Забытыя войны і пратэсты. Што з імі сталася, пакуль свет сачыў за іншым
15.02.2024, 09:00
Жанчыны скандуюць лозунгі і трымаюць плакаты з выявай 22-гадовай Магсы Аміні падчас дэманстрацыі каля офісаў ААН у горадзе Эрбіль, Ірак. 24 верасня 2022 года. (Фота: Safin Hamed / AFP / East News)
podpis źródła zdjęcia
У лютым споўнілася тры гады з моманту вайсковага перавароту ў М’янме.
У лютым споўнілася тры гады з моманту вайсковага перавароту ў М’янме, які спачатку прывёў да масавых пратэстаў, а затым і да грамадзянскай вайны. Але гэтыя падзеі, як і канфлікты ў іншых краінах і рэгіёнах, часта пасля гучнага інфармацыйнага ўсплёску сыходзяць з парадку дня медыяў, саступаючы месца навейшым і, магчыма, бліжэйшым (геаграфічна або культурна). «Белсат» паглядзеў, што сталася з найбольш гучнымі канфліктамі і пратэстамі апошніх трох гадоў.
Салдаты патрулююць вуліцы гораду Кіта падчас надзвычайнага становішча пасля закалотаў у звязку са знікненнем з турмы лідара злачыннай групоўкі «Los Choneros» Хасэ Адольфа Масіяса. Кіта, Эквадор. 11 студзеня 2024 года. (Фота: AFP / East News)
2024 год пачаўся ў лацінаамерыканскім Эквадоры з сутыкненняў са злачыннымі групоўкамі. У адказ на закалоты ў турмах, уцёкі зняволеных лідараў мафіі ды напады на цывільныя аб’екты, у тым ліку на тэлебачанне, прэзідэнт краіны 9 студзеня паабяцаў знішчыць злачынцаў, якіх называў не інакш як тэрарыстамі. У спіс на знішчэнне трапілі 22 мафіёзныя групоўкі. З таго часу ўлады краіны здолелі вызваліць узятых у закладнікі ахоўнікаў турмаў, узялі штурмам вязніцу ў партовым Гуаякілі і сарвалі спробу захопу злачынцамі больніцы. Вядома прынамсі пра 2800 арыштаў, пяць забітых «тэрарыстаў» і затрыманне 32 вязняў, якія здолелі ўцячы раней. Ёсць страты і сярод паліцыянтаў. Пры гэтым у краіне працягваюцца палітычныя забойствы. Гэтак, за апошні месяц там былі застрэленыя пракурор, які расследаваў захоп тэлебачання ў Гуаякілі, і дэпутатка аднаго з мясцовых саветаў.
Лацінская Амерыка ў канцы 2023 года магла зрабіцца арэнаю чарговага міжнароднага канфлікту. 3 снежня рэжым Нікаляса Мадура правёў рэферэндум, па выніках якога абвесціў багатую нафтай частку суседняй Гаяны тэрыторыяй Венесуэлы. Гаяна прывяла свае войскі ў павышаную гатовасць і папрасіла Раду бяспекі ААН умяшацца ў сітуацыю. Свае войскі да мяжы з Венесуэлай пачала сцягваць Бразілія, а Злучаныя Штаты паабяцалі Гаяне падтрыманне.
14 снежня кіраўнікі Венесуэлы і Гаяны дамовіліся не выкарыстоўваць вайсковай сілы, каб не правакаваць эскалацыі. Тым не менш сказаць, што канфлікт развязаны, нельга. Гэтак, Вялікая Брытанія 24 снежня паабяцала паслаць карабель ВМФ у Гаяну на знак падтрымання сваёй былой калоніі, а ў адказ 28 снежня Мадура даручыў правесці «абарончыя» вайсковыя вучэнні. 9 лютага 2024 года сталася вядома пра будаўнічыя працы і нарошчванне венесуэльскіх войскаў ля мяжы з Гаянай. У Каракасе ў адказ на гэта проста раскрытыкавалі «шпіянаж паўночнаамерыканскай імперыі».
