Расея тэстуе польскую мяжу? Чаму мігранты сталі ўсё часцей атакаваць памежнікаў Польшчы
06.06.2024, 08:00
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мігранты бачныя на беларуска-польскай мяжы праз сцяну, якую Польшча пабудавала на мяжы з Беларуссю, каб спыніць масавы ціск мігрантаў. Белавежа, Польшча. 28 траўня 2023 года. (Фота: Agnieszka Sadowska / AP Photo / East News)
podpis źródła zdjęcia
Адразу некалькі польскіх памежнікаў атрымалі раненні ад мігрантаў на мяжы з Беларуссю.
За канец траўня і пачатак чэрвеня адразу некалькі польскіх памежнікаў атрымалі раненні ад мігрантаў на мяжы з Беларуссю. Апытаныя «Белсатам» эксперты мяркуюць, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў атаках на польскую мяжу можа дзейнічаць супольна з Крамлём, у тым ліку з мэтай дэстабілізацыі ўсяго Еўрапейскага Звязу.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Афіцэры памежнай службы стаяць побач са сцяной, пабудаванай для перадухілення перасячэння мігрантамі польска-беларускай мяжы на фоне міграцыйнага крызісу каля Кузніцы, Польшча, 30 чэрвеня 2022 года. (Фота: Kacper Pempel / Reuters / Forum)
У апошнія некалькі дзён навіны пра здарэнні на мяжы зрабіліся даволі частымі. 28 траўня сталася вядома, што мігрант, які спрабаваў нелегальна прайсці з Беларусі ў Польшчу, напаў з нажом на польскага жаўнера. Раненне было сур’ёзным, вайскоўца даставілі ў шпіталь. Чарговы інцыдэнт на мяжы здарыўся 3 чэрвеня. Працаўнік Памежнай аховы Польшчы быў паранены ў выніку нападу мігранта, ён у цяжкім стане. Ёсць рызыка, што не атрымаецца ўратаваць пашкоджанае вока.
Агулам за 3 і 4 чэрвеня пацярпелі два супрацоўнікі Памежнай аховы Польшчы. У патрулёў кідалі галіны і камяні, распылялі газ, паведамілі ў ведамстве, адзначыўшы, што за два дні спынілі 450 спробаў незаконнага перасячэння мяжы.
,,
«У апошнія тыдні сітуацыя на польска-беларускай мяжы становіцца ўсё больш напружанай і ўсё больш небяспечнай», – адзначыў у каментары «Белсату» Дамінік Мікалайчык, галоўны рэдактар польскага парталу InfoSecurity24.pl.
У сваю чаргу Вадзім Мажэйка, каардынатар «Нашай візіі», заявіў, што «ў такой напружанай атмасферы, якая цягнецца некалькі гадоў», было пытаннем часу, калі ад дзеянняў мігрантаў будуць параненыя ахоўнікі польскай мяжы. Але тое, што гэты крызіс працягваецца і прыводзіць да такіх наступстваў, – гэта «выбар і адказнасць беларускага рэжыму», сказаў ён.
Беларускі аналітык нагадаў, што ўлады Беларусі не толькі прывозяць мігрантаў у краіны, але і ствараюць такія ўмовы, каб выпіхнуць гэтых людзей у Польшчу, не даюць магчымасці вярнуцца назад. У выніку чаго тыя «раздражнёныя, злыя і напужаныя».
«Мігранты на мяжы могуць сябе адчуваць у безвыходнай сітуацыі. Маўляў, калі яны зараз не прарвуцца ў Польшчу, то іх там ужо ззаду паб’юць, калі яны вернуцца», – заявіў Мажэйка, падкрэсліўшы, што гэты ціск разам з тым не здымае адказнасці з саміх мігрантаў, бо яны «дарослыя людзі» і павінны адказваць за свае злачынствы.
На думку аналітыка, зменшыць ціск на польскую мяжу магла б інфармацыя пра тое, як гэтыя мігранты маглі б легальным чынам трапіць у Польшчу і звярнуцца з хадайніцтвам па прытулак.
