Што трэба ведаць пра адмову выдаваць і працягваць беларускія пашпарты за мяжой
05.09.2023, 20:21
Беларускі пашпарт і польскі праязны дакумент для замежніка (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
За мяжой можна атрымаць «замяняльнік» пашпарту, а Лукашэнка «дапамог» праекту апазіцыі.
Дыпламатычныя місіі Беларусі за мяжой перастануць выдаваць беларусам за мяжою новыя пашпарты і працягваць дзеянне старых, вынікае з указу Аляксандра Лукашэнкі. Расказваем, што рабіць, калі скончыўся пашпарт, а ў Беларусь ехаць не хочацца.
Указ № 278 ад 4 верасня 2023 года апублікаваны на сайце прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі. У тлумачэнні да яго гаворыцца, што дакумент усяго толькі скіраваны на «далейшае ўдасканаленне парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і аптымізацыю дзейнасці дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі» і вызначае спіс адміністрацыйных працэдураў, якія могуць рабіць дыпламатычныя агенты і консульскія службоўцы.
Але напраўду ва ўказе значна больш істотныя змены. Галоўныя – такія.
• Супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі за мяжою змогуць рабіць менш натарыяльных дзеянняў: толькі засведчыць сапраўднасць шэрагу дакументаў ці іх копіяў або перакладаў, засведчыць тоеснасць чалавека з ягоным фота, а таксама выдаваць дублікаты натарыяльных дакументаў, якія захоўваюцца ў дыпламатычных прадстаўніцтвах (поўны спіс дзеянняў ёсць ва ўказе). Затое консулы маюць права канфіскаваць пасведчанні асобы грамадзянаў.
• Прадаць маёмасць у Беларусі стане цяжэй. Натарыяльныя пасведчанні, дзяржаўная рэгістрацыя дамоваў аб адчужэнні ці закладзе нерухомасці і транспартных сродкаў і іншых дамоваў аб адчужэнні маёмасці (поўны спіс у дадатку 1 да ўказу) можа рабіцца або пры асабістым звароце ўласніка, або на падставе даверанасці, аформленай менавіта ў Беларусі, а не за мяжою.
• У шэраг ранейшых указаў будуць унесеныя змены (поўны спіс – у дадатку 2), сутнасць якіх наступная: ужо нельга будзе атрымаць або абмяняць пашпарт Рэспублікі Беларусь у амбасадах і консульствах, а можна толькі «ў органах унутраных справаў па месцы апошняй рэгістрацыі па месцы жыхарства» – гэта значыць, у Беларусі. Напрыклад, са спісу адміністрацыйных працэдураў цалкам выключаюць пункты пра выдачу, абмен ці працяг дзеяння пашпарту за мяжою.
• Тым грамадзянам, хто пастаянна жыве за мяжою, біяметрычны пашпарт ці ідэнтыфікацыйную картку могуць выдаваць або абмяняць органы Міністэрства ўнутраных справаў або Міністэрства замежных справаў, але не дыпламатычныя прадстаўніцтвы.
• Савету міністраў даручана цягам трох месяцаў прывесці прававыя акты ў адпаведнасць указу. Тэарэтычна магчыма, што наступныя змены ў іншыя законы і ўказы дазволяць, напрыклад, падаць заяву на біяметрычны пашпарт і забраць дакумент без уезду ў Беларусь, але ў цяперашнім выглядзе законы такога не будуць дазваляць.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Пашпарт грамадзяніна Беларусі. (Фота: Белсат)
Атрымаць новы пашпарт за мяжой і так было няпроста: у многіх амбасадах і консульствах трэба было месяцамі чакаць даты падачы дакументаў, а часам у выдачы дакументаў за мяжой незаконна адмаўлялі. Многіх беларусаў непакоіла сама перспектыва паходу ў амбасаду: а раптам улады Беларусі вырашаць, што прыйшоў час выкрадаць сваіх грамадзянаў з-за мяжы? Да таго ж, каб запісацца на падачу дакументаў у амбасаду, трэба было прадставіць шмат асабовых звестак не толькі пра сябе, але і пра родных у Беларусі.
Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Валер Кавалеўскі кажа «Белсату», што такі ўказ значыць захаванне рэжымам Лукашэнкі сваёй «незаконнай антынароднай прыроды» – улады ў Беларусі дзейнічаюць супраць інтарэсаў людзей нават у тых функцыях, якія «з’яўляюцца базавымі для любой дзяржавы». Беларусам адмаўляюць у магчымасці падтрымліваць права на свабоду перасоўвання. Гэты ўказ дапаўняе ранейшы аб пазбаўленні грамадзянства «экстрэмістаў» – бачная ўжо цэлая сістэма.
Юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Праскаловіч кажа «Белсату», што гэта «звычайная помста» Лукашэнкі тым, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь з палітычных прычынаў: ім небяспечна вяртацца ў Беларусь па новы пашпарт. А тое, што дэмакратычныя сілы рыхтуюць «пашпарт Новай Беларусі», Лукашэнку «прычыняе боль», таму ён робіць «такія маленькія гадасці», лічыць Праскаловіч. Продаж маёмасці ў Беларусі робяць цяжэйшым, але яе яшчэ не адбіраюць, ды Праскаловіч лічыць, што гэта будзе наступным крокам.
