навіны

Як змяніўся вобраз Ціханоўскай за 2020–24 гады, і як яна глядзіцца побач з іншымі лідаркамі

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Вялікі падбор здымкаў Ціханоўскай розных гадоў і з рознымі замежнымі лідаркамі.

Святлана Ціханоўская ўжо амаль чатыры гады – выбраная прэзідэнтка Беларусі. «Белсат» сабраў ейныя старыя і новыя здымкі, а таксама спытаў, што пра гэта думае стылістка.
Святлана Ціханоўская ў Парыжы, Францыя. Гэты здымак у 2020 годзе выкарыстоўвалі на першых пікетах для збору подпісаў. (Фота: Светлана Тихановская / VK)
Святлана Ціханоўская ў Парыжы, Францыя. Гэты здымак у 2020 годзе выкарыстоўвалі на першых пікетах для збору подпісаў. (Фота: Светлана Тихановская / VK)
Святлана Ціханоўская (Піліпчук) нарадзілася 11 верасня 1982 года ў Мікашэвічах. З 12 гадоў ездзіла ў Ірландыю паводле праграмы «Дзеці Чарнобылю». Скончыла філалагічны факультэт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту. У 2004-м выйшла замуж за тагачаснага ўладальніка мазырскага «55 club» Сяргея Ціханоўскага. Пераехала ў Гомель, працавала перакладчыцай з англійскай мовы.
Стылістка Ганна Прышывалка кажа «Белсату», што была прыемна здзіўленая, калі пабачыла фота Ціханоўскай у дзяцінстве: гэта «тонкая, зграбная, гарэзлівая і жыццярадасная дзяўчынка», класічны прагрэсіўны падлетак канца 1990-х, вобраз адпавядае ўзросту і часу.
Святлана Ціханоўская, адзін з першых афіцыйных здымкаў выбарчай кампаніі. Пачатак чэрвеня 2020 года. (Фота: прадстаўлена прэс-службы Святланы Ціханоўскай)
Святлана Ціханоўская, адзін з першых афіцыйных здымкаў выбарчай кампаніі. Пачатак чэрвеня 2020 года. (Фота: прадстаўлена прэс-службы Святланы Ціханоўскай)
Сяргей Ціханоўскі праславіўся як блогер і аўтар каналу «Страна для жизни». Святлана доўгі час была хатняю гаспадыняю, гадавала дзяцей – сына Карнея і дачку Агнію. У 2020 годзе Сяргей абвясціў пра жаданне балатавацца ў прэзідэнты. Калі яму адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы (пасадзіўшы пад арышт), рэгістравацца пайшла жонка. Святлана Ціханоўская не спыніла кампаніі, калі мужа зноў кінулі за краты і калі сталі пагражаць дзецям. Хоць і казала раз за разам, што вымушаная гэта рабіць і што не адчувае сябе харызматычнаю.
Тое, як Ціханоўская выглядала перад выбарамі, жывучы ў ролі жонкі і маці, стылістка называе «класічнай і характэрнаю карцінаю для нашых шыротаў»: жанчына з галавою сыходзіць у выхаванне дзяцей і цалкам аддае сябе сям’і, «забівае на сябе» і не надта намагаецца мець модную прычоску ці трэндавае адзенне. Але ў тагачаснай Ціханоўскай суразмоўца бачыць не толькі стому і «лёгкі налёт пафігізму», але і цеплыню, утульнасць.
Марыя Калеснікава, Святлана Ціханоўская і Вераніка Цапкала пасля аб’яднання выбарчых штабоў: Ціханоўскай, якую зарэгістравалі, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, якіх не зарэгістравалі кандыдатамі. Менск, Беларусь. 16 ліпеня 2020 года. (Фота: Виктор Бабарико / Telegram)
Марыя Калеснікава, Святлана Ціханоўская і Вераніка Цапкала пасля аб’яднання выбарчых штабоў: Ціханоўскай, якую зарэгістравалі, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, якіх не зарэгістравалі кандыдатамі. Менск, Беларусь. 16 ліпеня 2020 года. (Фота: Виктор Бабарико / Telegram)
Святлану Ціханоўскую падтрымалі штабы Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, якіх не дапусцілі да выбараў. Кампанія Ціханоўскай збірала вялізныя мітынгі ў шматлікіх гарадах Беларусі. Праграма Ціханоўскай была простая: спыніць гвалт, вызваліць палітычных вязняў, правесці новыя дэмакратычныя выбары. Паводле незалежных падлікаў, Ціханоўская перамагла ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў з не менш як 56 % галасоў.
Ганна Прышывалка адзначае трансфармацыю вобразу Ціханоўскай у час выбарчай кампаніі, але не ведае, займаліся ёю стылісты менавіта тады, ці проста нешта падказалі больш медыйныя паплечніцы Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала. Улюбёныя вобразы Ціханоўскай таго часу ў суразмоўцы – з фотасесіі дуэту фатографаў «Kanapleidiki» (белая кашуля і чорная спадніца, як на менскім мітынгу 19 ліпеня 2020 года) і са дня выбараў. Стылістка бачыць, што ад гэтага вобразу з пастэльнымі тонамі і лёгкімі кудзерамі «сыходзіць такое святло, столькі жаноцкасці, неймаверны вайб».


