навіны

Сілавікі пакінулі без жылля жанчыну сталага веку, каб адпомсціць яе сыну. Рэпрэсіі 12 ліпеня

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

«Гэта па-за межамі маралі».

Сілавікі выкідваюць пажылых людзей на вуліцы, каб адпомсціць іх дзецям і працягваюць павялічваць спіс «тэрарыстаў». Пра гэта і іншыя парушэнні правоў людзей у Беларусі ў штодзённым аглядзе рэпрэсіяў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Канфіскавалі кватэру былога супрацоўніка АНТ і блогера Івана Падрэза. Там жыла яго 78-гадовая маці.
«Кватэра, якая фармальна належала мне, цяпер канфіскаваная. Маю 78-гадовую маці выкінулі з яе. Яна правяла 3 тыдні ў шпіталях, а потым у сяброўкі. <…>. Гэта па-за межамі маралі. Выкідваюць з дому 78-гадовую жанчыну», – адрэагаваў Іван Падрэз.
Эдуарду Бабарыку дадалі тэрмін зняволення. Палітвязня абвінавацілі ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы.
Паводле інфармацыі «Вясны», Эдуарда пакаралі яшчэ 2 гадамі пазбаўлення волі. Паводле крыніцаў «Белсату», яго пакаралі пазбаўленнем волі на тэрмін год і шэсць месяцаў. Справу разглядаў суддзя Павел Карцінін на выязным паседжанні ў калоніі.
Эдуарда ў ліпені 2023 года асудзілі да 8 гадоў зняволення. У тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ, дзе ён прабыў паўтара года.
Жыхара Менску затрымалі за падтрымку Украіны ў чат-рулетцы – сілавікі прымусілі сказаць пра «любімую Расею». Гэта адбылося пасля размовы з правакатарам Юрыем Комарам. Менчук выказаў падтрымку Украіне і сказаў, што падтрымаў бы Полк Каліноўскага. Сярод іншага, сілавікі прымусілі мужчыну сказаць на відэа, што ён «нагаварыў гадасцей пра нашу суседку Расею, якую я вельмі люблю».
Палітзняволенага мастака Івана Вярбіцкага пакаралі яшчэ 2 гадамі пазбаўлення волі. Іван – мастак з Гальшанаў, мае дзве вышэйшыя адукацыі. Палітвязня прызналі вінаватым адразу па некалькіх крымінальных артыкулах і асудзілі да 8 гадоў і 1 месяца калоніі.
8 траўня ў Барысаве Івана зноў асудзілі паводле часткі 2 артыкула 411 КК. Суддзя Людміла Зінкевіч прызначыла яму яшчэ 2 гады зняволення.
Вядомы беларускі спартовы суддзя Аляксандр Сырыца апынуўся за кратамі за стварэнне баскетбольнага чату. Яго затрымалі ў студзені 2024 году, калі ён вяртаўся ў Беларусь. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА. Яго абвінавачваюць у «абразе Лукашэнкі» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання».
На мяжы затрымалі таксама і ягоную жонку (яна адсядзела суткі). А ўдзельнікаў чату выклікалі на допыт. Аляксандр Сырыца на працягу многіх гадоў быў адным з найлепшых баскетбольных арбітраў Беларусі, суддзя FIBA з 2005 года.
16 студзеня КДБ прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» фонд «Fund of Belarus Friend LTD» – тады паведамлялася, што дачыненне да яго мае грамадзянін Беларусі Аляксандр Сырыца.
Па вяртанні ў Беларусь затрымалі былую адміністратарку чату «Беларусы Tarnogaj». На відэа сілавікоў жанчына кажа, што ўдзельнічала ў мітынгах, пакідала «негатыўныя каментары», а ў 2021 годзе з’ехала ў Польшчу, дзе стварыла чат «Беларусы Tarnogaj» (Tarnogaj – адзін з раёнаў Вроцлава). Пасля яна перадала правы адміністратара іншаму чалавеку і вярнулася ў Беларусь, дзе і была затрымана.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Барацьбой з «экстрэмізмам» карыстаюцца ашуканцы. У Горадні жанчына аддала 19,4 тысячы рублёў навіны
У «спіс тэрарыстаў» унеслі 450-га беларуса. Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» – там зʼявіліся прозвішчы яшчэ трох чалавек. Сярод іх жыхар Баранавічаў Яўген Кладоў, былы ўчастковы Яўген Ціханаў, а таксама 63-гадовы Сяргей Шэлег. Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1190 чалавек, з іх 450 – беларусы.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10