Рэгіён Сахэль у Афрыцы атрымаў неафіцыйную назву «пояс пераваротаў». З 2020 года хунты захапілі ўладу ў Гвінеі, Малі і Буркіна-Фасо (гэта былі прарасейскія сілы). 26 ліпеня 2023 года вайсковы пераварот здарыўся і ў Нігеры, што быў галоўным хаўруснікам Захаду ў рэгіёне. У Расеі гэтыя перавароты віталі, але Эканамічная супольнасць заходнеафрыканскіх краінаў (ECOWAS) увяла вельмі моцныя санкцыі супраць Нігеру і прыгразіла ўжыць сілу. Кіраўнікі абаронных ведамстваў краінаў ECOWAS нават распрацавалі план ваенных дзеянняў для аднаўлення на пасадзе зрынутага прэзідэнта і ўзгаднілі магчымы «дзень Д».
Пратэстоўцы вітаюць нігерскія войскі, што збіраюцца перад амбасадай Францыі ў горадзе Ньямэ, падчас дэманстрацыі пасля мітынгу ў падтрыманне нігерскай хунты. Ньямэ, Нігер. 30 ліпеня 2023 года. (Фота: AFP / East News)
Аднак 31 ліпеня прарасейскія рэжымы ў Малі і Буркіна-Фасо заявілі, што «любое вайсковае ўмяшанне супраць Нігеру было б раўназначнае абвяшчэнню вайны» іх краінам. А 16 верасня хунты Малі, Нігеру і Буркіна-Фасо падпісалі пакт аб бяспецы, абяцаючы прыйсці на дапамогу адно аднаму ў выпадку ўнутранага паўстання або вонкавай агрэсіі. Як вынік, вайсковая інтэрвенцыя так і не адбылася. А 27 кастрычніка сталася вядома, што ECOWAS дэмабілізуе свае войскі, бо «ніхто больш не разглядае вайсковага ўмяшання». 28 студзеня 2024 года Нігер, Малі і Буркіна-Фасо абвясцілі пра выхад з гэтай арганізацыі.
Тым часам Францыя пайшла на выкананне патрабаванняў новых уладаў Нігеру, закрыўшы сваю амбасаду і пачаўшы вывад сваіх войскаў, як раней зрабіла ў Малі і Буркіна-Фасо. Таксама хунта Нігеру 25 лістапада адклікала пагадненне з Еўразвязам пра супольную барацьбу з нелегальнай міграцыяй з Афрыкі ў ЕЗ, неўзабаве згарнула і вайсковую супрацу. А 3 снежня ў Нігер прыляцеў намеснік міністра абароны Расеі.
Тым часам у Малі туарэгі аднавілі вайсковы канфлікт, які ўдалося суцішыць у 2013 годзе з дапамогаю французскіх войскаў, і абвесцілі вайну хунце і вагнэраўцам. Яны здолелі нанесці шэраг паразаў праціўніку. Канфлікт таксама перакінуўся на памежныя тэрыторыі Нігеру і Буркіна-Фасо. Аднак у кастрычніку малійскае войска перайшло ў контрнаступ і 15 лістапада пры падтрыманні расейскіх наймітаў захапіла апірышча паўстанцаў у горадзе Кідаль, што можа азначаць паваротны момант у вайне.
У Іране пратэсты пачаліся 16 верасня 2022 года. Падставаю была смерць у пастарунку 22-гадовай Магсы Аміні, затрыманай за «непрыстойнае» нашэнне хіджабу. Пратэстоўцы патрабавалі не толькі эмансіпацыі жанчын, але і змены рэжыму ў краіне. Пратэсты ахапілі дзясяткі гарадоў, адбываліся сутыкненні з сілавікамі. Дэманстрантам нават на пэўны час удалося захапіць уладу ў невялікім горадзе Ашнавіе. Каб суцішыць закалоты, улады абяцалі пратэстоўцам пэўныя саступкі, у тым ліку скасаваць падраздзяленні паліцыі маральнасці і перагледзець закон, які патрабуе ад жанчын пакрываць галаву. І нават уключылі частку затрыманых у амністыю ў 2023 годзе. Але на радыкальныя змены рэжым аятолаў не пайшоў. Нават кароткія заваёвы рэвалюцыі былі скасаваныя. У ліпені 2023 года паліцыя маральнасці вярнулася на вуліцы іранскіх гарадоў, а 21 верасня быў прыняты закон, які зрабіў яшчэ больш жорсткім пакаранне за ненашэнне хіджабу – да 10 гадоў турмы і да 23 тысячаў долараў штрафу. Таксама ўзмацнілася лічбавае і відэаназіранне за нязгоднымі і тымі, хто не носіць хіджабу, нават у аўтамабілях.
