«BELPOL» выдаў вялікае расследаванне пра «Амкадор» і Шакуціна. Сцісла пераказваем
28.01.2024, 13:48
Фота сям’і Аляксандра Лукашэнкі. Аляксандр Шакуцін – крайні справа, абведзеная Алена Ланская
podpis źródła zdjęcia
Будзе пра «Еўравізію» і даносы ў «Каскадзе», дроны і вайну, сыход ад падаткаў праз кветкі.
Аб’яднанне былых беларускіх сілавікоў «BELPOL» апублікавала расследаванне пра кампанію «Амкадор». Паводле супольнасці, палітыка Аляксандра Лукашэнкі разбурае прамысловага гіганта, ператворанага ў печ-буржуйку, якая грэе толькі таму, што яе топяць грашыма.
У пачатку расследавання згадваюць, як у савецкія часы з Беларусі рабілі «зборачны цэх», і расказваюць пра гісторыю «Амкадору», якая пачалася ў 1927 года з фабрыкі «Адраджэнне», якая стала заводам «Ударнік», які і запачаткаваў таварыства «Амкадор».
Першым кіраўніком «Амкадору» быў Васіль Шлындзікаў, за якім таварыства актыўна развівалася, нягледзячы на постсавецкі эканамічны крызіс і супрацьстаянне Аляксандра Лукашэнкі такім рэфарматарам – Шлындзікаў у Вярхоўным савеце 13-га склікання (пазней разагнаным Лукашэнкам) быў кіраўніком камісіі па эканамічных рэформах, а таксама быў намеснікам старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Шлындзікаў быў сярод тых, хто падпісаўся за імпічмент Лукашэнкі. У выніку на ім «паставілі таўро» і нават не запрасілі на юбілей прадпрыемства, згадаў аднартыец і калега Шлындзікава па колішнім Вярхоўным савеце Анатоль Лябедзька.
«Амкадор» некалі пастаўляў прадукцыю ў 25 краінаў свету, а ўсе супрацоўнікі былі акцыянерамі. Ды гэта змянілася з прыходам да кіравання таварыствам галоўнага лекара медцэнтру Менскага трактарнага заводу і дырэктара НПА «Проммедінвест», колішняга трактарыста і лекара-камсамольца Аляксандра Шакуціна ў 1998 годзе. Разам з Шакуціным набылі кантрольны пакет акцыяў «Амкадору» грамадзяне Непалу Махата Упэндра і Шэрстха Кірадж.
Аляксандр Шакуцін (Фота: Аляксандр Кушнер / Sb.by)
Паводле «BELPOL», такім чынам рэжым Лукашэнкі узяў пад кантроль паспяховае прадпрыемства, прызначыўшы Шакуціна адказным. Чым Шакуцін гэта заслужыў, дакладна не ведаюць, але былыя сілавікі падазраюць: можа, праз прыцягненне непальскіх партнёраў па «Проммедінвесту» да інвестыцыяў.
У 2012 годзе ў выніку дадатковай эмісіі акцыяў уласнікам кантрольнага пакету акцыяў «Амкадору» стала НПА «Інтэрсэрвіс», якое налажыла Шакуціну і ягонаму партнёру Мікалаю Вараб’ю (які быў настолькі малавядомы, што некаторы час лічыўся міфічнай асобай). Акцыямі «Амкадору» напоўнілі ТАА «Наванэп», які належыць аднаму Шакуціну.
«BELPOL» здабыў спіс буйных акцыянераў «Амкадору»: цяпер 54 % у «Наванэп», 14,6 % у ТАА «Спамаш» (якая належыць Шакуціну), 10,7 % – у ТДА «Сінтэз-інвест Груп», 7,1 % – у Дзяржаўнага камітэту маёмасці. Фізічным асобам належыць 7,5 % акцыяў, з іх нерэзідэнтам Беларусі 0,06 %. На думку «BELPOL», асабіста Шакуціну налажыць 7,4 % акцыяў, агулам разам з ягонымі кампаніямі – 76 %.
Складанай структурай холдынгу больш як дваццаццю прадпрыемствамі кіруе рада дырэктараў, якую ўзначальвае Шакуцін. Афіцыйны заробак Шакуціна – амаль 6 тысяч рублёў пры сярэднім заробку ва ўсёй кіроўнай кампаніі холдынгу – 1744 рублі.
