КНДР, імаверна, пастаўляе Расеі балістычныя ракеты. Што гэта значыць для Украіны і свету
11.01.2024, 09:00
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Людзі праходзяць міма экрана тэлевізара, які паказвае кадры выпрабавання паўночнакарэйскіх балістычных ракетаў, на чыгуначнай станцыі ў Сеуле, Паўднёвая Карэя. 14 сакавіка 2023 года. (Фота: Anthony Wallace / AFP / East News)
podpis źródła zdjęcia
Масква і Пхеньян падрываюць сусветную архітэктуру бяспекі.
Расею вінавацяць у тым, што падчас абстрэлаў Украіны яна выкарыстоўвае балістычныя ракеты, што былі атрыманыя ад КНДР. Краіны Захаду вельмі занепакоеныя пастаўкамі паўночнакарэйскай зброі расейцам і лічаць, што гэта можа мець наступствы не толькі для сітуацыі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце. Belsat.eu тлумачыць, што адбываецца і чаму гэта важна.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Кратар ад ракеты бачны ля пашкоджана жылога дома ў цэнтры Харкава пасля масіравана абстрэлу. Харкаў, Украіна. 2 студзеня 2024 года. (Фота: Sergey Bobok / AFP / East News)
З абвінавачваннямі на адрас Крамля першымі выступілі Злучаныя Штаты. 4 студзеня, прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі заявіў, што падчас абстрэлаў гарадоў Украіны 30 снежня і 2 студзеня Расея выкарыстала паўночнакарэйскія балістычныя ракеты.
Неўзабаве па тэме выказаліся ва Украіне. Было заяўлена, што падчас удару па Харкаву 2 студзеня (два чалавекі загінулі і 62 атрымалі раненні) расейцы запускалі ракеты замежнай вытворчасці. У харкаўскай пракуратуры патлумачылі: падчас даследавання абломкаў было выяўлена, што некаторыя парадкавыя нумары на ракетах былі выдаленыя, каб схаваць краіну-вытворцу. «Магчыма, гэта ракеты, якія Расеі дала Паўночная Карэя», – заявіў спікер пракуратуры Харкаўскай вобласці Дзмітрый Чубенка.
Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк выказаўся больш адназначна, заявіўшы, што ракеты былі менавіта паўночнакарэйскія.
На гэтым тыдні ў Белым доме заявілі, што Расея зноў выкарыстала ракеты з КНДР – цяпер падчас абстрэлу Украіны 6 студзеня.
Злучаныя Штаты маюць намер правесці паседжанне Рады Бяспекі ААН па гэтай тэме. Напярэдадні, ЗША, Вялікая Брытанія, Еўразвяз, Канада ды яшчэ некалькі дзясяткаў краінаў выступілі з сумеснай заявай, у якой асудзілі пастаўкі паўночнакарэйскіх ракетаў Расеі і іх выкарыстанне супраць Украіны.
,,
«Мы глыбока заклапочаныя ў сувязі з наступствамі для бяспекі такой супрацы для Еўропы, Карэйскага паўвострава, Інда-Ціхаакіянскага рэгіёну і для ўсяго свету», – сказана ў заяве.
Агулам пастаўкі ракет асудзілі 47 дзяржаваў, у тым ліку Паўднёвая Карэя, Японія і Ізраіль.
Расея афіцыйна не пацвярджала выкарыстанне ракетаў з КНДР ва Украіне. Хаця вайсковая супраца Пхеньяну і Масквы не з’яўляецца сакрэтам. Вядома, што ў ліпені 2023 года ў Паўночную Карэю прылятаў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, а ў верасні ў Амурскай вобласці адбылася сустрэча Уладзіміра Пуціна і Кім Чэн Ына. Лічыцца, што тады як раз абмяркоўваліся пастаўкі паўночнакарэйскай зброі для расейскага войска. Паводле заходніх медыяў, восенню 2023 года Паўночная Карэя перадала Расеі больш за мільён артылерыйскіх снарадаў. Таксама былі звесткі аб пастаўках ракет, але толькі цяпер з’явіліся першыя сведчанні іх выкарыстання.
