навіны

У Гаазе адкрылася выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму

У Гаазе 13 ліпеня 2024 года адкрылася выстава, прысвечаная Алеся Бяляцкаму. (Фота: marabynl_channel / Telegram)
У Гаазе 13 ліпеня 2024 года адкрылася выстава, прысвечаная Алеся Бяляцкаму. (Фота: marabynl_channel / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Ініцыятыву падтрымала Еўракамісія.

У Гаазе 13 ліпеня пры падтрымцы Еўракамісіі адкрылася выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму – беларускаму палітвязню, заснавальніку і кіраўніку Праваабарончага цэнтру «Вясна», лаўрэату Нобэлеўскай прэміі міру 2022 года.
У Гаазе 13 ліпеня 2024 года адкрылася выстава, прысвечаная Алеся Бяляцкаму. (Фота: marabynl_channel / Telegram)
У Гаазе 13 ліпеня 2024 года адкрылася выстава, прысвечаная Алеся Бяляцкаму. (Фота: marabynl_channel / Telegram)
Падчас адкрыцця выставы з прамовамі выступілі беларусы Нідэрландаў і грамадскія і палітычныя дзеячы краіны.
Прадстаўнік Аб’яднання беларусаў у Нідэрландах «MÁRA» распавёў пра знаёмства з Алесем Бяляцкім і натхненне ім, як узорным беларусам, а таксама пра свой асабісты праваабарончы шлях.
Валерыя Калеснік, палітычная ўцякачка з Беларусі, падзялілася сваёй гісторыяй пра ўдзел у пратэстах і затрыманне. У сваёй прамове Валерыя таксама звярнула ўвагу на жудасную сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі і на неабходнасць міжнароднай падтрымкі дэмакратычнага руху беларусаў.
Крысці Медэма з праваабарончай арганізацыі «Libereco» нагадала, што Бяляцкі атрымаў узнагароду Нідэрландаў «Human Rights Tulip», і распавяла пра кампанію #WeStandBYyou, прысвечанаю палітвязням Беларусі, да якой далучыліся ўжо шмат парламентарыяў з розных краінаў.
Вінсэнт Тэпас, прадстаўнік палітычнай партыі «GroenLinks» і мэрыі Гаагі падкрэсліў важнасць і сімвалічнасць, што выстава праходзіць менавіта ў Гаазе, у горадзе міру і правасуддзя, і прапанаваў супрацу паміж гаагскай гарадской Радай і беларускай супольнасцю.
Выстава будзе працаваць з 13 ліпеня па 9 жніўня ў Het Atrium Den Haag, Spui 70, Den Haag (хемента Гаагі, уваход Forum zijde) у працоўныя часы хементы (муніцыпальнай адміністрацыі) Гаагі.
Уваход вольны.
Алесь Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года. Яго абвінавацілі ў кантрабандзе (арт.228 КК РБ) і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.2 арт.342 КК).
7 кастрычніка 2022 года Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру.
3 сакавіка 2023 г. у судзе Ленінскага раёну Менску суддзя Марына Запаснік прызначыла старшыні “Вясны” і Нобэлеўскаму лаўрэату 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Выстава, прысвечана Алесю Бяляцкаму, сёлета праходзіла таксама ў Сенаце Польшчы ў Варшаве.
2 ліпеня стала вядома, што ў красавіку – траўні праваабаронцу вярнулі з ПКТ горацкай калоніі ў атрад, але адміністрацыя па-ранейшаму ставіцца да Нобэлеўскага лаўрэата звышпільна.


,,

«Ведаем, што ён зноў ходзіць на працу, на дрэваапрацоўку. Бывае, што на яго накладаюць спагнанні, пазбаўляюць перадач, бываюць і больш сур’ёзныя пакаранні – неяк сядзеў у ШІЗА. Увага да яго пасля вяртання з ПКТ не стала слабейшай», – паведаміла крыніца.


Ёсць звесткі, што Алесь Бяляцкі не атрымлівае карэспандэнцыі ад сваякоў і сяброў і што ніводнага разу ў палітвязня не было відэазванкоў са сваякамі. Толькі зрэдку на волі ад яго атрымліваюць лісты і паштоўкі. Таксама паведамляецца пра пагаршэнне здароўя праваабаронцы.
Марыя Міхалевіч belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10