навіны

На выбарах у Румыніі лідаруе Джорджэ Сіміён, але без большасці – экзітполы

Джордж Сіміён
Джордж Сіміён, кандыдат у прэзідэнты Румыніі, рыхтуецца прагаласаваць побач з былым кандыдатам Кэлінам Джарджэску 4 траўня 2025 года. Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Румыніі прайшоў пасля шасці месяцаў з моманту адмены першапачатковага галасавання праз доказы ўплыву Расеі на вынікі. Тады ўльтраправы Джарджэску заняў першае месца, нягледзячы на заяву аб нулявых выдатках на перадвыбарчую кампанію. Яму было забаронена браць удзел у новым галасаванні. Фота: Andrei Pungovschi / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Паводле выніках экзітполаў еўраскептык Джорджэ Сіміён лідаруе на прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі, што праходзяць 4 траўня пасля адмены леташніх вынікаў. Пра гэта паведамляе «Euronews».

Паводле вынікаў апытання каля выбарчых участкаў, Джорджэ Сіміён набраў 33,1 % галасоў.


Далей былы чалец Нацыянал-ліберальнай партыі Крын Антанэску (22,9 %) і мэр Бухарэсту Нікушор Дан (20,9 %). За імі Віктар Понта (14,7%) і Элена Ласконі – (4,4 %).


Такім чынам, калі афіцыйныя вынікі пацвердзяць, што абсалютнай большасці няма ні ў аднаго кандыдата, то павінен прайсці другі тур 18 траўня.


Сіміён заявіў 4 траўня, што ў выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах ён можа забяспечыць кіроўную пасаду Кэліну Джарджэску, якому забаранілі вылучаць сваю кандыдатуру ў сувязі з падазрэннямі, што на выбарах, якія не былі прызнаныя ў кастрычніку 2024 года, яго падтрымлівала Расея. Пра гэта паведамляе «Reuters».


Сітуацыя ў сувязі з выбарамі ў Румыніі напружаная. «Белсат» патлумачыў тут, чаму.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10