Мажэйка падкрэсліў, што з актыўнасці мігрантаў бачна, што іх дзеяннямі кіруюць з Менску. У прыватнасці, яны карэлююць з дзеяннямі і заявамі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і ўладаў суседніх краінаў, дадаў ён.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жанчына робіць сэлфі ля самаабвешчанага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў транспартна-лагістычным цэнтры Брузгі на беларуска-польскай мяжы ў Гарадзенскай вобласці, Беларусь. 26 лістапада 2021 года. (Фота: Kacper Pempel / Reuters / Forum)
«Разам з тым заўжды могуць быць нейкі інцыдэнты, не за кожным чалавекам фізічна, канешне, Лукашэнка стаіць. У любы момант любы чалавек можа спрабаваць перайсці мяжу, кагосьці парэзаць нажом – гэта не значыць, што яму такі загад асабіста даў Лукашэнка», – падкрэсліў аналітык.
А вось на думку Мікалайчыка, «крыніца таго, што адбываецца на польскай мяжы, знаходзіцца ў Крамлі». І апошнія падзеі паказваюць, што гэтыя два рэжымы – Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна – «не спыняцца ні перад чым».
Паводле Мікалайчыка, атакі на польскіх памежнікаў і вайскоўцаў паказваюць тое, што «Лукашэнку і Пуціну важна максімальна дэстабілізаваць сітуацыю на мяжы». У тым ліку дзеля таго, каб паўплываць на сітуацыю ў Еўразвязе агулам. У прыватнасці, абвастрэнне сітуацыі на мяжы менавіта цяпер ён звязвае ў тым ліку з бягучымі выбарамі ў Еўрапарламент.
«Таму так важна, каб гэтая мяжа была належным чынам абароненая, але таксама важна зрабіць крокі, каб рэжымы Лукашэнкі і Пуціна адступілі ад гэтых дзеянняў, якія яны сёння прымаюць», – заявіў польскі эксперт.
Ён таксама звязаў дзеянні мігрантаў з вайной ва Украіне. На яго думку, Расея гэтак спрабуе пратэставаць, якім чынам «польскія службы, польскае войска, польскія ўлады будуць рэагаваць на ўсё больш агрэсіўныя дзеянні і якія захады будуць выкарыстоўвацца для перадухілення гэтых дзеянняў».
Мажэйка таксама мяркуе, што Менск у пытаннях міграцыйнага ціску на мяжу каардынуе свае дзеянні з Масквой, хоць і «цяжка сказаць, хто каму стаў прыкладам». Напрыклад, таму, што дзеянні мігрантаў на расейска-фінскай мяжы паўтарылі падзеі на мяжы Беларусі з краінамі Еўразвязу. Тым не менш, Мажэйка не выключае, што калі «Пуцін захоча, каб Менск, умоўна, ў гэты тыдзень больш паціснуў на польскую мяжу, а ў гэты – на літоўскую», рэжым Лукашэнкі бы гэта зрабіў. Гэта не такая ўжо і «вялікая паслуга» ў параўнанні з дапамогай у вайне ва Украіне, сказаў ён.
«Мне здаецца, тут супраца двух дыктатараў вельмі навідавоку», – падкрэсліў аналітык.
Каментуючы звесткі пра тое, што беларускія сілавікі збіраюць мігрантаў для прарыву польскай мяжы, Мікалайчык адзначыў, што супрацьстаянне «ўступае ў нейкі новы этап». Тым не менш, на яго думку, сітуацыю восені 2021 года, калі тысячы мігрантаў штурмавалі памежны пераход у «Кузніцы», «сёння значна складаней паўтарыць». І дзеянні мігрантаў «будуць сустрэтыя значна больш рашучым адказам».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мігранты бачныя на беларуска-польскай мяжы праз сцяну, якую Польшча пабудавала на мяжы з Беларуссю, каб спыніць масавы ціск мігрантаў. Белавежа, Польшча. 28 траўня 2023 года. (Фота: Agnieszka Sadowska / AP Photo / East News)
У тым ліку таму, што на мяжы стаіць, хай і «неідэальная», але агароджа, што ўяўляе сабой пэўную перашкоду. А таксама таму, што разгорнутыя сілы Памежнай аховы, войска і паліцыі. Дый сама агароджа бліжэйшым часам мае прайсці мадэрнізацыю, нагадвае Мікалайчык.
