навіны

Памёр былы палітвязень Аляксандр Класкоўскі

Аляксандр Класкоўскі – малодшы (злева) на плошчы Незалежнасці ў Менску падчас пратэстаў 19 снежня 2010 года. Крыніца: Радыё Свабода
Аляксандр Класкоўскі – малодшы (злева) на плошчы Незалежнасці ў Менску падчас пратэстаў 19 снежня 2010 года. Крыніца: Радыё Свабода
podpis źródła zdjęcia

Пайшоў з жыцця былы палітзняволены Аляксандр Класкоўскі. Яму было 46 гадоў.

Пра смерць свайго брата паведаміла на старонцы ў Facebook Вольга Класкоўская, якая таксама некалі была палітзняволенай.

«Вось і ўсё. Няма ў мяне больш брата. Саша сышоў у лепшы свет ва ўзросце 46 гадоў», – напісала яна.

Паводле Вольгі, прычынаю смерці, хутчэй за ўсё, быў сэрцавы прыступ. Цела знайшлі суседзі каля дому, прызначаная экспертыза.

Аляксандр Класкоўскі – сын вядомых журналістаў Аляксандра і Людмілы Класкоўскіх. У 1999 годзе ён працаваў інспектарам ДАІ, служыў у міліцыі, якую пакінуў у 2005 годзе ў званні старэйшага лейтэнанта.

Праваабаронцы адзначаюць, што падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года Аляксандр выйшаў на плошчу Незалежнасці ў міліцэйскай форме і спрачаўся з сілавікамі.

Яго затрымалі 21 снежня і абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках. У траўні 2011 года ён быў засуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі, але ўжо ў верасні таго ж года выйшаў на волю ў рамках памілавання.

Пасля падзеяў 2020 года ён пакінуў Беларусь і жыў у ЗША. У яго засталіся трое дзяцей.

Рэдакцыя «Белсату» выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Аляксандра.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10