Гэты ўказ набудзе моц пасля афіцыйнай публікацыі. Пакуль ён з’явіўся толькі на сайце president.gov.by – старонцы прэс-службы Лукашэнкі. Паводле беларускіх законаў, адзінай крыніцай афіцыйнай публікацыі ёсць сайт Pravo.by, а там указу пакуль не публікавалі. Ды няма падставаў лічыць, што публікацыю стануць надоўга адкладаць: звычайна ўказы Лукашэнкі, якія публікавала ягоная прэс-служба, з’яўляюцца на Pravo.by цягам некалькіх дзён, ды й гэты ўказ ужо ўнесены ў рэестр.
Абноўлена. Указ набудзе моц 7 верасня.
Тым, хто паспеў падаць дакументы на атрыманне пашпарту за мяжою, абяцаюць разглядаць заяву ў ранейшым парадку. Але, як даведалася «Еўрарадыё», запіс на падачу дакументаў на дзеянні з пашпартам у амбасадах ужо прыпынілі.
«Замяняльнік» пашпарту для замежных паездак для тых, хто не можа атрымаць пашпарт ад дзяржавы свайго грамадзянства, можна ў розных краінах, але найпрасцейшая працэдура ў Польшчы. Там цяпер выдаюць польскі падарожны дакумент (polski dokument podróży dla cudzoziemca) усім грамадзянам Беларусі, хто мае від на жыхарства ў Польшчы, як у выпадках сканчэння тэрміну дзеяння пашпарту або страты пашпарту, так і тады, калі ў пашпарце проста скончыліся старонкі для візаў.
Беларускі пашпарт і польскі праязны дакумент для замежніка (Фота: Белсат)
Юрыстка Цэнтру беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская расказвае «Белсату»: спрошчаныя працэдуры для беларусаў дзейнічаюць да 31 снежня 2023 года, і няма гарантыі, што будуць працягнутыя ў наступным годзе. Паводле ранейшых правілаў, польскі падарожны дакумент давалі тым, хто мае пастаянны від на жыхарства, статус рэзідэнта Еўразвязу, часовы «гуманітарны» ВНЖ або дадатковую абарону, а да канца года дакумент даюць грамадзянам Беларусі з любым ВНЖ, пры чым бясплатна.
Тым грамадзянам Беларусі, хто не мае віду на жыхарства ў Польшчы, можна дзеля атрымання «замяняльніка» пашпарту падаць дакументы на міжнародную абарону. Калі беларусу ў Польшчы дадуць статус уцекача (што здараецца нячаста), можна атрымаць «жэнеўскі пашпарт», а калі дадуць дадатковую абарону (што часцей), то польскі праязны дакумент. Але абарону даюць не ўсім: трэба даказваць, што на радзіме сапраўды пагражае небяспека. Дабравольская заўважае, што адмоваў у абароне беларусам амаль не было, але ў некалькіх выпадках Упраўленне па справах замежнікаў не бачыла абгрунтаваных падсатваў даваць міжнародную абарону ў Польшчы.
Польскі праязны дакумент замяняе пашпарт у паездках за мяжу. Ён прызнаецца практычна ўсімі краінамі, якія прызнаюць польскі пашпарт. Але ён не дае тыя самыя правы, што польскі пашпарт: куды грамадзяніну Беларусі была патрэбная віза, туды па-ранейшаму трэба будзе атрымліваць візу (калі не лічыць таго, што польскі від на жыхарства дае ездзіць па Шэнгенскай зоне 90 дзён у 180-дзённы перыяд).
Чакаць міжнароднай абароны можна месяцамі: законны тэрмін, у які мусяць разглядаць заяву, гэта 6 месяцаў, і яго могуць працягнуць да 15 месяцаў (фактычна ж дакументы выдаюць за тры-чатыры месяцы). І пакуль што польскі праязны дакумент выдаюць толькі на 1 год. Дабравольская наракае: з улікам працягласці ўсіх працэдураў, давядзецца займацца «абнаўленнем» гэтага дакументу кожныя 8 месяцаў.
Цэнтр беларускай салідарнасці абяцае і далей працаваць над тым, каб улады Польшчы спрашчалі працэдуры легалізацыі для беларусаў. Звяртацца па бясплатныя кансультацыі ў ЦБС можна па тэлефоне +48662200400 з 10 да 17 гадзінаў з панядзелка па пятніцу або праз Telegram.
Дабравольская кажа, што ў розных краінах розныя правілы адносна праязных дакументаў і працэдураў міжнароднай абароны – па кожнай краіне лепш пытаць мясцовых юрыстаў. У Літве даволі лёгка атрымаць праязны дакумент замест пашпарту Беларусі, у Польшчы найпрасцей, у некаторых краінах (як то ў Нямеччыне ці Канадзе) цяжэй, а ў некаторых такога дакументу не выдаюць зусім. Польшча, дадае яна, прыняла найбольш заканадаўчых спрашчэнняў на карысць беларусаў, таму імаверна, будзе «заставацца лідарам» у сэнсе выдачы «замяняльнікаў» пашпарту.
