«Славянскі ваенны базар». Чаму фестываль захапілі «победобесие» і «русский мир»?
12.07.2024, 16:12
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Спектакль «Всюду жизнь» у межах «Славянскага базару». Віцебск, Беларусь. 12 ліпеня 2024 года. (Фота: Fest-sbv.gck.by)
Арганізатары фестывалю «Славянскі базар» сёлета абяцалі «прыгожы канцэрт у рамках „саюзнай дзяржавы“, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне». Няўжо не абысціся без «победобесия» на «Славянскім базары»? «Белсат» спытаў колішняга вядоўцу фэсту Дзяніса Дудзінскага.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Спектакль «Всюду жизнь» у межах «Славянскага базару». Віцебск, Беларусь. 12 ліпеня 2024 года. (Фота: Fest-sbv.gck.by)
Шматгадовы вядоўца фестывалю «Славянскі базар» Дзяніс Дудзінскі разважае: фестываль даўно не належыць сам сабе. Гэта або рупар прапаганды, або дзяржаўны інструмент прасоўвання сваёй палітыкі. «Славянскі базар» – адлюстраванне таго, што адбываецца ў Беларусі. Але ў апошнія гады фэст ніяк не звязаны з конкурсам і музыкай – «гэта толькі палітыка».
А цяпер у Беларусі ці не кожны тыдзень дзесьці танкі, людзі ў вайсковай форме, «можем повторить», Хатынь і ўсё астатняе, адзначае Дудзінскі. Ён падкрэслівае, што гісторыю Другой сусветнай вайны трэба памятаць, але не так, як цяпер: выпінаюць тую вайну, калі ўсё кепска з эканомікай і сацыяльнай сферай, калі людзі злыя.
,,
«Ім трэба кінуць хаця б такую костку: узгадаць, якія мы былі вялікія, – кажа Дудзінскі пра «победобесие». – Таму і „Славянскі базар“, вядома ж, не абышла гэтая сітуацыя. На „Славянскім базары“ штодня, штогадзіну, штохвіліну „Вставай, страна огромная“, „День Победы“. І людзі ў вайсковай форме вялі б усё гэта, была б іхная воля».
Акцыя БРСМ «Нам жыць і памятаць» у межах «Славянскага базару». Віцебск, Беларусь. 12 ліпеня 2024 года. (Фота: Fest-sbv.gck.by)
Пакуль, дадае Дудзінскі, улады яшчэ разумеюць, што вядоўцы ў вайсковай форме – гэта быў бы перагіб. Але не факт, што праз год-другі не станецца так.
Арганізатары хваляцца, што ў фэсце ўдзельнічаюць прадстаўнікі 42 краінаў, менавіта ў конкурсе – 22 краінаў. Ды асноўныя замежныя госці – расейскія артысты і тыя ўкраінскія, якія падтрымалі Расею. Гэдлайнер – расейскі спявак Алег Газманаў, які адкрыў фестываль песнямі «Русский мир» і «Вперед, Россия».
На думку Дудзінскага, расейскія артысты ўспрымаюць або хочуць успрымаць Беларусь як частку Расеі. Беларусь, мяркуе ён, страціла сваю самастойнасць: за якія паказнікі ні вазьміся, Беларусь – фактычна як частка Расеі.
Алег Газманаў на адкрыцці «Славянскага базару». Віцебск, Беларусь. 11 ліпеня 2024 года. (Фота: Fest-sbv.gck.by)
Але той жа Газманаў, нагадвае журналіст, выступаў на «Славянскім базары» яшчэ ў пачатку 2010-х, яго запрашалі паводле прынцыпу «той не можа, гэты дарагі, дык хай будзе Газманаў, бо на бязрыб’і і рак рыба».
,,
«Калі раней на гэтай сцэне выступалі сусветныя зоркі, то цяпер нават вось аднекуль дасталі Алега Газманава, здзьмулі з яго пыл, пясок з яго струсілі – і давай, Алег Газманаў!» – абураецца Дудзінскі.
Гэта прыніжальна для «Славянскага базару» і Беларусі, ды нават для Белоруссии, дадае ён.
За якія ганарары пагаджаюцца ўдзельнічаць у «Славянскім базары»? Экс-вядоўца фестывалю тлумачыць: гэта залежыць ад рангу і рэйтынгу артыста, а таксама ад лагістыкі.
Калі проста прыехаць і спець пару песень на адкрыцці, гэта каля 50 тысячаў еўраў. Але часцей «перахопліваюць» артыста, які выступае дзесьці побач. Выступаеш у Смаленску, потым яшчэ кудысьці побач паедзеш, дык заскачы на дзянёк у Віцебск, заробіш яшчэ 10–20–30 тысячаў еўраў. Або выступаеш у гэтыя дні ў Менску ці Віцебску – давай яшчэ на закрыцці «Базару» зайграеш. Калі ж удаецца завабіць якога-небудзь Філіпа Кіркорава, які напраўду можа прыносіць грошы арганізатарам, то яго будуць выкарыстоўваць напоўніцу: ён будзе і на закрыцці, і ў журы, і ў дзіцячым конкурсе, і потым яшчэ сольны канцэрт дасць. За такое можна і да 100 тысячаў еўраў прапанаваць.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Адкрыццё «Славянскага базару». Віцебск, Беларусь. 11 ліпеня 2024 года. (Фота: Fest-sbv.gck.by)
Калі так пойдзе далей, то праз пару гадоў на «Славянскі базар» будуць прыязджаць толькі з Расеі і Казахстану?
Дудзінскі прапануе згадаць: у 1990-я прыязджалі зоркі сусветнага ўзроўню. І не толькі поп-музыкі – былі зоркі джазу, оперы, тэатру. А калі ў журы конкурсу сядзеў ажно Мішэль Легран, то здавалася, што Ала Пугачова ў журы – «ну, Пугачова і Пугачова». Калісьці на адкрыцці стаялі поплеч кіраўнікі Беларусі, Расеі і Украіны. Унутры конкурсаў даводзілася праводзіць дадатковыя конкурсы, бо была агромністая колькасць удзельнікаў, нават з Аўстраліі і Лацінскай Амерыкі прыязджалі. Раней «Базар» доўжыўся больш за тыдзень, у фестывалі была задзейнічаная ўся Віцебская вобласць, у Віцебску што-небудзь адбывалася 24 гадзіны на дзень.
Цяпер большасць еўрапейскіх краінаў адмаўляецца ад удзелу ў «Славянскім базары», нават Арменія сёлета не прыедзе. Паводле Дудзінскага, цяпер калі хтосьці з еўрапейскіх краінаў прыязджае на конкурс, дык гэта, хутчэй за ўсё, дзеці ці падапечныя эмігрантаў з Расеі. Затое можна сказаць: «Вось з Нямеччыны прыехалі, Нямеччына з намі». Насамрэч жа, усё сапраўды «скурчваецца да беларуска-расейскага міжсабойчыку», бо гэта ўжо пра палітыку.
На думку Дудзінскага, «Славянскі базар» мог быць выбітным фестывалем: яго рабілі цудоўныя людзі, ад рэжысёраў да працаўнікоў сцэны, якіх можна «хоць у Галівуд». Але прыходзяць «сур’ёзныя людзі з міністэрстваў» і кажуць, што «гэта не трэба, гэта прыбраць, гэта выкрасліць».
,,
«Сыдзіце, прыбярыце дзяржаўнае са „Славянскага базару“, аддайце гэта ў прыватныя рукі! – заклікае Дудзінскі. – Вядома, у Беларусі гэта цяпер немагчыма».
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.