навіны

У палітэмігрантаў канфіскуюць маёмасць у Беларусі. Якім можа быць адказ?

Лідар НАУ Павел Латушка прамаўляе падчас адкрыцця выставы праекту «Minsk Anti Zoo. Red Mark» у Музеі вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 10 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Лідар НАУ Павел Латушка прамаўляе падчас адкрыцця выставы праекту «Minsk Anti Zoo. Red Mark» у Музеі вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 10 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Ці можна ў адказ канфіскоўваць маёмасць дзяржавы і памагатых рэжыму за мяжой?

Колькасць з’ехаўшых беларусаў, якім пагражае страта пакінутай на радзіме нерухомасці, «падыходзіць да 1000». Такую лічбу агучыў у эфіры тэлеканалу ОНТ прапагандыст Ігар Тур. Якім можа быць адказ дэмакратычных сіл на канфіскацыю маёмасці беларусаў і ці можна ў адказ на такія дзеянні канфіскоўваць маёмасць дзяржавы і памагатых рэжыму за мяжой, распавёў у каментары «Белсату» лідар НАУ і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка.
Лідар НАУ Павел Латушка прамаўляе падчас адкрыцця выставы праекту «Minsk Anti Zoo. Red Mark» у Музеі вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 10 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Лідар НАУ Павел Латушка прамаўляе падчас адкрыцця выставы праекту «Minsk Anti Zoo. Red Mark» у Музеі вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 10 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Паводле яго слоў, фактычна Беларусь не мае вялікай дзяржаўнай маёмасці за мяжой.
«Калі я працаваў амбасадарам Беларусі ў Францыі, кожны год мы адпраўлялі ў камітэт дзяржаўнай маёмасці Беларусі даведку, дзе пазначалася, якая дзяржаўная маёмасць знаходзіцца на тэрыторыі Францыі, Гішпаніі і іншых краінах, дзе я быў адказным як амбасадар. Такая маёмасць была адна – будынак пасольства Беларусі ў Францыі. Ёсць прыклады, калі дзяржава праз суб’екты гаспадарання дзяржаўнай формы ўласнасці мае некаторую маёмасць. Напрыклад, санаторый «Беларусь» у Друскенінкаі, альбо тэрмінал Беларуськалію ў Клайпедзе. Але гэта суб’екты гаспадарання.
Паспрабаваць спагнаць з Беларусі сродкі за мяжой практычна нерэальна, бо яны абароненыя Венскай канвенцыяй, калі мы кажам пра дыпламатычныя і консульскія ўстановы. Калі нават такое ажыццявіць, гэта будзе парушэннем Венскай канвенцыі аб дыпламатычных і консульскіх зносінах, такія ж захады будуць зробленыя ў адносінах да той дзяржавы, якая канфіскуе маёмасць амбасады.
Калі мы кажам пра суб’екты гаспадарання, то з-за санкцый можна накласці арышт на такую маёмасць, але канфіскаваць таксама немагчыма. У дэмакратычных краінах уласнасць – тая сфера, якая абараняецца і Канстытуцыяй, і заканадаўствам», – кажа Павел Латушка.
Ён адзначае, што калі гаворка ідзе пра маёмасць прыватных асобаў за мяжой, на яе можна накласці арышт, але канфіскаваць яе таксама немагчыма.
Зміцер Казакевіч. (Фота: БАЖ)

Кватэру журналіста Змітра Казакевіча канфіскуюць: «Рана ці позна я вярну свой дом»

навіны
«У Беларусі дзейнічае арганізаваная злачынная групоўка. У Беларусі, як сказаў Лукашэнка, не да законаў. У дэмакратычных краінах дзейнічаюць законы і забраць прыватную ўласнасць немагчыма», – дадаў наш суразмоўца.
Што могуць у такой сітуацыі рабіць дэмакратычныя сілы? Прасоўваць увядзенне санкцый, блакаваць маёмасць памагатых рэжыму, не даваць ім права карыстацца ёю і ўязджаць у ЕЗ.
«Чамусьці зараз існуе негалосная квота на ўвядзенне персанальных санкцый да рэжыму Лукашэнкі ў 5-10 чалавек у санкцыйны пакет, хоць дэмсілы перадалі ўжо тысячы прозвішчаў. Мы намагаемся гэта выправіць. І хаўруснікам рэжыму трэба разумець: пры змене ўлады ўся канфіскаваная маёмасць вернецца да гаспадароў. Прывяду прыклад Румыніі. У камуністычныя часы ў людзей быў канфіскаваны будынак, які быў перададзены СССР, а пасля вернуты прыватным гаспадарам назад. Зараз гэты будынак здаецца ў арэнду пасольству Беларусі.
Таму беларусам за мяжой, у якіх адбіраюць маёмасць, важна:
Гучыць прапанова стварэння адпаведнай платформы па фіксацыі маёмасці, якую незаконна адбірае рэжым, і мы далучыліся да гэтай ініцыятывы», – рэзюмаваў Павел Латушка.
Улады Беларусі практыкавалі канфіскацыю маёмасці апанентаў і раней. Але найбольш маштабнай яна зрабілася пасля таго, як Лукашэнка зазнаў паразу на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года і ў выніку развязаў у краіне тэрор. За апошнія гады былі прададзеныя лецішча Ніны Багінскай, кватэры Сяргея і Святланы Ціханоўскіх, Валера і Веранікі Цапкалаў, Уладзіміра Лабковіча, дом Алены Янушкоўскай. Маёмасць вялікай колькасці дэмакратычных актывістаў і журналістаў можа быць выстаўленая на аўкцыён ужо неўзабаве – шмат у каго на яе ўжо накладзены арышт.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)

Дэмсілы ствараюць рэестр канфіскаванай маёмасці. Як яе будуць вяртаць і ў каго забяруць

навіны
Колькасць такіх кватэраў і дамоў толькі павялічваецца. У канцы траўня Следчы камітэт паведаміў, што пачаў крымінальныя справы ў дачыненні 257 кандыдатаў на выбарах у Каардынацыйную раду. Перад тым крымінальныя справы былі заведзеныя ў дачыненні больш як 200 беларусаў замежжа, якія ўдзельнічалі ў акцыях за мяжою. У абодвух выпадках улады падкрэсліваюць, што на беларускую маёмасць падазраваных накладаецца арышт «для забеспячэння прынцыпу непазбежнасці пакарання і кампенсацыі стратаў, у тым ліку ў рамках спецыяльнага вядзення».
Ася Саковіч belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10