Агулам польскі ўрад плануе вылучыць больш як 10 мільярдаў злотых (каля 2,5 мільярдаў долараў) на праграму «Шчыт Усход», што мае яшчэ больш умацаваць польска-беларускую мяжу, каб яе незаконнае перасячэнне было нашмат больш складанейшым і каб тыя, хто яе ахоўвае, былі ў большай бяспецы.
Пры гэтым Мікалайчык спадзяецца, што аніводны з польскіх вайскоўцаў, паліцыянтаў ці памежнікаў, якія ахоўваюць мяжу з Беларуссю, больш не атрымае раненняў. А таксама, што ім не давядзецца ўжываць зброі ў дачыненні да нападнікаў.
,,
«Я глыбока спадзяюся, што ніколі не будзе неабходнасці рабіць якія-небудзь стрэлы на мяжы», – сказаў ён, дадаўшы, што ніхто з польскага боку не хацеў бы гэтага.
У любым разе прадказаць далейшае развіццё падзеяў Мікалайчык не ўзяўся, бо «мы не да канца ведаем, на што здольныя рэжымы Пуціна і Лукашэнкі, бо іх галоўнай асаблівасцю, на жаль, з’яўляецца некаторая непрадказальнасць». А тое, як яны ўмеюць выкарыстоўваць у сваіх мэтах людзей, агулам не паддаецца логіцы, што існуе ў дэмакратычных дзяржавах.
На думку Мажэйкі, пагаршэнне сітуацыі на польска-беларускай мяжы дадае польскім уладам больш разумення, што пагроза з боку Менску ёсць, што рэжым Лукашэнкі «небяспечны не толькі для саміх беларусаў, але і для палякаў». Аднак, дадаў ён, недастаткова было б проста ўзмацняць ахову мяжы, а ўводзіць новыя абмежаванні не супраць рэжыму, а супраць беларусаў, як напрыклад, закрыццё мяжы – бязглузда.
«Ціснуць трэба на рэжым. Інструментаў ціску застаецца шмат. Шмат шчылінаў у санкцыях, якія ўжо ўведзеныя, не перакрыта. Шмат ускоснага экспарту ідзе», – нагадаў аналітык.
Пакуль жа міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладыслаў Касіняк-Камыш заявіў, што ў святле агрэсіўных паводзінаў мігрантаў на польска-беларускую мяжу былі сцягнутыя дадатковыя сілы. Таксама прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск абвясціў пра намер аднавіць буферную зону на мяжы з Беларуссю шырынёй 200 метраў. Планавалася, што гэта адбудзецца ўжо 4 чэрвеня. Аднак 3 чэрвеня кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк паведаміў, што стварэнне буфернай зоны будзе перанесенае на пазнейшы тэрмін.
Таксама па беларускіх чатах пайшлі чуткі ці то аб закрыцці, ці то аб прыпыненні працы пункту пропуску «Тэрэспаль», што каля Берасця на мяжы з Беларуссю. Аднак пасля гэтыя звесткі былі зняпраўджаныя.
Тым часам 9 траўня арганізацыя былых сілавікоў «BYPOL» выступіла з заявай аб тым, што на беларуска-польскай мяжы збіраюць мігрантаў. Для гэтага задзейнічаныя супрацоўнікі АМАП, якія ноччу дастаўляюць на мяжу мігрантаў на цывільных аўтамабілях. Людзей, якія прыбываюць на мяжу, дзеляць на групы з 25–30 чалавек. Пры гэтым супрацоўнікам АМАП строга забаронена «патрашыць» мігрантаў, таму што частку грошай за праход «Менск» ужо атрымаў. У кожнай групы нелегалаў ёсць старэйшы, ён і кантактуе са старэйшым змены Дзяржаўнага памежнага камітэту і АМАП, гаварылася ў заяве.
Кіраўнік «BYPOL» Аляксандр Азараў заявіў, што ў атацы будзе браць удзел 700–800 чалавек. Паводле яго, пасля апублікавання інфармацыі, верагодна, спецслужбы могуць пераразмеркаваць мігрантаў і ў іншых кірунках – не выключана, што і ў літоўскім ці латвійскім.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.