Праз санкцыі за саўдзел Лукашэнкі на баку Расеі ў вайне ва Украіне «Амкадор» страціў кантроль над кампаніямі «Амкадор-Балтык» і «Амкадор-Укрспецмаш». Але Шакуцін валодае яшчэ доўгім шэрагам кампаніяў, у тым ліку «Рыядаойл» разам з алігархамі Аляксеем Алексіным і згаданым Мікалаем Вараб’ём і турыстычнай фірмай «Шантэр», якую да рэарганізацыі, з 2015 па 2019 гады ўзначальвала былая прэс-сакратарка і памочніца Лукашэнкі Наталля Пяткевіч, якая жыве ў Злучаных Штатах, хоць праз санкцыі ёй можна быць толькі па лініі Арганізацыі аб’яднаных нацыяў (праз мужа – пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў ААН) у радыусе 25 км ад штабу ААН у Нью-Ёрку. Разам з Шакуціным і Вараб’ём шмат у якіх кампаніях фігуруе Ігар Субоцін.
«BELPOL» звярнуў увагу на адзін з праектаў «Наванэп» – будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу «Шантэр Хіл» блізу вадасховішча Дразды на кітайскі крэдыт у 150 млн долараў. Будынак мелі здаць яшчэ ў 2019 годзе, праз шматлікія праблемы з будаўніцтвам і фінансаваннем працягнулі будаўніцтва да 31 снежня 2023 года. Комплекс так і не здалі на момант публікацыі, а тое, што Шакуціну далі працаваць на буйны кітайскі крэдыт і даравалі пратэрміноўкі, сведчыць, на думку «BELPOL», аб блізкасці бізнесоўцы да Лукашэнкі.
Ды і сам Лукашэнка такога не хавае: называў Шакуціна «добрым знаёмым» і рэгулярна браў з сабой на адзін самалёт, а прэс-служба Лукашэнкі публікавала «сямейнае фота» клану Лукашэнкі, на якім быў таксама Шакуцін.
Былыя сілавікі здабылі і паказалі праекты рэканструкцыі галоўнага офісу «Амкадору»: вестыбюль з мармурам, кабінет кіраўніка з дарагой мэбляй, а таксама планы і фота прыватнага трохпавярховага дому Шакуціна ў Вяснянцы, які можа каштаваць ніяк не менш за 1,3 млн долараў.
Пры тым прадпрыемствы Шакуціна не прыбытковыя, а адно з прадпрыемстваў – холдынг «Салеа» – знаходзіцца ў працэдуры санацыі. Іншыя – у даўгах, як арыентаванае на Расею «Амкадор-Анега» пад кіраўніцтвам сына Шакуціна, Аляксандра Шакуціна – малодшага, якое пры ўсіх крэдытах і датацыях у 2020 годзе мела чыстыя страты пад паўмільёна рублёў, або «Амкадор-Семаш», якое за першую палову 2023-га мела страты ў 318 тысяч рублёў.
«Амкадор» агулам меў паўмільярда рублёў крэдытнай нагрузкі станам на 1 верасня 2022 года, даведаўся «BELPOL», пры тым штомесяц на сплату адсоткаў па крэдытах ішло 2,7 млн рублёў. У 2023 годзе «Амкадору» ў рэструктурызацыі доўгу, крэдыце на пагашэнне бюджэтнага займу і дадатковым фінансаванні, бо ліміт даўгоў быў перавышаны ў пяць разоў. На 2 лістапада 2023 года «Амкадор» меў перад Міністэрствам фінансаў Беларусі пратэрмінаваную запазычанасць па адсотках ад крэдытаў на 7 млн рублёў і па адным з крэдытаў пад гарантыі ўраду на 38 млн рублёў.
23 кастрычніка 2023 года Шакуцін і генеральны дырэктар холдынгу Андрэй Яроцкі скіравалі Міністэрству прамысловасці лісты з просьбай пазычыць «Амкадору» 225 млн рублёў на 10 гадоў.
Патрэбу абгрунтавалі санкцыямі, няроўнай канкурэнцыяй на расейскім рынку (дзе кітайскія аналагі могуць каштаваць аж на 60 % танней) і адсутнасць абаротных сродкаў і амаль пагражалі, што без гэтай пазыкі прадпрыемства будзе вымушанае панізіць заробкі працаўнікам, скараціць вытворчасць і спыніць інвестыцыйныя праекты, нават звярнуцца да замежных інвестараў.
Санкцыі «Амкадор» спрабуе абыходзіць. Як высветліў «BELPOL», праз кітайскую «Shenzen 5G Hi-Tech Innovation» іншы холдынг Шакуціна «Салеа» купляе «Амкадору» падсанкцыйныя дэталі для станкоў, электрарухавікі, лазерныя датчыкі і іншае.
