«50–100 мл пітной вады на дзень». Былыя зняволеныя валанцёры расказалі пра катаванні ў расейскай калоніі
22.07.2022, 11:30
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Валанцёр Сяргей Тарасенка – яшчэ ў няволі.
4 ліпеня з калоніі № 120 у вёсцы Аленаўка Данецкай вобласці вызвалілі 21 украінскага валанцёра, якія правялі ў расейскім палоне больш за 100 дзён. На прэс-канферэнцыі ў Варшаве трое з іх расказалі пра здзекі і катаванні, якія там спазналі. Паводле былых зняволеных, іх катавалі нават электрычным токам.
Вызваленыя з палону самаабвешчанай «ДНР» валанцёры Ганна Ворашава, Канстанцін Вэлычка і Станіслаў Глушкоў падчас прэс-канферэнцыі «Больш за 100 дзён палону. Як гэта было» ў Беларускім моладзевым хабе. Варшава, Польшча. 21 ліпеня 2022 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
У прэс-канферэнцыі, якая прайшла 21 ліпеня ў Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве, узялі ўдзел вызваленыя валанцёры Ганна Ворашава, Канстанцін Вэлычка і Станіслаў Глушкоў. Іхную сустрэчу з журналістамі зладзіла арганізацыя «Euromaidan-Warszawa».
Да пачатку вайны кожны з траіх былых зняволеных займаўся сваёй справай, ніяк не звязанай з войскам: Ганна працавала ў сферы святочных паслуг, Канстанцін – у IT-сферы, Станіслаў быў кіроўцам міжнародных перавозак. З пачатку расейскага ўварвання ва Украіну яны зрабіліся валанцёрамі.
Гісторыі іхнага затрымання вельмі падобныя: валанцёры прарываліся ў Марыупаль з Запарожжа, каб дапамагчы людзям эвакуявацца, і былі затрыманыя на блок-пастах вайскоўцамі так званай «ДНР».
,,
«На блок-пасту людзі ў вайсковай форме пад рулямі аўтаматаў знялі нас з транспарту і пад канвоем праводзілі да вёскі Нікольскае. Наш бус быў маркіраваны, мы мелі бэйджыкі, патрэбныя дакументы і пашпарты, каб было зразумела, што мы цывільныя і што займаемся выключна эвакуацыяй людзей.
Але вайскоўцы так званага ДНР закідалі нам, што мы вывозім людзей за грошы, што пад выглядам цывільных вывозім вайскоўцаў ЗСУ, што перадаем свае дакументы байцам «Азову». Гэта было бязглуздзіцай. Але нас кінулі ў камеры», – расказвае ўкраінскі валанцёр Канстанцін Вэлычка.
Валанцёр Канстанцін Вэлычка расказвае журналістам пра свой досвед утрымання ў палоне на тэрыторыі самаабвешчанай «ДНР» падчас прэс-канферэнцыі. Варшава, Польшча. 21 ліпеня 2022 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Паводле яго, перад тым як трапіць у калонію № 120 у Аленаўцы, яны мусілі прайсці праз шэраг чэк-пойнтаў у Нікольскім і Данецку. Затрыманых перамяшчалі на этапах з зацягнутымі скотчам вачыма і звязанымі рукамі, з мяхамі на галаве.
«Як няправільна сядзіш – білі па нагах, як апускаеш рукі – білі па руках. Такі жах быў на ўсім шляху», – кажа Канстанцін.
Расказвае, што сядзеў у камеры ва ўпраўленні барацьбы са злачыннасцю ў Данецку з хлопцамі, якія распавядалі, што іх катавалі токам: чаплялі электроды да пальцаў ног, клалі на стол, спырсквалі цела вадой і падавалі напружанне.
Пра ўмовы ўтрымання ў калоніі ў Аленаўцы, куды ў выніку этапавалі валанцёраў, распавяла Ганна Ворашава. Паводле яе, калонія ўяўляе сабой занядбаную тэрыторыю з некалькімі двухпавярховымі будынкамі, якія не эксплуатаваліся аж з 2010 года. Адзін з будынкаў, куды трапіла жанчына, выконваў функцыю дысцыплінарнага ізалятару – ДІЗА. У будынку было 19 камераў.
Былая палонная валанцёрка Ганна Ворашава расказвае журналістам пра свой досвед у зняволенні на тэрыторыі самаабвешчанай «ДНР». Варшава, Польшча. 21 ліпеня 2022 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
«Водаправоду зусім не было. Каналізацыя была зладжаная так, што ўвесь зліў назапашваўся ў яме, якая была заўжды забітая. Першыя некалькі тыдняў было зусім жахліва, бо забаранілі карыстацца прыбіральняй – асаблівы від катаванняў. А яшчэ – пранізлівы холад. Не ў кожнай камеры былі так званыя паліцы ў якасці спальных месцаў. І тады людзям даводзілася спаць на халоднай бетоннай падлозе. Не шмат у каго былі з сабой цёплыя рэчы», – расказвае Ганна.
Кажа, што самі працаўнікі калоніі называлі гэтае месца «ямай».
Як гаворыць Ганна Ворашава, галоўнай каштоўнасцю была вада. Зняволены мог разлічваць на 50–100 мл пітной вады на дзень, але і гэта атрымліваў не заўсёды. Тэхнічнай вады таксама бракавала – у прыбіральнях не змывалася. Людзі пачалі масава хварэць, з кожнай камеры чуўся кашаль, але за ўвесь час хворыя не атрымалі ніводнай пігулкі. Не давалі нават кіпню.