,,

«Ведаеце, гэта такі сапраўды сімвал, амазонка, – кажа Ганна Прышывалка пра Ціханоўскую ў час выбарчай кампаніі. – Моцная, але неймаверна прыцягальная, вельмі шмат жаноцкасці і ў той жа час нейкай матчынай цеплыні ўва ўсім гэтым. То бок сапраўды жанчына, якая ўвасабляе сімвал, лідарства, які наш народ палюбіў, якому наш народ паверыў і за якім гатовы быў ісці».


Аляксандр Лукашэнка не прызнаў паразы, распачаў масавыя рэпрэсіі. Святлану Ціханоўскую прымусова вывезлі ў Літву. Адтуль яна спрабавала кіраваць пратэстамі, стала прэзентаваць Беларусь на міжнароднай арэне. У выгнанні і ў новым статусе змяніліся як імідж Ціханоўскай (яна стала больш строга апранацца, пастрыглася карацей і перастала завязваць валасы ў хвост), гэтак і тон ейных выказванняў (на куды больш рэзкі і ўпэўнены).
Святлана Ціханоўская дае інтэрв’ю «Белсату». Вільня, Літва. 21 жніўня 2020 года. (Фота: Белсат)
Святлана Ціханоўская дае інтэрв’ю «Белсату». Вільня, Літва. 21 жніўня 2020 года. (Фота: Белсат)
Стылістка станоўча ацэньвае працу калегі над вобразам Ціханоўскай у эміграцыі: «Праца зробленая якасна, вельмі прадумана». Акуратны афіцыйны стыль, які адпавядае дзейнасці і пасылу. Асабліва суразмоўца адзначае стрыжку, якая «вельмі моцна збірае вобраз». Ціханоўская ўжо асацыюецца з прамым карэ без грыўкі на каштанавых валасах – гэта ейны фірмовы знак.
Святлана Ціханоўская падчас здымак адмысловага рэпартажу «Белсату». Вільня, Літва. Травень 2021 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Святлана Ціханоўская падчас здымак адмысловага рэпартажу «Белсату». Вільня, Літва. Травень 2021 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
У 2021 годзе вулічныя пратэсты ў Беларусі былі здушаныя. Ціханоўская не называла сябе абранаю прэзідэнткай, але стала фактычнай лідаркаю дэмакратычных сілаў. За мяжой яе прымалі на тым жа ўзроўні, што кіраўнікоў дзяржаваў. Яна настойвала на міжнародным ціску на рэжым Лукашэнкі, дамагалася санкцыяў супраць рэжыму і дапамогі беларусам. Ціханоўская стала ўсё часцей ужываць беларускую мову, казаць пра нацыянальныя каштоўнасці.
Ганна Прышывалка прызнае, што да канца 2023 года вобразы Ціханоўскай здаваліся ёй не надта актуальнымі, з нятрэндавымі дэталямі. Кажа, калі можна ўжо было насіць жакеты больш вольнага пакрою з паднятай і пашыранай лініяй пляча, калі былі актуальныя «якбы мужчынскія» кашулі і больш доўгія порткі са стрэлкамі ці паляцца, Ціханоўскую працягвалі апранаць у цесныя жакеты, блузкі з «абацкім» каўнерам, кароткія порткі, якія абцягваюць ногі… І набор вобразаў у першыя гады быў абмежаваны.
Суразмоўца падкрэслівае: гэта не было кепска, але і не было суперактуальна. Як на прыёме ў прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў 2021-м: набліжаныя да Ціханоўскай маглі дазволіць сабе больш пышныя строі, Святлана ж выглядала вельмі стрымана і сціпла, вельмі акуратна.
У дзень пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну Святлана Ціханоўская была з візітам у Францыі, выступіла перад беларускай і ўкраінскай дыяспарамі, а таксама запісала зварот да кіраўніцтва Узброеных сілаў Беларусі з заклікам не выконваць злачынных загадаў. 24 лютага 2022 года. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
