навіны

У беларускіх аптэках з’явіўся расейскі аналаг «Ozempic» для схуднення

Расейскі аналаг «Семавік» у аптэках Беларусі каштуе ад 250 рублёў за шпрыц. Крыніца: iskamed.by
Расейскі аналаг «Семавік» у аптэках Беларусі каштуе ад 250 рублёў за шпрыц. Крыніца: iskamed.by
podpis źródła zdjęcia

Цяпер аналаг можна набыць у афіцыйных беларускіх аптэках паводле рэцэпту.

Некалькі гадоў беларусы нелегальна куплялі прэпарат «Ozempic» дацкай фармацэўтычнай кампаніі «Novo Nordisk» – праз перакупнікаў з Еўропы за шалёныя грошы. 


Цяпер расейскі аналаг на падставе семаглюцыду можна легальна набыць у аптэках нашай краіны – калі маеш рэцэпт, заўважыла «Наша Ніва». Але яго эфектыўнасць і магчымыя пабочныя эфекты стануць вядомымі з цягам часу.


У Беларусі набыць «Ozempic» ці «Семавік» доўгі час можна было выключна на чорным рынку праз тэлеграм-каналы. Кошты аднаго шпрыца аб'ёмам 1 міліграм вагаўся ад 457 да 668 беларускіх рублёў. Пасля афіцыйнага з’яўлення ў аптэках Беларусі расейскі аналаг «Семавік» значна патаннеў: адзін шпрыц каштуе ад 250 рублёў.


Дарэчы, Расея яшчэ ў 2023 годзе дазволіла дзвюм мясцовым фармацэўтычным кампаніям «Герофарм» і «Промомед» вырабляць аналаг «Ozempic» без згоды дацкай «Novo Nordisk», якой належыць патэнт. Прычым гэта была прымусовая перадача ліцэнзіі на вытворчасць інавацыйных лекаў, якую выдалі на фоне выхаду з расейскага рынку замежных фармацэўтычных капаніяў і прэпаратаў. У выніку з’явіўся расейскі прэпарат «Семавік».


Прэпарат «Ozempic» быў створаны для лячэння дыябету другога тыпу, але потым высветліўся нечаканы пабочны эфект – пацыенты, якія прымалі яго пры дыябеце, паведамілі пра значную страту вагі. А пасля таго як шматлікія сусветныя зоркі прызналіся ў тым, што худнелі з дапамогай «Ozempic», кошт акцыяў дацкай кампаніі рэзка пайшоў угару. На піку свайго росту рынкавая капіталізацыя кампаніі перавышала гадавы валавы ўнутраны прадукт Даніі і рабіла яе самай дарагой кампаніяй у Еўропе. Гэты тытул яна пазней саступіла вытворцу праграмнага забеспячэння SAP.


Але ў пачатку траўня 2025 года кампанія «Novo Nordisk» заявіла, што продажы зробленага ёю аналага «Wegovy» ў ЗША значна ўпалі пасля з'яўлення больш танных лекаў, якія вырабляюцца канкурэнтамі, і больш танных рэплік на падставе семаглюцыду. Кошт акцыяў «Novo Nordisk» упаў на 54 % у параўнанні з пікам у чэрвені 2024 года.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10