навіны

«Будуй сваё»: стартаваў новы сезон праекту «Новай Беларусі» па лічбавым самакіраванні

«Будуй сваё». Стартаваў новы сезон праекту «Новай Беларусі» па лічбавым кіраванні. Фота прадастаўлена арганізатарамі праекту
«Будуй сваё». Стартаваў новы сезон праекту «Новай Беларусі» па лічбавым кіраванні. Фота прадастаўлена арганізатарамі праекту
podpis źródła zdjęcia

Гэта ўнікальны праект, дзе беларусы і беларускі могуць самі прафінансаваць рэалізацыю сваіх ідэй.

6 лютага стартаваў новы сезон праекту лічбавага самакіравання «Новай Беларусі». Гэта ўнікальны праект, дзе беларусы і беларускі могуць самі прафінансаваць рэалізацыю сваіх ідэй.
«Будуй сваё». Стартаваў новы сезон праекту «Новай Беларусі» па лічбавым кіраванні. Фота прадастаўлена арганізатарамі праекту
«Будуй сваё». Стартаваў новы сезон праекту «Новай Беларусі» па лічбавым кіраванні. Фота прадастаўлена арганізатарамі праекту
«Новай Беларусь» – гэта пляцоўка, дзе сустракаюцца людзі з прагай захаваць сваю беларускасць, дзе нараджаюцца ідэі і збіраюцца грошы, каб рэалізаваць тыя з іх, якія абяруць самі ўдзельнікі праекту.
Летась праект па лічбавым самакіраванні быў пілотным. У 2023 годзе да праекту далучылася як мінімум 265 удзельнікаў (дакладная колькасць невядомая, бо частка людзей фундавала партнёрам свой адсотак ад падаткаў). Было сабрана каля 47 000 еўра, на якія ў Літве ўжо запусцілі бібліятэку беларускай кнігі, а ў Польшчы ствараюць сайт па сапраўднай гісторыі Беларусі.
Як пройдзе праект самакіравання «Новай Беларусі» у гэтым годзе і што будзе новага?
Новая назва
У новым сезоне праект запускаецца з адпаведнай яго каштоўнасцям назвай – «Будуй сваё».
«Беларусы і беларускі могуць будаваць свой дом, ствараць камфортнае для сябе асяроддзе, у якой краіне яны б ні жылі. Яны могуць самастойна не толькі ствараць, але і фінансаваць патрэбныя ім для гэтага праекты. У іх ёсць для гэтага ўсё неабходнае: любоў адзін да аднаго, прага і талент ствараць, рэсурсы рабіць гэта прафесійна і эфектыўна», – перакананыя арганізатары праекту.
Праект лічбавага самакіравання – гэта пляцоўка, дзе беларусы і беларускі могуць аб’яднаць свае рэсурсы і скіраваць іх на вырашэнне агульных праблем, лакальных і маштабных – будзь то беларускамоўны дзіцячы гурток ці онлайн-праект для атрымання новых прафесіяў.
Арганізатары заклікаюць беларусаў і беларусак з любой краіны далучыцца і будаваць сваё, са сваімі і для сваіх.
Новы маштаб
Сёлета ў праекце «Будуй сваё» змогуць паўдзельнічаць беларусы і беларускі з любой краіны, а не толькі з Літвы ці Польшчы, як летась. Для гэтага быў запушчаны новы кірунак праекту – Global. Гэта магчымасць усім аб’яднацца вакол агульнай мэты і адчуць, што ніякага падзелу паміж беларусамі няма, нягледзячы на кіламетры паміж імі.
Новая механіка
Пілотны праект выявіў недахопы распрацаванай механікі – у гэтым годзе арганізатары паведамілі, што выправяць іх. Напрыклад, вядома, што людзям не падабаецца фундаваць грошы на невядомыя ідэі. Таму ў гэтым годзе прыём ідэй стартуе неўзабаве пасля старту прыёму фундушаў.
Стала зразумела, што не ва ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц з класнымі ідэямі ёсць досвед запуску праектаў. Каб яны адчувалі сябе больш упэўнена, будзе запушчаны навучальны блок пра рэалізацыю ідэй. А таксама створаная сістэма, каб аўтарам выдатных ідэй было неабавязкова іх самастойна рэалізоўваць.
Як далучыцца
Далучыцца да «Будуй сваё» можна наўпрост двума спосабамі:
1. Праз падатковую дэкларацыю: зафундаваць 1,5 % (у Польшчы) ці 1,2 % (у Літве) сваіх падаткаў на дабрачыннасць у партнёрскія ўстановы «Новай Беларусі» пры запаўненні дэкларацыі.
2. Праз унёсак: пералічыць ад 35 еўра.
Рэквізіты партнёраў праекту, гайды, як запоўніць дэкларацыю, таймлайн праекту, а таксама адказы на папулярныя пытанні, можна знайсці на сайце.
«Мы ўпэўненыя: беларусы і беларускі могуць запускаць маштабныя і значныя для супольнасці праекты самастойна на свае грошы, без дапамогі донараў і фондаў», – адзначаюць арганізатары праекту.
Учора больш за 265 беларусаў і беларусак стварылі бібліятэку і важны сайт. Сёння 5000 беларусаў і беларусак могуць запусціць онлайн-платформу для навучання ці рэабілітацыйны цэнтр для былых палітзняволеных.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10