навіны

«Усё застанецца як і раней». Ад рэфарміста на пасадзе прэзідэнта Ірану істотных рэформаў не чакаюць

Масуд Пэзэшкіян на перадвыбарным мітынгу ў Тэгеране, Іран. 3 ліпеня 2024 года. (Фота: Middle East Images/ABACA / Abaca Press / Forum)
Масуд Пэзэшкіян на перадвыбарным мітынгу ў Тэгеране, Іран. 3 ліпеня 2024 года. (Фота: Middle East Images/ABACA / Abaca Press / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Глабальна нічога не зменіцца, у тым ліку ў стасунках Тэгерану з Беларуссю і Расеяй.

На выбарах прэзідэнта Ірану перамог рэфарміст Масуд Пэзэшкіян. Усходазнаўца Руслан Сулейманаў у каментары «Белсату» адзначыў, што палітык зможа правесці толькі кропкавыя рэформы ў краіне, але глабальна нічога не зменіцца, у тым ліку ў стасунках Тэгерану з Беларуссю і Расеяй.
Масуд Пэзэшкіян на перадвыбарным мітынгу ў Тэгеране, Іран. 3 ліпеня 2024 года. (Фота: Middle East Images/ABACA / Abaca Press / Forum)
Масуд Пэзэшкіян на перадвыбарным мітынгу ў Тэгеране, Іран. 3 ліпеня 2024 года. (Фота: Middle East Images/ABACA / Abaca Press / Forum)
На выбарах прэзідэнта Ірану рэфарміст Масуд Пэзэшкіян перамог прыхільніка жорсткай лініі Саіда Джалілі: у другім туры ён атрымаў амаль 16,4 млн галасоў супраць 13,5 млн галасоў у суперніка. Яўка ледзь не дасягнула 50%, перадае агенцтва IRNA.
Апазіцыя заклікала да байкоту, называючы кампанію цыркам. У сацсетках іранцы актыўна ўжывалі гэштэг #ElectionCircus.
Пэзэшкіян выступае за дыялог з Захадам і аднаўленне ядравай угоды, спадзеючыся на касаванне санкцыяў, што істотна паўплывалі на эканоміку ісламскай рэспублікі. Акрамя таго, палітык крытыкаваў прымусовае нашэнне хіджабаў і дзеянні мясцовай «паліцыі нораваў».
Аднак наўрад ці новаму прэзідэнту ўдасца правесці ў краіне істотныя рэформы, сказаў у каментары «Белсату» усходазнаўца, аўтар Telegram-каналу SULEYMANOV Руслан Сулейманаў. Ён звярнуў увагу, што ўнутраную і вонкавую палітыку ў Іране вызначае іншая асоба:


,,

«У Іране прэзідэнт – гэта не фігура першай велічыні. Уся суцэльнасць улады засяроджана ў руках вярхоўнага кіраўніка Алі Хамэнэі і ягонага атачэння. Ён вызначае і ўнутраную, і вонкавую палітыку. Прэзідэнт толькі кіраўнік выканаўчай улады, ён фармуе свой кабінет, у Іране няма прэм’ер-міністра».


Пэзэшкіян – не занадта харызматычны, бесканфліктны, і таму вельмі зручны для вярхоўнага кіраўніка, упэўнены суразмоўца «Белсату».
«Аднак з іншага боку, калі яму ўдасца аб’яднаць вакол сябе ўсіх рэфармістаў, якія апошнім часам агулам былі адхіленыя ад кіраўніцтва, то, імаверна, пэўныя эканамічныя рэформы яму ўдасца здзейсніць. У Іране вельмі вялікі запыт на эканамічныя рэформы, бо краіна ў крызісе, інфляцыя больш за 40%, нацыянальная валюта абвалілася больш як удвая», – сказаў Сулейманаў.
І нейкія змены ў эканоміцы – максімум, што можа сабе дазволіць новы прэзідэнт, мяркуе эксперт:


,,

«Калі казаць пра вонкавую палітыку, то яму, відавочна, будзе скрайне цяжка нават паспрабаваць пайсці на дыялог з Захадам. Апошнімі гадамі ўзяты трэнд на развіццё стасункаў з краінамі Усходу, з Кітаем, але дакладна не з краінамі Захаду. І гэты курс змяніць не атрымаецца, прынамсі адразу. Таму абранне новага прэзідэнта не азначае, што ў Іране рэзка зменіцца ўнутраная і вонкавая палітыка. Агулам усё будзе заставацца як і раней. Тое самае датычыць стасункаў Ірану з Беларуссю і Расеяй».


Эбрагім Раісі. (Фота: @raisi_com / X)
Магчымасць пераменаў у Іране або кірунак на агрэсію. Як смерць прэзідэнта паўплывае на краіну? навіны
Пазачарговыя выбары ў Іране зладзілі пасля гібелі прэзідэнта Эбрагіма Раісі ў авіякатастрофе сёлета ў траўні.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10