Жанчыны скандуюць лозунгі і трымаюць плакаты з выявай 22-гадовай Магсы Аміні падчас дэманстрацыі каля офісаў ААН у горадзе Эрбіль, Ірак. 24 верасня 2022 года. (Фота: Safin Hamed / AFP / East News)
Паводле праваабаронцаў, станам на 15 верасня 2023 года ахвярамі задушэння пратэстаў стаўся 551 пратэстовец, у тым ліку 68 дзяцей і 49 жанчын. Акрамя таго, прынамсі 22 пратэстоўцы, у тым ліку чацвёра дзяцей і восем жанчын, скончылі жыццё самагубствам або загінулі пры падазроных абставінах. Восем асобаў былі пакараныя смерцю за ўдзел у пратэстах. Улады Ірану станам на 6 студзеня 2023 года казалі пра гібель 68 сілавікоў. Праўда, адзначалася, што прынамсі частка з іх – гэта забітыя сілавікамі пратэстоўцы.
1 ліпеня 2022 года пачаліся пратэсты ў аўтаномнай Рэспубліцы Каракалпакстан, што ў складзе Узбекістану. Людзі выступалі супраць праекту новай рэдакцыі канстытуцыі краіны, згодна з якім з апісання статусу Рэспублікі Каракалпакстан мусілі выдаліць слова «суверэнная», а таксама згадку пра яе права на аддзяленне. Улады накіравалі вайсковую тэхніку на барацьбу з пратэстамі, абмежавалі інтэрнэт, закрылі мяжу з Казахстанам і ўвялі рэжым надзвычайнага становішча. У Генпракуратуры Узбекістану заяўлялі пра 18 забітых і 243 параненых. Гаварылася і пра шмат параненых сілавікоў, пацярпелых ад дзеянняў асобаў, «якія былі ў стане наркатычнага і алкагольнага ап’янення».
Каменданцкая гадзіна ў Каракалпакстане была адмененая 21 ліпеня. А ў студзені і лютым 2023 года былі агучаныя прысуды 61 удзельніку пратэстаў. Самы вялікі тэрмін – 16 гадоў калоніі – атрымаў журналіст Даўлетмурат Таджымуратаў, якога назвалі галоўным арганізатарам пратэстаў. Яшчэ 43 асобы былі асуджаныя на тэрміны ад 3 да 11 гадоў зняволення. Рэшта атрымала ўмоўныя тэрміны або прысуды, звязаныя з абмежаваннем волі. Шэрагу асуджаных пазней зменшылі тэрміны. Пасля вынясення прысуду ў СІЗА раптоўна памёр сын першага і адзінага прэзідэнта Каракалпакстану Палат Шамшэтаў, асуджаны на шэсць гадоў. Афіцыйна – ад сэрцавага прыступу.
1 траўня 2023 года ва Узбекістане прайшоў канстытуцыйны рэферэндум, што дазволіў прэзідэнту Шаўкату Мірзіёеву яшчэ 17 гадоў заставацца ва ўладзе. Статусу Каракалпакстану рэферэндум не змяняў.
1 лютага 2021 года хунта захапіла ўладу ў М’янме, зрынуўшы і затрымаўшы прэзідэнта Ўін М’іна і кіраўніцу ўраду Аўн Сан Суў Чы. У краіне пачаліся масавыя пратэсты супраць перавароту, іх жорстка душылі вайскоўцы. Колькасць забітых ацэньваецца на 4507 асобаў, больш як 26 тысячаў былі затрыманыя. Паведамлялася пра шматлікія выпадкі катавання. 162 асобы з затрыманых былі асуджаныя на смерць. Улады Беларусі ў гэтым нічога кепскага не заўважылі.