На думку «BELPOL», праблема «Амкадору» ў тым, што прадпрыемства працуе па законах планавай эканомікі, дзеля штоквартальнага падвышэння планавых паказнікаў спачатку вырабляе прадукцыю, а потым шукае рынкі збыту, як і МТЗ ці «Гомсельмаш». Праз гэта іншыя беларускія кампаніі атрымліваюць разнарадку па абавязковым набыцці тэхнікі «Амкадору».
Эканаміст Сяргей Чалы падкрэсліў, што перманентна стратны «Амкадор» раз за разам атрымлівае дзяржаўную падтрымку, а ў выніку становіцца кампаніяй з адмоўнай чыстай вартасцю.
«BELPOL» звярнуў увагу на згаданае раней фота Шакуціна з кланам Лукашэнкі – і на дзяўчыну на гэтым фота. Гэта спявачка Алёна Ланская (сапраўднае імя – Алена Ляпохіна), якая прадстаўляла Беларусь на «Еўрабачанні» ў 2013 годзе.
Фота сям’і Аляксандра Лукашэнкі. Аляксандр Шакуцін – крайні справа, абведзеная Алена Ланская
Кар’ера Ланской пайшла ўгару пасля таго, як яе заўважыў сам Шакуцін, сцвярджаюць былыя сілавікі. Спявачкай заняўся прадзюсарскі цэнтр «Спамаш», а назва холдынгу «Салеа», як лічыць «BELPOL», была натхнёная назвай песні, з якой Ланская выступала на «Еўравізіі».
Шакуцін, як падазрае «BELPOL», мог падарыць Ланской дарагую кватэру ў квартале «Каскад» (на жыхароў кварталу яна даносіла сілавікам у 2020 годзе) і сярод іншага шкляную статуэтку з партрэтамі Шакуціна і Ланской і подпісам «два гады разам». Але Ланская ў тлумачэнні падаткавікам тлумачыла, што Шакуцін – проста «сябра сям’і», які падарыў ёй усяго толькі $ 51,5 тыс.
Ды ўрэшце Шакуцін знайшоў сабе дзяўчыну на 10 гадоў маладзей за Ланскую, а «Салеа» разарылася.
Шакуцін пажаніўся з мадэллю Марыяй Сакіркінай, якая цяпер разам з сынам Шакуціна і ТАА «Спамаш» удзельнічае ў ТАА «Белмытвілія», якое займаецца не абкладаным падаткам на даданую вартасць рээкспартам кветак у Расею (дырэктар кампаніі – выхадзец з ГУБАЗіК Вадзім Кугач, але 75 % належыць Сакіркінай).
Кіраўнік Беларускага расследавальніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч звяртае ўвагу на статыстыку выручкі кампаніі, экспарту і імпарту ў Вялейскі раён, дзе зарэгістраванае «Белмытвілія»: выходзіць, нібы кампанія «купляла за 2 рублі і прадавала за 1 рубель», а значыць, вялікая частка даходаў ад рээкспарту кветак у Расею ўтойвалася. У схеме з такім «падатковым афшорам» удзельнічалі таксама набліжаныя да Лукашэнкі Аляксандр Зайцаў і Віктар Шэйман – наўрад ці такое было магчыма без ухвалення Лукашэнкі і прыбытку для ягонай сям’і.
У час расследавання «BELPOL» зачапілася за словы «ўмацаванне абароназдольнасці» ў адным з лістоў Шакуціна Лукашэнку адносна стратэгіі развіцця «Амкадору». Аказалася, сувязь з абаронай сапраўды ёсць. Малазаўважны «Завод СВТ» у структуры «Амкадору», як высветлілася, не толькі вырабляе асцылографы і вальтметры, але і праводзіць доследна-канструктарскія працы разам з Упраўленнем ракетных войскаў Беларусі над стварэннем артылерыйскага радыялакацыйнага комплексу пад кодавай назвай «Вартавы» і па сваёй ініцыятыве распрацоўвае ўдарны беспілотны квадракоптар пад кодавай назвай «Свіслач» і падобны формаю да самалёта беспілотнік «Свіслач СВТ» (распрацоўку апошняга мелі завершыць паўгода таму).
Гэтая прадукцыя, лічыць «BELPOL», можа зацікавіць Расею, а значыць, быць выкарыстаная ў вайне ва Украіне. Таму былыя сілавікі не здзіўляюцца, што «Завод СВТ» раней трапіў пад санкцыі Украіны.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (971 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.