Звесткі Белага дому, высновы ўкраінскіх і заходніх вайсковых экспертаў указваюць на тое, што хутчэй за ўсё, 30 снежня і 2 студзеня Расея выкарыстоўвала паўночнакарэйскія балістычныя ракеты KN-23 і KN-24, створаныя ў 2019 годзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Людзі праходзяць міма экрана тэлевізара, які паказвае кадры выпрабавання паўночнакарэйскіх балістычных ракетаў, на чыгуначнай станцыі ў Сеуле, Паўднёвая Карэя. 14 сакавіка 2023 года. (Фота: Anthony Wallace / AFP / East News)
Паводле інфармацыі з адкрытых крыніцаў, максімальная далёкасць KN-23 – да 690 км. Баявая частка – 500 кг у версіі да 450 км і, верагодна, менш у максімальнай далёкасці. Каштуе адна ракета прыкладна $3 млн. Найбольш блізкі да KN-23 расейскі аналаг – гэта ракеты «Іскандэр». Максімальная далёкасць KN-24 складае да 410 км, баявая нагрузка – 400-500 кг. Кошт адной ракеты можа дасягаць $1,5 млн.
Украінскае выданне Defense Express дапускае, што КНДР магла таксама перадаць РФ ракеты Hwasong – аналаг савецкіх комплексаў «Скад» (Р-17). У залежнасці ад мадыфікацыі гэтыя ракеты маюць максімальную далёкасць ад 300 да 1000 км і баявую нагрузку ад 500 да 960 кг.
Выданне 38.North ацэньвае дакладнасць паўночнакарэйскіх ракет серыі KN у 100-200 метраў. Гэта досыць нізкая дакладнасць – той жа «Іскандэр», паводле афіцыйных звестак, мае адхіленне 20-30 метраў. Таму для кропкавых удараў, мяркуюць эксперты, KN няма сэнсу выкарыстоўваць.
,,
«Расейцы будуць запускаць іх па гарадах, – тлумачыць галоўны рэдактар Defense Express Алег Каткоў у інтэрв’ю «Forbes». – Нельга сказаць, што гэтая ракета прыстасаваная для паражэння сапраўды важных цэляў. Але для тэрору насельніцтва – так».
Амерыканскі бок сцвярджае, што КНДР перадала РФ пускавыя ўстаноўкі і некалькі дзясяткаў ракет. Для масштабаў цяперашняй вайны лічба зусім невялікая: напрыклад, падчас масаваных абстрэлаў 29 снежня і 2 студзеня Расея кожны раз запускала каля сотні ракетаў розных тыпаў. Разам з тым, колькі ўсяго ракетаў КНДР мае і колькі гатовая перадаць Расеі – ніхто не ведае. Акрамя таго, паводле звестак ЗША, Расея плануе пастаўляць ракеты з Ірану.
Калі Масква будзе рэгулярна атрымліваць ракеты ад сваіх саюзнікаў, то для Украіны – гэта кепская навіна. Вядома, што запасы ракетаў у агрэсара абмежаваныя, як і здольнасці вайсковай прамысловасці гэтыя запасы папаўняць. Таму звычайна перыяды актывізацыі паветранай вайны змяняюцца перыядамі адноснага зацішша, падчас якога расейцы зноў назапашваюць рэзервы. За кошт паставак з КНДР і Ірану Расея здолее падтрымліваць больш высокую інтэнсіўнасць абстрэлаў.
Дакладнасць паўночнакарэйскіх ракетаў у гэтым сэнсе не мае вырашальнага значэння – самае галоўнае, што яны перагружаюць, «пераграваюць» сістэму супрацьпаветранай абароны Украіны. У ЗСУ яшчэ недастаткова заходніх зенітна-ракетных комплексаў, каб аднолькава эфектыўна абараняць усю тэрыторыю краіны. Таму чым больш агрэсар запускае ракетаў і чым больш кірункаў ахоплівае, тым ніжэй, імаверна, будзе працэнт збітых СПА цэляў (масаваныя абстрэлы 29 снежня, 2 і 8 студзеня гэта даказваюць).
Акрамя таго, важна, што Расея, хутчэй за ўсё, атрымлівае ад КНДР менавіта балістычныя ракеты – іх цяжэй знішчаць. У адрозненні ад крылатых ракетаў, балістычныя можна збіць толькі комплексамі «Patriot» і SAMP-T, якія ёсць ЗСУ ў вельмі абмежаванай колькасці.