Нямецкі «Сіні пашпарт» – падарожны дакумент для тых, хто не можа атрымаць пашпарт у краіне свайго грамадзянства. (Фота: Handbookgermany.de)
Статус уцекача заўсёды даюць на падставе Жэнеўскай канвенцыі аб статусе ўцекачоў (якую падпісалі не ўсе, але большасць краінаў свету), а дадатковую абарону даюць на падставе нацыянальнага ці еўрапейскага права – у розных краінах гэтая абарона можа звацца па-рознаму. Дабравольская згадвае, што ў Славаччыне замежнікі, якія прэтэндуюць на абарону, нават не могуць жыць за межамі спецыяльнага лагеру.
Хтосьці можа вырашыць, што раз у Польшчы найпрасцей атрымаць «замяняльнік» пашпарту, то варта туды ехаць з іншай краіны. Але гэта наўрад ці спрацуе: польскі падарожны дакумент даюць толькі ўладальнікам польскага ВНЖ або польскай абароны. Дабравольская кажа, што нават калі першае перасячэнне мяжы па выездзе з Беларусі было не ў Польшчы, то могуць скіраваць у тую краіну, мяжу з якой чалавек перасякаў першай. Гэта не будзе звацца дэпартацыяй, а перадачай у краіну, адказную за пытанне. Паводле юрысткі, такіх справаў апошнім часам стала больш.
Падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» у жніўні 2023 года Аб’яднаны пераходны кабінет паказаў праект альтэрнатыўнага беларускага пашпарту.
Гэты «пашпарт Новай Беларусі» яшчэ не выдаюць, а толькі рыхтуюць рассылку ўзораў пашпарту замежным партнёрам, каб тыя разглядзелі магчымасць прызнання такога дакументу. Мяркуецца, што за выраб пашпартоў і захаванне асабовых звестак будзе адказная юрыдычная асоба ў Літве, а выдаваць яго будуць ад імя Аб’яднанага пераходнага кабінету ўсім ахвочым беларусам за мяжою. Можна чакаць, што пашпарт прызнаюць прынамсі краіны Еўразвязу: Еўракамісія «станоўча ўспрыняла» праект.
Кавалеўскі кажа «Белсату», што яшчэ з 2020 года, калі беларусы пачалі масава выязджаць за мяжу, было даволі шмат сігналаў аб патрэбнасці альтэрнатыўнага пашпарту. Матывацыі зрабіць «пашпарт Новай Беларусі» было і так дастаткова, але цяперашні ўказ Лукашэнкі дапаможа абгрунтаваць перад іншымі дзяржавамі патрэбу прызнаць такі дакумент.
Ужо цяпер, да пачатку выдачы такіх пашпартоў, 57 тысяч чалавек пісалі Кабінету, што маюць патрэбу ў «пашпарце Новай Беларусі», расказаў Кавалеўскі. Калі пашпарт сапраўды пачнуць выдаваць, Кавалеўскі чакае, што колькасць ахвочых вырасце ў разы.
Каардынатар экспертнай сеткі «Наше мнение» Вадзім Мажэйка кажа «Белсату», што ўказ Лукашэнкі відавочна скіраваны на псаванне жыцця палітычных мігрантаў, але стварае на роўным месцы праблемы беларусам, якія проста жывуць у далёкіх краінах. Тых «караюць ні за што»: беларусу ў Аўстраліі цяпер давядзецца ехаць «у родны Першамайскі РАУС», каб памяняць пашпарт, і таксама давядзецца рабіць у Беларусі даверанасці, каб распараджацца маёмасцю на радзіме.
Для «палітычных» улады стварылі «камісію па вяртанні», але яна не карысталася папулярнасцю: за першыя пяць месяцаў дзейнасці туды звярнуліся толькі 16 чалавек. «Непалітычныя», мяркуе Мажэйка, не стануць туды звяртацца, каб запэўніць бяспечнае вяртанне: навошта «ісці з павіннай» і прыцягваць да сябе ўвагу, калі магчыма, што «ніхто не цябе асабліва і не глядзеў».
«Палітычным», якія адважацца паехаць у Беларусь, каб памяняць пашпарт ці прадаць маёмасць, Мажэйка выказвае спачуванні: высокая імавернасць сесці за краты. Ён таксама выказвае спачуванні праваабаронцам, якім давядзецца «гэта разграбаць»: дапамагаць тым, хто такім чынам трапіць у няволю.
Мяркуючы па сацсетках, беларусы за мяжой ставяцца да ўказу Лукашэнкі з сарказмам. «Які твой наступны беларускі пашпарт?» – пытае адзін карыстальнік X (былога Twitter) і публікуе выявы польскага падарожнага дакументу і «пашпарту Новай Беларусі». Іншы публікуе выяву пашпарту Расеі з подпісам «наступны пашпарт беларусаў у Беларусі». Яшчэ адзін карыстальнік публікуе фота пашпарту жывёлы з подпісам «Калі ў тваёй коткі пашпарт карысней за твой». Панічных пастоў знайсці не ўдалося.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.