трэба было адну краіну хутка вывесці з вайны, каб пазбегнуць вайны на два франты. Аднак прарвацца да Парыжу ім не ўдалося – фронт усталяваўся ад Ла-Маншу да Швейцарыі, і любая спроба адправіць жаўнераў у атаку заканчвалася тысячамі мёртвых целаў.
Артылерыя, калючы дрот і кулямёты панавалі на полі бою, робячы пехацінца, які падымаецца з акопу, безабароннай і амаль бездапаможнай ахвяраю. 1914 год скончыўся з’явай, якую назвалі «пазіцыйны тупік». Фронт зрэдку можна было прарваць, але развіць поспех было практычна немагчыма – атакоўная пяхота з цяжкасцю ішла пешшу па пераараных снарадамі палях. У той час як праціўнік хутка закрываў дзірку ў сваёй абароне хуткім перакідваннем рэзерваў у тыле па дарогах і чыгунцы.
Англійскія артылерыйскія назіральнікі карэктуюць агонь сваёй артылерыі, 1916 год. Малюнак Бэрнарда Гʼю, Імперскі ваенны музей
Англійскія артылерыйскія назіральнікі карэктуюць агонь сваёй артылерыі, 1916 год. Малюнак Бэрнарда Гʼю, Імперскі ваенны музей
Пачалася вайна на знясіленне – немцы назвалі гэта «вайною рэсурсаў» (materialschlacht), у якой пераможа той, хто будзе знішчаць больш рэсурсаў (чалавечых, тэхнічных, эканамічных) ворага, чым губляць сваіх.
Гэтак, у 1916 годзе нямецкае камандаванне пачало наступ на В’рдэн проста з разлікам, што ўдасца «размяняць» сваіх загінулых жаўнераў на французскіх паводле значна лепшага «курсу». Бітва цягнулася 302 дні і сталася стратэгічнаю паразаю для немцаў, бо хоць французскія страты былі адсоткаў на 15 большымі, але рэсурсы ўсіх відаў у Нямеччыны былі куды больш дэфіцытныя, чымся ў яе праціўнікаў. Калі ў 1917 годзе вайну немцам абвесцілі ЗША, вайна на знясіленне для немцаў сталася шляхам да паразы.
Аўстралійскія артылерысты каля 230-міліметровай гаўбіцы падчас Першай сусветнай вайны. Фота Фрэнка Гэрлі
Аўстралійскія артылерысты каля 230-міліметровай гаўбіцы падчас Першай сусветнай вайны. Фота Фрэнка Гэрлі
Абодва бакі спрабавалі знайсці выйсце з сітуацыі, ідэальны спосаб выйсці з мінімальнымі для атакоўных стратамі на аператыўны прастор – зʼявіліся хімічная зброя, танкі, сілы спецыяльнага прызначэння, хутка пачала развівацца баявая авіяцыя.
Але ў выніку вайна так і засталася найперш вайной артылерыі – яна знішчала асноўныя сілы і ўмацаванні ворага, а пяхота замацоўвала гэты поспех.
Ужо першыя тыдні расейскай агрэсіі супраць Украіны паказалі, што маланкавай вайны ў Масквы не атрымалася – украінскі народ паказаў даўно не бачаны ў Еўропе ўзровень яднання і гатовасці да супраціву. Хуткі выхад расейскіх механізаваных калонаў да Кіева праз месяц упартых баёў прымусіў акупантаў гэтак жа хутка адступіць і ад Кіева, і ад Чарнігава, і ад Сумаў. На поўдні прасоўванне захопнікаў было спыненае, і яны не здолелі ўзяць аніводнага абласнога цэнтру, акрамя Херсону.
Пасля гэтага асноўныя баі сканцэнтраваліся на Данбасе – у Луганскай і Данецкай вобласцях Украіны. Менавіта сюды Масква кінула пераважную большасць сваіх войскаў. І тут вайна стала выглядаць амаль так, як яна выглядала ў 1914–1918 гадах: пазіцыйныя баі,
«Украінскія афіцэры і жаўнеры казалі мне, што пяхота рэдка бачыць ворага. Хутчэй, баі адбываюцца на адлегласці шмат кіламетраў. Вайна стала, як сказаў мне адзін жаўнер, гульнёй у артылерыйскі пінг-понг», – пісаў у пачатку чэрвеня ваенны карэспандэнт газеты «The New Yorker».
Нешта падобнае адбываецца і на іншым баку фронту.
«Два тыдні падраздзяленне вяло наступальныя дзеянні. Аніводны баец ані разу не стрэліў з аўтамата. Пры гэтым яны траплялі пад артылерыю, ракетныя сістэмы залпавага агню, «Кропку У» (аператыўна-тактычны ракетны комплекс расейскай вытворчасці)… Мне казалі: «Саня, тут аўтамат можна засунуць сабе ў дупу. Тут ваююць артылерыя і беспілотнікі», – распавядае расейскі ваенны блогер, былы афіцэр Аляксандр Аруцюнаў.
Спадарожнікавы здымак участку ўкраінскай абароны, які трапіў пад агонь расейскай артылерыі. Крыніца – Maxar Technologies Inc.
Спадарожнікавы здымак участку ўкраінскай абароны, які трапіў пад агонь расейскай артылерыі. Крыніца – Maxar Technologies Inc.
І сучасныя танкі, і традыцыйная авіяцыя, перавага ў якіх цалкам на баку Расеі, гэтак пакуль і не адыгралі ў сучаснай вайне вызначальнай ролі: украінская супрацьпаветраная і супрацьтанкавая абарона дасюль застаюцца для іх вельмі небяспечным праціўнікам. Артылерыя (у тым ліку ракетная) застаецца галоўным сродкам знішчэння. Яе колькасць і якасць вызначае вынік баёў, як і 100 гадоў таму. Ёсць выслоўе, што генералы заўсёды рыхтуюцца да мінулай вайны. Але, як любая максіма, яна адлюстроўвае рэчаіснасць толькі часткова. Цяпер выглядае так, што шмат якім генералам трэба было (на новым тэхналагічным узроўні, вядома) рыхтавацца да вайны пазамінулай.
РЛ, belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10