навіны

У першым туры прэзідэнцкіх выбараў у Румыніі выйграў лідар ультраправай партыі

Джорджэ Сіміён і Нікушор Дан
Джорджэ Сіміён, які набраў большасць галасоў у першым туры, і Нікушор Дан, які выйшаў на другое месца. Абодва возьмуць удзел у другім туры выбараў прэзідэнта Румыніі 18 траўня 2025 года. Калаж: libertatea.ro
podpis źródła zdjęcia

У Румыніі ў нядзелю 4 траўня праходзілі прэзідэнцкія выбары. Паводле вынікаў падліку галасоў, большую іх колькасць атрымаў 39-гадовы лідар ультраправага Альянсу за аб’яднанне румынаў Джорджэ Сіміён – 40,96 %.

Кандыдаты ў прэзідэнты Румыніі фатаграфуюцца пасля жывых тэледэбатаў у прэзідэнцкім палацы Катрочэнь. 29 красавіка 2025 года, Бухарэст, Румынія. Фота: Andrei Pungovschi / Getty Images
У Румыніі сёння выбары. Адхілілі аднаго прарасейскага кандыдата, але на яго месяца прыйшоў іншы навіны

На другім месцы пасля Сіміёна ў колькасці галасоў выбарнікаў – 20,99 % – мэр сталіцы краіны, Бухарэсту, Нікушор Дан.


Кандыдат ад кіроўнай кааліцыі Крын Антанэску заняў трэцяе месца з 20,07 % галасоў.


Сіміён вядомы тым, што мае нацыяналістычныя погляды, прасоўвае ідэю аб'яднання Румыніі і Малдовы, падтрымлівае палітыку Доналда Трампа, выступае супраць дапамогі Украіне, хоць асуджаў агрэсію Расеі і называў Пуціна ваенным злачынцам.


Прэзідэнцкія выбары ў Румыніі ўжо праходзілі летась у лістападзе. На іх перамагаў Кэлін Джарджэску – кандыдат з прарасейскімі поглядамі. Канстытуцыйны суд тады скасаваў вынікі галасавання, бо звесткі выведкі пацвярджалі ўмяшанне Расеі ў хаду выбараў. Цяпер ідзе расследаванне: разбіраюцца, хто фінансаваў перадвыбарчую кампанію Джарджэску.


Да ўдзелу ў выбарах 4 траўня Джарджэску не дапусцілі. Аднак, Джорджэ Сіміён заяўляў, што ў выпадку сваёй перамогі можа прывесці адхіленага кандыдата да ўлады, «калі румынскі народ захоча».


На лістападаўскіх выбарах Сіміён набіраў толькі 13,86 % галасоў.


Агулам у прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі ўзялі ўдзел 11 кандыдатаў. У лістападзе іх было 13.


Паколькі ніхто з кандыдатаў не набраў больш за палову галасоў у першым туры, праз два тыдні, 18 траўня, адбудзецца другі.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10