навіны

Прэзідэнты Украіны і Польшчы раптоўна сустрэліся ў Луцку

Супольны малебен Уладзіміра Зяленскага і Анджэя Дуды ў Кафедральным касцёле Святых Пятра і Паўла ў Луцку. 9 ліпеня 2023 года. (Фота: РБК-Україна / Telegram)
Супольны малебен Уладзіміра Зяленскага і Анджэя Дуды ў Кафедральным касцёле Святых Пятра і Паўла ў Луцку. 9 ліпеня 2023 года. (Фота: РБК-Україна / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Неанансаваная сустрэча адбываецца ў рамках 80-х угодкаў Валынскай трагедыі

9 ліпеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыехалі ў Луцк. Раней гэтая сустрэча не анансавалася. Яна адбываецца ў межах 80-х угодкаў так званай Валынскай трагедыі.
Супольны малебен Уладзіміра Зяленскага і Анджэя Дуды ў Кафедральным касцёле Святых Пятра і Паўла ў Луцку. 9 ліпеня 2023 года. (Фота: РБК-Україна / Telegram)
Супольны малебен Уладзіміра Зяленскага і Анджэя Дуды ў Кафедральным касцёле Святых Пятра і Паўла ў Луцку. 9 ліпеня 2023 года. (Фота: РБК-Україна / Telegram)
Прэзідэнты накіраваліся ў Кафедральны касцёл Святых Пятра і Паўла. Туды ж прыбылі мітрапаліт Праваслаўнай царквы Украіны Епіфаній, мітрапаліт Луцкі і Валынскі Міхаіл і галава Украінскай грэка-каталіцкай царквы Святаслаў.
Ніякіх папярэдніх звестак аб сустрэчы не было. Увечары 8 ліпеня ў гарадской радзе паведамілі, што на вуліцах, дзе размешчаны касцёл, будзе перакрыты рух у сувязі з правядзеннем імпрэзы, прысвечанай памяці ахвяраў Другой сусветнай вайны і 80-й гадавіны Валынскай трагедыі.
Вядома, што Анджэй Дуда раней анансаваў шэраг мерапрыемстваў да гэтай даты.
Валынская трагедыя (ці Валынская разня) застаецца адным з самых далікатных пытанняў супольнай польска-ўкраінскай гісторыі. Так назвалі падзеі падчас Другой сусветнай вайны, калі падраздзяленні УПА здзейснілі масавае забойства палякаў, якія жылі на тэрыторыі Валыні. Гэтыя дзеянні ў Польшчы трактуюцца як генацыд.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10