Ганна Ворашава расказвае, што цывільных зняволеных прыцягвалі да працаў, і аднойчы ўначы яе выклікалі, каб правесці перапіс у адной з камераў. Такім чынам Ганна трапіла на другі паверх ДІЗА.
,,
«І там я на свае вочы пабачыла, што ў камеры, якая была разлічаная на 8–10 чалавек і складала па плошчы не больш за 20 квадратных метраў, адначасова сядзелі 55 мужчынаў. Яны спалі па чарзе. Схадзіць у прыбіральню не заўсёды было магчыма», – голас Ганны падчас расповеду дрыжыць.
Жанчына падлічыла, што агулам у корпусе, разлічаным на 100 чалавек, утрымлівалі адначасова да 800 вязняў.
«Першае, што пабачыла ў калоніі ў якасці ежы, – гэта каля 150 грамаў шэрага хлеба. Ежу прыносілі заўсёды ў брудным посудзе, але і яго бракавала. Макарона з дробнай марской рыбай – цюлькай: страшная халодная каламеса, жыжа, якую трэба было з’есці, каб выжыць. Ежай гэта назваць складана», – расказвае Ганна Ворашава.
Журналісты на прэс-канферэнцыі вызваленых з палону самаабвешчанай «ДНР» украінскіх валанцёраў «Больш за 100 дзён палону. Як гэта было» ў Беларускім моладзевым хабе. Варшава, Польшча. 21 ліпеня 2022 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Былая зняволеная расейскай фільтрацыйнай калоніі заўважае, што асаблівым катаваннем была і поўная адсутнасць гігіенічных пракладак: некаторым з жанчын давялося прайсці без аніякіх сродкаў чатыры цыклы. Ганна кажа, што даводзілася сядзець з рознымі жанчынамі, сярод якіх былі маці з дзецьмі і цяжарныя.
Ці можна было палепшыць умовы? Паводле Канстанціна Вэлычкі, праз два тыдні зняволеныя даведаліся, што на тэрыторыі калоніі ёсць баракі, дзе ўмовы трохі лепшыя, чым у ізалятары. Звярнуліся да начальніка аператыўнага аддзелу калоніі Вячаслава Якурнова з пытаннем, ці можна было б іх заняць. Той паведаміў, што магчыма, але трэба званіць сваякам і прасіць, каб дасылалі ў калонію ноўтбукі і розную аргтэхніку. Ад людзей, якія потым «пераехалі» ў баракі, вымагалі грошы на будаўнічыя матэрыялы для рамонту тых самых баракаў.
,,
«Давалі зрабіць 1–2 званкі сваякам, каб паведаміць, што мы жывыя і каб папрасіць перавесці грошы на паляпшэнне ўмоваў. Проста вымагалі», – расказвае Канстанцін.
Начальніка калоніі Сяргея Еўсюкова ён называе «найжахлівейшым катам». Канстанцін кажа, што ён пастаянна чыніў не толькі фізічны, але і псіхалагічны ціск на зняволеных. Пагражаў, што прабудуць тут не менш за 10 гадоў і ён паведаміць семʼям, што ўсіх «адправіў у космас».
«Аднойчы дзяўчаты, якія развозілі ежу, расказалі, што ў прыбіральні для працаўнікоў калоніі на падлогу паклалі сцяг Украіны. Людзей змушалі наступаць і выціраць аб яго ногі, але ніхто са зняволеных гэтага не зрабіў. Сцяг да канца заставаўся чыстым», – гэта ўжо расповед Ганны Ворашавай.
Былы зняволены валанцёр Станіслаў Глушкоў расказвае, што спачатку над калоніяй вісеў сцяг так званай ДНР. Але за некалькі дзён да таго, як з «Азоўсталі» пачалі выходзіць байцы ЗСУ, у калонію прыехалі расейцы і замянілі сцяг на расейскі трыкалор. Зняволенымі гэтая турма ўспрымалася як расейская. І закон там не працаваў: калі заканчваўся 30-дзённы фільтрацыйны тэрмін, зняволеных пераарыштоўвалі і змушалі падпісаць чарговы пратакол без даты.
Валанцёр Станіслаў Глушкоў, які правёў больш за сто дзён у палоне самаабвешчанай «ДНР», расказвае журналістам пра свой досвед у зняволенні. Варшава, Польшча. 21 ліпеня 2022 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Але 4 ліпеня 21 зняволенага валанцёра вывелі на пляц, уручылі пастанову з пракуратуры аб іхным вызваленні і выштурхнулі за брамы калоніі.
«Для ўсіх застаецца загадкай, як мы вызваліліся. Нашыя родныя, блізкія, сябры і знаёмыя, валанцёрскія арганізацыі, урад Украіны – усе ўдзельнічалі ў гэтым працэсе. Чаму раптам прыйшла гэтая папера з пракуратуры? Мы прыйшлі да высновы, што ўсе гэтыя вектары ў выніку сышліся ў адно, высілкі ўсіх далі вынік і дазволілі нам выйсці на волю. Але там яшчэ застаўся адзін наш сябар – гэта Сяргей Тарасенка. Ён таксама валанцёр. І мы заклікаем усіх, каб мы разам працягнулі гэтую справу вызвалення», – заявіў на прэс-канферэнцыі ў Варшаве былы зняволены валанцёр Станіслаў Глушкоў.
Колькасць зняволеных у калоніі № 120 у Аленаўцы можа дасягаць 2–3 тыс. чалавек. Акурат у гэтую калонію дастаўлялі ўкраінскіх вайскоўцаў, якія выйшлі ў сярэдзіне траўня з заводу «Азоўсталь» у Марыупалі. Дарадца мэра Марыупалю Пятро Андрушчанка раней называў гэтую калонію «сапраўдным канцлагерам».
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.