навіны

Без цыгарэтаў і алкаголю: новыя правілы заезду ў Польшчу

Сітуацыя на польска-беларускай мяжы. (Фота: АВТО «Брест – Тересполь» / Telegram)
Сітуацыя на польска-беларускай мяжы. (Фота: АВТО «Брест – Тересполь» / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Даверанасці не дзейнічаюць – уласнік аўта мусіць ехаць у машыне.

У памежных чатах з’явілася інфармацыя, што з 00:00 9 ліпеня на беларуска-польскай мяжы ўведзеныя новыя правілы: цяпер мінаць мяжу на аўтамабілі можна толькі ў тым выпадку, калі ўласнік машыны ўнутры, а даверанасці дзейнічаць не будуць. Акрамя таго, на тэрыторыю Польшчы забаронена правозіць алкаголь і цыгарэты.
Сітуацыя на польска-беларускай мяжы. (Фота: АВТО «Брест – Тересполь» / Telegram)
Сітуацыя на польска-беларускай мяжы. (Фота: АВТО «Брест – Тересполь» / Telegram)
Паведамленні пра гэта пачалі з’яўляцца ў памежных чатах за некалькі гадзінаў да наступлення 9 ліпеня са спасылкай на словы польскіх памежнікаў.
Пазней з’явілася інфармацыя, што дзейнічаць гэтыя правілы пачалі не апоўначы, а з раніцы. Як пацвярджэнне карыстальнікі пачалі пісаць, што ўжо былі выпадкі, калі машыны разварочвалі, бо аўтамабіль аформлены не на кіроўцу.
Паведамленне ў памежным чаце пра мінанне беларуска-польскай мяжы. (Фота: АВТО «Брест – Тересполь» / Telegram)
Паведамленне ў памежным чаце пра мінанне беларуска-польскай мяжы. (Фота: АВТО «Брест – Тересполь» / Telegram)
У той жа час карыстальнікі супалі ў думцы, што аўтамабіль без уласніка паводле даверанасці мусяць выпусціць з Польшчы. Тым не менш, рэальных выпадкаў, якія гэта пацвярджалі б, пакуль не апісвалі.
Што да сітуацыі з юрыдычнымі асобамі, пакуль не зразумела, які падыход будуць практыкаваць памежнікі. На гэты момант усе чакаюць рэальных кейсаў, каб зразумець, як будзе працаваць забарона выезду паводле даверанасці ў гэтым выпадку.
Нагадаем, што з 4 ліпеня Польшча перастала адзначаць на памежных пунктах tax free на новы абутак, адзенне, запчасткі для рухавікоў, фільтры, алівы, антыфрызы, лямпачкі, пральныя і сушыльныя машыны, лядоўні, маразільні, новыя камп’ютары і запчасткі да іх, флэшкі і дыскі, мабільныя тэлефоны, маніторы, праектары, мікрафоны, гукавыя ўзмацняльнікі, абагравальнікі, некаторыя віды тканінаў, апоны для аўтобусаў і грузавікоў, бідэ, унітазы, касметыку ды інш.
Чэргі на польска-беларускай мяжы. (Фота: АВТО «Брест – Тересполь» / Telegram)
Чэргі на польска-беларускай мяжы. (Фота: АВТО «Брест – Тересполь» / Telegram)
Таксама пачало дзейнічаць правіла на забарону правозу алкаголю, хаця, як апісваюць некаторыя карыстальнікі, часам польскія мытнікі праглядаюць багаж даволі павярхоўна. Рэальных выпадкаў, калі польскія памежнікі забіралі ў падарожнікаў цыгарэты і алкаголь, у чатах пакуль не апісвалася, але гэта не значыць, што іх не было.
Акрамя таго, паводле паведамленняў аднаго з карыстальнікаў, не атрымаецца правезці алкаголь і цыгарэты і ў Беларусь з Польшчы: іх можна набыць толькі ў крамах duty free.
Што да чэргаў на польскім баку, то, каб не прапускаць «улезуноў» (тых, хто хоча заняць месца ў сярэдзіне чаргі), людзі самаарганізоўваюцца і прызначаюць дзяжурных. У чаце можна нават адшукаць правілы, як паводзіцца, каб не прапусціць «нахабнікаў». Дзяжурныя пільнуюць свой участак, што дае плён, і чарга паціху пачынае рухацца.
Паведамленне ў памежным чаце пра мінанне беларуска-польскай мяжы. (Фота: АВТО «Брест – Тересполь» / Telegram)
Паведамленне ў памежным чаце пра мінанне беларуска-польскай мяжы. (Фота: АВТО «Брест – Тересполь» / Telegram)
Сярэдні час перабывання на польска-беларускай мяжы – каля 20 гадзінаў. Дзякуючы дзяжурным гэты час можа зменшыцца часам да 15 гадзінаў.
Што да пераезду мяжы на аўтамабілі з Беларусі ў Польшчу, то станам на 14-ую гадзіну 9 ліпеня ў чатах пішуць пра адсутнасць чэргаў на беларускім баку. Атрымліваецца, што прайсці можна нават хутчэй, чым на аўтобусе. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэту, на беларуска-польскай мяжы цяпер няма аўтамабіляў.
Праезд аўтобусам з Беларусі ў Польшчу можа заняць да 14-15 гадзінаў, часам даходзіць да содняў. Калі карыстацца так званай «падсадкай» у аўтобус, што стаіць бліжэй да мяжы, можна справіцца хутчэй. Дзяржаўны памежны камітэт піша, што 9 ліпеня а 14:00 на мяжы ў бок Польшчы стаяла 30 аўтобусаў.
У кірунку Літвы аўтобусы праходзяць мяжу даволі хутка: ёсць выпадкі, калі беларускі і літоўскі бакі праходзяць за 3,5-4 гадзіны. Згодна са звесткамі Дзяржаўнага памежнага камітэту, цяпер на беларускай мяжы ў абодвух пунктах пропуску няма ніводнага аўтобуса. Прыблізна пра такі ж час пішуць падарожнікі пра дабіранне аўтобусам у Беларусь.
На аўтамабілі ўдаецца заехаць у Літву прыблізна за 4,5-5 гадзінаў, але шмат залежыць ад працы памежнікаў – на абодвух пунктах Дзяржаўны памежны камітэт фіксуе па 20 легкавікоў.
Выезд на аўтамабілі ў бок Беларусі займае ўжо больш часу: ёсць справаздачы пра пераезд цягам 18 гадзінаў. Карыстальнікі скардзяцца на вельмі павольную працу літоўскіх памежнікаў.
Чарга перад пунктам пропуску «Мядзінінкай» на літоўска-беларускай мяжы. 8 ліпеня 2024 года. (Фота: granica_bypl / Telegram)
Заезду з Польшчы ў Беларусь даводзіцца чакаць содні. Цяпер падарожнікі наракаюць на нарадзінцаў Каўказа навіны
У латвійскім кірунку Дзяржаўны памежны камітэт фіксуе нуль легкавых аўтамабіляў і нуль аўтобусаў. Паведамленняў пра вялікі час перабывання з боку Беларусі няма. Затое вось зваротны шлях з Латвіі ў нашую краіну можа заняць каля 13-14 гадзінаў. Ад аднаго з карыстальнікаў раніцай было паведамленне, што ў чарзе стаіць каля 120-130 машынаў.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10