У дзень пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну Святлана Ціханоўская была з візітам у Францыі, выступіла перад беларускай і ўкраінскай дыяспарамі, а таксама запісала зварот да кіраўніцтва Узброеных сілаў Беларусі з заклікам не выконваць злачынных загадаў. 24 лютага 2022 года. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне Ціханоўская стала яшчэ больш рашучай у выказваннях адносна Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна (хоць першы час па выбарах пазбягала антыпуцінскай рыторыкі і заклікала Пуціна спыніць падтрымліваць Лукашэнку), звярталася да вайскоўцаў Беларусі з заклікамі не выконваць злачынных загадаў, выступала з падтрыманнем Украіны. У жніўні склікала Аб’яднаны пераходны кабінет – фактычна ўрад у выгнанні. У кастрычніку стала называць сябе абранаю прэзідэнткаю.
Ганна Прышывалка мае тэорыю: магчыма, Ціханоўская апраналася сціпла, бо так і было задумана, каб не было абурэння тым, што Ціханоўская марнуе грошы на адзенне. Суразмоўца згадвае, якое абурэнне было, калі на навагоднім відэазвароце ў канцы 2022 года Ціханоўская сядзела з кубкам за 22 еўры.
Стылістцы больш падабаюцца вобразы Ціханоўскай, дзе падкрэсленыя жаноцкасць і лёгкасць. Але такія былі пераважна перад выбарамі, цяпер такія рэдка відаць.
Святлана Ціханоўская. Вільня, Літва. 9 лютага 2023 года. (Фота: Белсат)
Святлана Ціханоўская. Вільня, Літва. 9 лютага 2023 года. (Фота: Белсат)
Цягам 2023 года Ціханоўская займалася кансалідацыяй дэмакратычных сілаў і спробамі наладзіць стасункі з Украінаю, бараніла інтарэсы беларусаў у выгнанні і настойвала на ўзмацненні санкцыяў супраць рэжыму, запусціла кампанію за еўрапейскі выбар беларусаў і прасоўвала праект «Пашпарт Новай Беларусі»… Разам з тым Ціханоўская не здабыла ўплыву на сітуацыю ў самой Беларусі, а дэмакратычныя сілы не знайшлі шляхоў спынення рэпрэсіяў і вызвалення палітвязняў.
Стылістка бачыць, што цяпер адбываецца трансфармацыя вобразу Ціханоўскай: сілуэты становяцца больш актуальныя, у вобраз пачынаюць акуратна дадаваць аздобы, з’яўляюцца кантрасныя колеры, якія пасуюць Святлане.
Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Сейм і Сенат Рэспублікі Польшча. Варшава, Польшча. 9 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Сейм і Сенат Рэспублікі Польшча. Варшава, Польшча. 9 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
У 2024 годзе Ціханоўская працягвае рабіць прыблізна тое жа, што і ў 2023-м: хоць не можа наўпрост змяніць сітуацыі ў Беларусі, намагаецца адстойваць інтарэсы беларусаў і дамагацца ціску на рэжым Лукашэнкі, рэпрэзентуе Беларусь на міжнароднай арэне і спрабуе зрабіць так, каб Беларусь не выпала з парадку дня дэмакратычнага свету.
Ганна Прышывалка называе свае ўлюбёныя строі Ціханоўскай: белы ці чорны касцюмы з фуксіеваю блузкаю (як на загалоўным фота з візіту на саміт «Вялікай сямёркі» ў Італіі і як на фота з нядаўняга візіту ў Канаду), блакітны з белаю блузкаю (як на канферэнцыі «Новая Беларусь» у 2023 годзе), пыльна-ружовы з белаю блузкаю (як на відэазвароце ў верасні-2023).
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і Святлана Ціханоўская. Берлін, Нямеччына. 6 кастрычніка 2020 года. (Фота: Jesco Denzel / Bundespresseamt)
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і Святлана Ціханоўская. Берлін, Нямеччына. 6 кастрычніка 2020 года. (Фота: Jesco Denzel / Bundespresseamt)
Ціханоўская правяла безліч сустрэчаў з замежнымі лідарамі – прэзідэнтамі, прэм’ерамі і міністрамі. Сярод іх было нямала жанчын – ёсць магчымасць параўнаць, як глядзіцца выбраная прэзідэнтка Беларусі і як глядзяцца лідаркі дэмакратычных краінаў. На думку стылісткі, Ціханоўская глядзіцца «вельмі і вельмі на ўзроўні» побач з замежнымі палітыкамі.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10