Чым і наколькі шкодныя вэйпы, якія сабраліся забараніць у Беларусі
28.07.2024, 08:00
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Электронная цыгарэта (вэйп). (Фота: Pickpik.com, CC0)
podpis źródła zdjęcia
«Забарона вэйпаў без забароны тытуню – тэракт здароўя нацыі», – піша Сяргей Бесараб.
У Беларусі рыхтуюць законапраект аб поўнай забароне электронных цыгарэтаў – вэйпаў. Вельмі падобна, што яны куды менш шкодныя за звычайныя цыгарэты, якія ў Беларусі не збіраюцца забараняць. «Белсат» сабраў тое, што варта ведаць пра вэйпы і іх небяспеку.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Электронная цыгарэта (вэйп). (Фота: Pickpik.com, CC0)
Падобна, што вэйпы могуць быць шкодныя, але «жалезных» доказаў як значнай шкоды, так і адсутнасці шкоды няма, бо электронныя цыгарэты на масавым рынку толькі 20 гадоў. Дакладна, што нікацін выклікае залежнасць. Магчыма, у пары з вэйпаў нават без нікаціну могуць быць шкодныя рэчывы. Але амаль несумнеўна, што шкода ад вэйпаў значна меншая, чым ад звычайных цыгарэтаў.
Ёсць самыя розныя тыпы і формы вэйпаў, але прынцып працы ў іх агульны. Калі сцісла, гэта парагенератар: награвальны элемент выпарвае спецыяльную сумесь, курыльшчык удыхае і выдыхае пару. У гэтай сумесі – прапіленгліколь і раслінная гліцэрына, часцей за ўсё таксама араматызатар і нікацін. Нікацін бывае розных відаў і канцэнтрацыяў – курыльшчык можа выбраць, наколькі «моцны» будзе вэйп, і можа курыць вэйп зусім без нікаціну.
У адрозненне ад звычайных цыгарэтаў, у электронных не спальваецца тытунь. Да вэйпаў могуць быць візуальна падобныя сістэмы награвання тытуню кшталту «IQOS», а курэнне вэйпаў па адчуваннях можа быць падобным да кальяну. Але ў вэйпах, у адрозненне ад кальянаў і «IQOS», тытунь ніяк не задзейнічаны.
Нікацін дакладна шкодны тым, што выклікае нікацінавую залежнасць, пазбавіцца якой няпроста. Але галоўная небяспека цыгарэтаў зусім не ў нікаціне, а ў прадуктах гарэння тытуню (які ў вэйпах не гарыць). Як расказваў часопіс «Nature», навукоўцы не ўпэўненыя, што сам па сабе нікацін наогул шкодны ў доўгай перспектыве. Большасць даследаванняў звязаная з цыгарэтамі, таму складана аддзяліць эфекты нікаціну ад эфектаў рэшты ўсяго ў тытунёвым дыме.
У людзей нікацін актывуе рэцэптары па ўсёй нервовай сістэме – і чалавек атрымлівае ад арганізму дафамін. Нікацін мяняе функцыі арганізму, а значыць, можа быць шкодны для сэрца і сардэчна-сасудзістай сістэмы (хаця шкода менавіта ад нікаціну можа быць мінімальнай), можа спрыяць развіццю раку (або наадварот, не быць канцэрагенам), можа шкодзіць мазгам (хутчэй за ўсё, не столькі шкодзіць мазгам дарослых, але можа істотна шкодзіць маладзейшым). Амаль несумнеўна, што нікацін пры любой форме спажывання шкодзіць плоду пры цяжарнасці.
Нельга выключаць, што ад нікаціну як такога няма вялікай шкоды дарослым. Калі, канешне, не лічыць перадазавання і атручвання, якое з вэйпамі куды прасцейшае, чым з цыгарэтамі (асабліва з вэйпамі на салявым нікаціне, як у «Juul» і іншых падобных). Але пакуль навукоўцы даследуюць шкоду нікаціну на клетках, жывёлах і зборах статыстыкі, курыльшчыкі правяраюць на сабе. Тое, што адбываецца цяпер з нікацінам і вэйпамі, «Nature» называе «папуляцыйным эксперыментам».
Гэта яшчэ больш складанае пытанне, бо нікацін – адно рэчыва, а ў пары вэйпаў рэчываў безліч. Як піша амерыканскі Цэнтр кантролю і прадухілення хваробаў (CDC), пара электронных цыгарэтаў можа ўтрымліваць шкодныя і патэнцыйна шкодныя рэчывы, у тым ліку тыя, што выклікаюць рак, а таксама маленькія часцінкі, якія могуць трапляць глыбока ў лёгкія.
У вадкасцях для вэйпаў (і асабліва – у араматызатарах) вытворца можа намяшаць што заўгодна. Пры няправільным тэмпературным рэжыме нават умоўна бяспечныя гліцэрына і прапіленгліколь могуць акісляцца і ператварацца ў шкодныя рэчывы. Можна не заўважыць і літаральна спаліць элементы вэйпу («ватку», а то і «жалезку») – і дыхаць шкоднымі прадуктамі гарэння, у тым ліку фармальдэгідамі. А яшчэ няякасныя батарэі ў вэйпах (таксама як у любой лічбавай тэхніцы) могуць загарацца і выбухаць.
