навіны

МЗС Украіны паабяцаў беларускім чыноўнікам «рэакцыю» за супрацу з Крымам і Данбасам

МЗС Украіны. (Фота: mfa.gov.ua)
МЗС Украіны. (Фота: mfa.gov.ua)
podpis źródła zdjęcia

«Гэта нішто іншае, як замах на суверэнітэт Украінскай дзяржавы».

Першы намеснік міністра замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга асудзіў падпісанне Беларуссю дамоваў аб супрацы з часова акупаванымі тэрыторыямі Украіны і паабяцаў беларускім чыноўнікам санкцыі за такія дзеянні.
МЗС Украіны. (Фота: mfa.gov.ua)
МЗС Украіны. (Фота: mfa.gov.ua)
Немагчыма падлашчвацца са злачыннай «уладай» на часова акупаваных тэрыторыях (ЧАТ) Украіны ў абыход міжнароднага права, падкрэслівае Андрэй Сібіга:
«Гэта нішто іншае, як замах на тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украінскай дзяржавы».
На ягоную думку, падпісанне іншымі краінамі дамоваў з часова акупаванымі тэрыторыямі Украіны – гэта спроба Расеі легітымізаваць акупацыю.
«Адпаведная палітыка з’яўляецца непрымальнай і яна будзе мець належную рэакцыю ўкраінскага боку, – падкрэслівае Сібіга. – Нам вядома як мінімум пра сем дамоваў, якія падпісаныя рэгіёнамі і гарадамі Беларусі з акупацыйнымі органамі ўлады на ЧАТ АР Крым.


,,

Няма сумневу, што такія дзеянні не маглі адбыцца без дазволу вышэйшага кіраўніцтва дзяржавы, гэта значыць усе гэтыя “пагадненні” зʼяўляюцца адкрытай і задакументаванай дэманстрацыяй прызнання расейскай акупацыі Рэспублікай Беларусь».


Усё гэта фіксуецца ва Украіне і там праводзіцца адпаведнае расследаванне. Паводле яго вынікаў усе датычныя «не застануцца беспакаранымі і будуць прыцягнутыя да прававой адказнасці», піша першы намеснік міністра замежных спраў Украіны.
«Службовыя асобы, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і падпісанні такіх “дакументаў” стануць прадметам разгляду для ўжывання санкцыйных абмежаванняў нашымі партнёрамі па санкцыйнай кааліцыі. <…> Кожнае злачыннае дзеянне супраць украінскай дзяржавы і яе тэрытарыяльнай цэласнасці будзе мець наступствы для субʼектаў, якія грэбуюць міжнародным правам», – працягвае Андрэй Сібіга.
Хоць Аляксандр Лукашэнка афіцыйна не прызнаў Крым расейскім, пагадненне аб супрацы Віцебскай вобласці з Крымам было падпісана ў сакавіку 2023 года, а горад Менск і Севастопаль падпісалі такое пагадненне яшчэ восенню 2022 года.
Арсен Рудэнка belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10