Цікава, што наконт паставак Расеі паўночнакарэйскіх ракет больш кажуць на Захадзе, чым у самой Украіне, супраць якой гэтую зброю выкарыстоўваюць. Патлумачыць пільную ўвагу ЗША і іх саюзнікаў да гэтай праблемы не цяжка: пашырэнне вайсковай супрацы Масквы і Пхеньяну можа пацягнуць за сабой агульную эскалацыю напружання ў свеце.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў і міністр замежных спраў Паўночнай Карэі Чо Сон Хуэй на цырымоніі падпісання плана абмену на 2024-2025 гады ў Пхеньяне, Паўночная Карэя. 20 кастрычніка 2023 года. (Фота: Kcna Via Kns / AFP / East News)
Па-першае, Масква і Пхеньян такім чынам падрываюць сусветную архітэктуру бяспекі, бо дэманстратыўна парушаецца эмбарга на гандаль зброяй з КНДР. Санкцыі супраць Паўночнай Карэі былі ўведзены пасля 2006 года ў адказ на выпрабаванне ядравай зброі. То быў важны і досыць рэдкі прыклад адзінства міжнароднай супольнасці: санкцыі супраць Пхеньяну былі прынятыя на ўзроўні Рады бяспекі ААН, іх падтрымалі нават КНР і Расея.
,,
«Свет адвярнуўся ад Расеі, прымусіўшы Пуціна прынізіцца і пайсці з працягнутай рукой да Паўночнай Карэі, каб працягнуць сваё незаконнае ўварванне. Паступаючы такім чынам, Расея парушыла шматлікія рэзалюцыі Рады бяспекі ААН і паставіла пад пагрозу бяспеку яшчэ аднаго рэгіёну свету. Гэта трэба спыніць цяпер. Разам з нашымі партнёрамі мы паклапоцімся аб тым, каб Паўночная Карэя заплаціла высокую цану за падтрымку Расеі», – заявіў міністр абароны Вялікай Брытаніі Грант Шэппс.
Па-другое, вайсковая супраца Расеі і КНДР, імаверна, мае ўзаемны характар: то бок Пхеньян не толькі экспартуе зброю, але і павінен нешта атрымліваць ад Масквы. «Мы пільна сочым за тым, што Расея дае КНДР у абмен на экспарт гэтай зброі», – гаворыцца ў сумеснай заяве, якую 9 студзеня падпісалі амаль паўсотні краінаў.
Паўночная Карэя ў першую чаргу зацікаўлена ў больш прасунутых вайсковых тэхналогіях, доступу да якіх праз санкцыі ў Пхеньяна не было. Магчыма, супраца ў гэтым кірунку ўжо ідзе: паводле звестак выведкі Паўднёвай Карэі, КНДР атрымала дапамогу ад Расеі для паспяховага запуску разведвальнага спадарожніка ў канцы лістапада 2023 года (папярэднія запускі Пхеньян праваліў). Краіны Захаду і Інда-Ціхаакіянскага рэгіёну запуск спадарожніка-шпіёна асудзілі, назваўшы гэта пагрозай міру і бяспекі.
Такім чынам, дзякуючы супрацы з Расеяй КНДР можа стаць больш магутнай у вайсковым плане і пагражаць Паўднёвай Карэі.
,,
«Вайскова-тэхнічная супраца Масквы і Пхеньяна ⸺ гэта агульны выклік для Кіева і Сеула», – піша ў сваім артыкуле для выдання «Дзеркало тижня» украінская экспертка па пытаннях Усходняй Азіі Наталля Бутырская.
Паводле яе словаў, пасля нечаканага нападу «Хамасу» на Ізраіль паўднёвакарэйская ўлада пачала цалкам сур’ёзна разглядаць небяспеку аналагічнага сцэнара з боку КНДР.
У гэтым сэнсе пачатак 2024 году мусіць толькі павялічыць занепакоенасць Сеулу – і справа тут не толькі ў новых звестках аб супрацы КНДР і РФ. 5 студзеня адбыўся самы сур’ёзны за апошнія гады памежны інцыдэнт: з боку КНДР было выпушчана каля 200 снарадаў па паўднёвакарэйскіх выспах Пэнёндо і Ёнпхендо (на шчасце, ніхто не пацярпеў). Неўзабаве лідар КНДР Кім Чэн Ын праінспектаваў вайсковыя заводы і ў чарговы раз зрабіў шэраг агрэсіўных заяваў. Ён назваў Паўднёвую Карэю «найбольш варожай дзяржавай» і паабяцаў «без вагання пускаць у ход увесь арсенал сродкаў і сілаў, каб цалкам ператварыць Рэспубліку Карэя ў попел», калі Сеул паспрабуе пагражаць «суверэнітэту і бяспецы КНДР».
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.