навіны

У Японіі двойчы стрэлілі ў экс-прэм’ера Сіндзо Абэ, ён памёр

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Яму двойчы стрэлілі ў спіну

Сіндзо Абэ атрымаў два раненні падчас выступу на мітынгу ў японскім горадзе Нара, ён быў шпіталізаваны і памёр у больніцы, паведамляе BBC.
Нейкі чалавек двойчы стрэліў у спіну Абэ са стрэльбы, калі той выступаў з прамовай у японскім горадзе Нара. Стралок (яму прыкладна 40 гадоў) затрыманы. Ягоныя матывы невядомыя.
Чалавек моліцца побач з кветкамі, ускладзенымі на месцы, дзе былы прэмʼер-міністр Японіі Сіндзо Абэ быў застрэлены падчас агітацыі на парламенцкіх выбарах. (Фота: ISSEI KATO / Reuters / Forum)
Чалавек моліцца побач з кветкамі, ускладзенымі на месцы, дзе былы прэмʼер-міністр Японіі Сіндзо Абэ быў застрэлены падчас агітацыі на парламенцкіх выбарах. (Фота: ISSEI KATO / Reuters / Forum)
Паводле звестак Бі-Бі-Сі, экс-прэм’ера даставілі ў шпіталь з дыягназам «спыненне працы сардэчна-лёгачнай сістэмы». Агенцтва «Франс-Прэс» тлумачыць, што тэрмінам «спыненне працы сардэчна-лёгачнай сістэмы» японцы абазначаюць клінічную смерць.
Сіндзо Абэ займаў пасаду прэмʼер-міністра Японіі ў 2006–2007 і 2012–2020 гадах адпаведна (ён заставаўся на гэтай пасадзе даўжэй за ўсіх у гісторыі краіны). У 2020 годзе палітык сышоў у адстаўку, але заставаўся ўплывовай фігурай у кіроўнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10