навіны

«Флагшток»: Замест «штадлераў» у Беларусі вяртаюць савецкія цягнікі

Электравік
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: blisch.by
podpis źródła zdjęcia

На Беларускай чыгунцы – змушанае імпартазамяшчэнне: цягнікі еўрапейскіх вытворцаў паступова замяняюцца тэхнікай савецкіх часоў, піша «Флагшток».

Пасля аварыі 30 красавіка з удзелам швейцарскага «Штадлера», які сутыкнуўся з лесавозам на пераездзе каля пасёлку Чырвоны Бераг у Гомельскай вобласці, пашкоджанаму цягніку (у яго сур’ёзна пацярпела кабіна) не змаглі знайсці замену і былі вымушаныя замест яго пусціць стары цягнік з лакаматыўнай цягай. Змяненні закранулі рэйсы ў пятніцы, нядзелі і святочныя дні.


Супольнасць чыгуначнікаў у каментары «Флагштоку» сказала, што рамонт «Штадлеру» будзе дарагі, але самая галоўная складанасць – адсутнасць запчастак.

,,

«Цягнік ЭПм „Штадлер быў прыпісаны да менскага вагоннага ўчастку ТЧ-9. Такіх "штадлераў" мала, і ўсе яны занятыя ў руху. Яго прыйдзецца замяніць цягніком з лакаматыўнай цягай. Адпаведна, пацярпяць хуткасць і камфорт», – казалі чыгуначнікі.


Таксама ў красавіку пасля паломкі польскага дызель-цягніка PESA на маршруце Гомель – Магілёў пачалі выкарыстоўваць счэпку са старога цеплавоза і двух вагонаў рыжскага дызель-цягніка.


Еўрапейскія кампаніі адмовіліся ад даставы і рамонту чыгуначнай тэхнікі для Беларускай чыгункі пасля ўвядзення санкцыяў супраць Беларусі.


У 2022 годзе завод «Штадлер» у Менску заявіў пра скарачэнне штату, перавод некаторых працаўнікоў на заводы ў іншых краінах у звязку з санкцыямі. Аднак цалкам прадпрыемства не закрылі з надзеяй, што пасля зняцця санкцыяў яно вернецца да паўнавартаснай працы.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10