навіны

Чым скончыліся выбары ў Вялікай Брытаніі і як іх вынікі паўплываюць на нас

Святлана Ціханоўская і Кір Стармер на канферэнцыі Лейбарысцкай партыі у Лівэрпулі ў 2022 годзе. (Крыніца: Stefan Rousseau/PA)
Святлана Ціханоўская і Кір Стармер на канферэнцыі Лейбарысцкай партыі у Лівэрпулі ў 2022 годзе. (Крыніца: Stefan Rousseau/PA)
podpis źródła zdjęcia

Прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі лічаць новага прэм’ера саюзнікам.

Прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі лічаць новага брытанскага прэм’ера саюзнікам, а на думку брытанскіх экспертаў, лейбарысты працягнуць курс на безумоўную падтрымку Украіны і не дапусцяць «мяккасці» у дачыненні да Расеі.
Святлана Ціханоўская і Кір Стармер на канферэнцыі Лейбарысцкай партыі у Лівэрпулі ў 2022 годзе. (Крыніца: Stefan Rousseau/PA)
Святлана Ціханоўская і Кір Стармер на канферэнцыі Лейбарысцкай партыі у Лівэрпулі ў 2022 годзе. (Крыніца: Stefan Rousseau/PA)
Кансерватыўная партыя пацярпела найбуйнейшае паражэнне ў сваёй гісторыі. Перамогу на выбарах у парламент Вялікай Брытаніі атрымала апазіцыйная Лейбарысцкая партыя. Апошнім разам лейбарысты перамагалі на выбарах у 2005 годзе. Эксперты брытанскага выдання The Guardian мяркуюць, што вынікі выбараў хутчэй за ўсё сведчаць не пра перамогу лейбарыстаў, якія не карыстаюцца безумоўнай падтрымкай у грамадстве, а пра няўмелую палітыку кансерватараў. Пачынаючы з сярэдзіны мінулага стагоддзя, зніжэнне ўзроўню жыцця насельніцтва Брытаніі было зафіксавана ўпершыню. І прычыну таго бачаць у жорсткай эканоміі дзяржвыдаткаў пасля фінансавага крызісу 2008 года, пандэмію COVID-19 і «брэкзіт», які прывёў да скарачэння гандлю і інвестыцый. Як бы там ні было, новым прэмʼер-міністрам замест Рышы Сунака стане Кір Стармер. Сунак ужо прызнаў паразу і павіншаваў Стармера. У пятніцу, 5 ліпеня, новага прэм’ера прыме кароль Карл III. На аўдыенцыі яму будзе даручана сфармаваць новы ўрад Яго Вялікасці. Пасля гэтага ён адправіцца ў рэзідэнцыю на Даўнінг стрыт і выступіць са зваротам да нацыі ўжо ў якасці прэмʼера.
Прэмьер Брытаніі Рышы Сунак падчас прамовы аб адстаўцы. (Крыніца: Phil Noble / Getty Images)
Прэмьер Брытаніі Рышы Сунак падчас прамовы аб адстаўцы. (Крыніца: Phil Noble / Getty Images)
Кансерватыўная партыя павінна аддаць уладу лейбарыстам. Рышы Сунак ужо абвясціў аб адстаўцы. Сваю прамову з гэтай нагоды ён пачаў са слоў I am sorry («мне шкада»).


,,

«Я аддаў гэтай працы ўсяго сябе. Але вы паслалі выразны сігнал, што ўрад Злучанага Каралеўства павінна змяніцца», – сказаў ён, узяўшы ўсю адказнасць за парузу на выбарах на сябе.


Па прагнозах аналітыкаў, лейбарысты зоймуць у Палаце абшчын 410 з 650 месцаў і атрымаюць такім чынам неабходнае для фарміравання новага ўрада большасць. Для параўнання: у кіруючай з 2010 года Кансерватыўнай партыі на дадзены момант усяго 73 месцы.
Лейбарысты хоць і зʼяўляюцца супернікамі кансерватараў, але іх перавагі ў вядзенні знешняй палітыкі амаль аднолькавыя. Розніца – толькі ў дачыненні да Еўразвязу: лейбарысты настроеныя да яго больш прыязна. Перамен у пазіцыі Лондана да расейска-ўкраінскага канфлікту таксама не чакаецца. Магчыма, Стармер нават стане паводзіць сябе з Масквой яшчэ больш жорстка, чым яго папярэднікі.
У перадвыбарнай праграме, прадстаўленай 13 чэрвеня, лейбарысты паабяцалі працаваць разам з саюзнікамі і партнёрамі над канфіскацыяй замарожаных расейскіх актываў і іх выкарыстаннем на патрэбы Украіны, падтрымліваць намаганні, накіраваныя на прыцягненне Масквы да адказнасці за вайну ва Украіне.
Дарэчы, у чэрвені гэтага года Стармер прысутнічаў на ўрачыстасцях у гонар 80-годдзя высадкі саюзных войскаў у Нармандыі і асабіста пазнаёміўся там з Уладзімірам Зяленскім. Яшчэ перад выбарамі Стармер заяўляў, што працягне курс кансерватараў у падтрымку Украіны. Вядома, што раней, адразу пасля пачатку вайны ён заклікаў былога прэмʼер-міністра Борыса Джонсана адмовіцца ад «мяккасці» у дачыненні да Расеі. Адзінае змяненне, на думку экспертаў, можа насіць знешні характар: Стармер вельмі рэдка рабіць адкрытыя публічныя заявы, а таму наўрад ці будзе часта выказвацца на тэму вайны ва Украіне.
Што перамога брытанскіх лейбарыстаў значыць для Беларусі?
Вось як галоўны палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай і кіраўнік аддзелу міжнародных стасункаў Франак Вячорка напярэдадні выказаўся з гэтай нагоды на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:


,,

«У Брытаніі новы прэмʼер. І гэта наш саюзнік».


Што тычыцца Святланы Ціханоўскай, то ў асобе новага брытанскага прэмʼера яна бачыць падтрымку ўжо не першы год. Вось з якім словамі на канферэнцыі Лейбарысцкай партыі 28 верасня 2022 у Лівэрпулі яна завярнулася да Кіра Стармера:


,,

«[…] нашыя лёсы пераплеценыя. Пагроза дэмакратыі ў адной краіне – гэта пагроза ўсяму свету. Без перамогі ва Украіне свабодная Беларусь немагчымая. А без свабоднай Беларусі не можа быць трывалага міру ў Еўропе. […] Брытанія разумее нашу барацьбу. Самымі першымі, каго выслаў рэжым, былі дзве дыпламаткі. Менавіта Вялікая Брытанія адразу ж адрэагавала на палітычны крызіс у Беларусі. Яна ўвяла і зрабіла больш жорсткімі санкцыі супраць рэжыму. Менавіта Брытанія адразу запусціла праграму дапамогі СМІ, грамадзянскай супольнасці, падтрымала нас у АБСЕ і ААН, у G7 і Радзе Еўропы. Брытанскія парламентарыі падтрымалі справу палітвязняў, у тым ліку лорда Джорджа Фолкса і сэра Тоні Лойда, старшыні Усепартыйнай парламенцкай групы па Беларусі […]».


Напрыканцы свайго звароту да Стармера Святлана Ціханоўская выказала спадзяванні на тое, што дзякуючы ў тым ліку падтрымцы Вялікабрытаніі «мы ўсе пераможам».
Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10