Сутыкненні з паліцыяй падчас пратэсту супраць дзяржаўнага перавароту ў горадзе Нэп’ідо, М’янма. 8 сакавіка 2021 года. (Фота: AP Photo / East News)
16 красавіка 2021 года апазіцыйныя дэпутаты ўтварылі ўрад нацыянальнай еднасці, што неўзабаве абвесціў стварэнне Народных сілаў абароны. А ў верасні даў пачатак «абарончай вайне» і нацыянальнай рэвалюцыі. У хаўрус з ім увайшлі этнічныя вайсковыя фармаванні нацыянальных мяншыняў М’янмы. У верасні 2022 года яны разам кантралявалі больш як палову тэрыторыі краіны. Для барацьбы з паўстанцамі хунта ўжывае артылерыю і авіяцыю, ахвярамі чаго робяцца ў тым ліку мірныя людзі. Агульная колькасць ахвяраў канфлікту з 1 лютага 2021 года ацэньваецца на 47 тысячаў асобаў.
27 кастрычніка 2023 года паўстанцы пачалі вялікі наступ з мэтаю зрынуць хунту. Ім удалося ўзяць пад кантроль шэраг населеных пунктаў і захапіць вялікую колькасць палонных. Таксама заяўляецца пра вялікую колькасць дэзерціраў сярод войскаў хунты. Апошняя ў снежні 2023 года нават прасіла суседні Кітай націснуць на паўстанцаў, каб спыніць іх. Але з таго часу паўстанцы толькі павялічылі тэрыторыю пад сваім кантролем. Таксама ў выніку баёў былі забітыя ці пакараныя смерцю некаторыя з генералаў хунты. Тым не менш вайскоўцы дагэтуль працягваюць утрымліваюць значную частку тэрыторыі М’янмы разам са сталіцай.
Гісторыю апошніх гадоў канфлікту можна паглядзець на інтэрактыўнай мапе тут.
У ліку забытых канфліктаў апошніх трох гадоў варта згадаць і грамадзянскую вайну ў Эфіопіі. Баявыя дзеянні пачаліся 4 лістапада 2020 года ў выніку працяглага супрацьстаяння паміж уладамі краіны і ўладамі аўтаномнага рэгіёну Тыграй, якія абвесцілі адно аднаго нелегітымнымі. І ў адказ на памежныя сутычкі прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмэд Алі, які толькі ў 2019 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру за спыненне вайны з Эрытрэяй, пачаў сцягваць войскі ў аўтаномію. Дарэчы, Эрытрэя ў гэтым канфлікце таксама ваявала – на баку федэральных войскаў.
Палонныя эфіопскія жанчыны-вайскоўцы прыбываюць у рэабілітацыйны цэнтр у Мэкэле, сталіцы аўтаномнага рэгіёну Тыграй, Эфіопія. 2 ліпеня 2021 года. (Фота: Yasuyoshi Chiba / AFP / East News)
28 лістапада ўрадавыя войскі захапілі сталіцу Тыграю – горад Мэкэле, заявіўшы пра сваю поўную перамогу. Але вайна толькі перайшла ў партызанскую фазу. А 18 чэрвеня 2021 года тыграйскія сілы нават перайшлі ў контрнаступ. 28 чэрвеня яны вярнулі кантроль над Мэкэле, а неўзабаве баявыя дзеянні распаўсюдзіліся на іншыя рэгіёны Эфіопіі. 2 лістапада нават узнікла пагроза захопу паўстанцамі сталіцы краіны Адыс-Абэбы. Агулам баявыя дзеянні працягваліся да лістапада 2022 года, калі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы было дасягнутае мірнае пагадненне.
Агульная колькасць ахвяраў вайны ацэньваецца ад 80 тысячаў да больш як 600 тысячаў чалавек. Пры гэтым абодва бакі канфлікту абвінавачваліся ў злачынствах супраць чалавечнасці. Значная частка ахвяраў была наступствам голаду, што ахапіў краіну ў выніку вайны. Апроч таго, рэзка вырасла мацярынская і дзіцячая смяротнасць. Амаль 900 тысячаў асобаў зрабіліся ўцекачамі, а 2,75 мільёна чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
Нягледзячы на афіцыйнае заканчэнне вайны, эрытрэйскія войскі станам на жнівень 2023 года працягвалі акупаваць частку Тыграю і, як кажуць, тэрарызаваць мясцовых жыхароў. Паводле апошніх, вайна ў рэгіёне «працягваецца, і пра гэта цалкам забыліся».
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.