навіны

Міністэрства абароны зацвердзіла інструкцыю аб парадку выдачы зброі атрадам народнага апалчэння

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін аглядае сілы «народнага апалчэння» на камандна-штабным вучэнні. Глівін, Беларусь. 12 красавіка 2023 года. (Фота: Ян Гарбанюк / «Ваяр»)

podpis źródła zdjęcia

Зброю і боепрыпасы будуць выдзяляць па заяўках выканкамаў.

Пастанова Міністэрства абароны №23 ад 11 снежня 2023 года «Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку выдачы зброі і боепрыпасаў у атрады народнага апалчэння і вядзенні іх уліку» была апублікаваная 13 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін аглядае сілы «народнага апалчэння» на камандна-штабным вучэнні. Глівін, Беларусь. 12 красавіка 2023 года. (Фота: Ян Гарбанюк / «Ваяр»)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін аглядае сілы «народнага апалчэння» на камандна-штабным вучэнні. Глівін, Беларусь. 12 красавіка 2023 года. (Фота: Ян Гарбанюк / «Ваяр»)
У Інструкцыі вызначаецца, якім чынам, у якіх выпадках і хто будзе выдаваць зброю ў атрады народнага апалчэння. Так, аблвыканкамы і Менгарвыканкам павінны будуць праз ваенкаматы праінфармаваць Міністэрства абароны аб патрэбнай колькасці зброі і боепрыпасаў з улікам колькасці апалчэнцаў.
На падставе гэтых звестак Мінабароны выпіша мабілізацыйныя нарады на зброю і боепрыпасы, якія перададуць у ваенкаматы.
Народнае апалчэнне. Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: rodniva.by)
Народным апалчэнцам дазволяць трымаць зброю ўдома навіны
Атрымліваць зброю і боепрыпасы для апалчэнцаў будуць сілы штабоў зонаў і раёнаў тэрытарыяльнай абароны. Будуць прызначаныя ўпаўнаважаныя для гэтага асобы. Да штабоў зброю будуць суправаджаць спецыяльна прызначаныя варты.
Непасрэдна ў атрады апалчэнцаў зброю будуць дастаўляць паэтапна, у залежнасці ад тэрмінаў іх фармавання. Атрымліваць яе будзе камандзір атраду ці ягоны намеснік у прысутнасці прадстаўніка органа ўнутраных справаў. У месца дыслакацыі атраду зброя і боепрыпасы будуць дастаўляцца ў суправаджэнні ўзброенага прадстаўніка аддзялення ўнутраных справаў.
Апалчэнцам зброю будзе выдаваць камандзір атраду па ведамасцях, аформленых у двух экзэмплярах, адзін з якіх будзе адпраўляцца ў мясцовы АУС.
Інструкцыя ўступае ў сілу пасля апублікавання.
Атрады народнага апалчэння будуць складацца з добраахвотнікаў. Задачы перад «апалчэнцамі» ставяць агулам такія: патруляванне і выстаўленне пастоў на вуліцах, аб’ектах і мясцовасці дзеля перадухілення правапарушэнняў. Але мясцовым уладам паставілі задачу вызначыць, на якія канкрэтна мэты патрэбныя «апалчэнцы».
Паўнамоцтвы «апалчэнцаў» не апісаныя: няясна, ці можна ім затрымліваць грамадзянаў (ранейшы Закон аб народным апалчэнні дазваляў «згодна з кампетэнцыяй», што б гэта ні значыла), па кім і ў якіх выпадках можна страляць (ранейшы закон даваў «апалчэнцам» такія правы, як у вайскоўцаў, якія забяспечваюць ваеннае становішча). Падпарадкоўвацца «апалчэнцы» будуць тэрытарыяльным органам унутраных справаў, а не вайскоўцам. Ранейшы закон ставіў задачамі «спрыяць» сілавікам пры ваенным становішчы і пры абароне ад злачынстваў.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10