Для «хваробы вэйпераў» у англамоўнай літаратуры прыдумалі назву: EVALI, што расшыфроўваецца як «пашкоджанне лёгкіх, асацыяванае з ужываннем электронных цыгарэт і вэйпаў». Але гэта не адна хвароба, а шэраг эфектаў, якія могуць узнікаць з розных прычынаў. Найчасцей EVALI асацыююць з ужываннем у вэйпах замест нікаціну тэтрагідраканабінолу (THC), вадкасці з якім могуць быць шкодныя нават да палення. Але і вэйпы без THC могуць шкодзіць: навукоўцам здаецца, што ёсць сувязь між вэйпамі і астмай, патрэбныя далейшыя даследаванні.
Таксама існуе праблема ўтылізацыі акумулятараў аднаразовых электронных цыгарэтаў. Гэта тая ж праблема, што з утылізацыяй іншых акумулятараў (напрыклад, ад смартфонаў), і яна вырашальная, але рост папулярнасці аднаразовых электронных цыгарэтаў вельмі хуткі, іхная доля ў смецці такога кшталту імкліва расце.
Сябра Савету Рэспублікі Віктар Кандратовіч, які прапагандаваў у дзяржаўных медыях забарону вэйпаў у Беларусі, распавядаў, што галоўная рызыка ў вэйпах – не нікацін, а цяжкія металы (нікель і свінец) і фармальдэгід, якія ўтрымліваюцца ў вэйпах.
Яму завочна адказаў беларускі хімік і папулярызатар навукі Сяргей Бесараб: пра нікель і свінец – поўная лухта, бо ў гарадскім пылу цяжкіх металаў на парадак больш, пра фармальдэгіды – сапраўды праблема, але звычайная мэбля з ДСП ці МДФ шкодзіць у сотні разоў больш.
Як піша Сусветная арганізацыя здароўя (WHO), узроўні рызыкі з вэйпамі, падобна, залежаць ад мноства фактараў, звязаных і з самімі прадуктамі, і з вытворцамі, і з прадаўцамі, і са спажыўцамі.
Пра вэйпы ўзнікае шмат пытанняў, на якія яшчэ няма адназначнага адказу. Напрыклад, ці будзе шкода ад вэйпу, калі парагенератар працуе ідэальна, калі вадкасць якасная, калі на награвальны элемент не трапіла нічога шкоднага звонку і калі курыльшчык нічога не спаліў па неасцярожнасці? Якія шанцы, што штосьці спрацуе неідэальна? А калі спрацуе неідэальна, наколькі гэта больш шкодна, чым жыць у 10, 100 ці 1000 км ад хімзаводу? А вэйпамі пужаюць ці не для таго, каб прыбраць канкурэнта звычайным цыгарэтам?
Ілюстрацыйны здымак. Беларускія цыгарэты. Менск, Беларусь. 1 верасня 2022 года. (Фота: Белсат)
У чым WHO не сумняецца, дык у тым, што меркаваная таксічнасць вэйпаў – не адзіны фактар рызыкі. Праблема таксама ў тым, што вэйпамі могуць карыстацца дзеці, якія не пачалі б курыць, не будзь вэйпаў. Хаця б таму, што ад цыгарэтаў застаецца моцны пах, а вэйпы можна курыць «бясследна». Ці таму, што ў вэйпаў і араматызатараў прывабныя пакункі і нярэдка «вясёлая» рэклама, скіраваная на моладзь.
І яшчэ пасля вэйпаў, адзначае WHO, чалавек можа перайсці на больш небяспечныя звычайныя цыгарэты ці нешта горшае, а тое і камбінаваць вэйпы з цыгарэтамі і іншым.
,,
«Забарона вэйпаў без забароны тытуню – тэракт здароўя нацыі», – піша Сяргей Бесараб.
Пераход з цыгарэтаў на вэйпы, адзначае ён, апраўданы праз тое, што ў пары вэйпаў адсутнічае 99 % таксінаў з тытунёвага дыму, хаця б канцэрагенных нітразамінаў. Акрамя таго, тытунь – расліна-акумулятар палонію і ўрану (пра што вядома ўжо 60 гадоў), а курэнне пераводзіць іх у лятучую форму – лёгкі спосаб дастаўкі альфа-выпраменьвальніка ў лёгкія.
Забарона вэйпаў бессэнсоўная, лічыць Бесараб, бо яе немагчыма кантраляваць, бо ў Беларусі ўлады дэманструюць абыякавасць да курэння цыгарэтаў і бо няма нармавання эмісіі фармальдэгідаў з таннай мэблі.
Да таго ж, Бесараб адзначае, што тытунёвы дым, у адрозненне ад пары вэйпаў, старыць скуру не горш за ультрафіялет. І не толькі скуру курыльшчыка, але і скуру ўсіх, хто кантактуе з дымам – пасіўных курыльшчыкаў. А тым, каму прыйшла ў галаву ідэя забароны вэйпаў, чамусьці не прыйшла ў галаву, напрыклад, ідэя забароны курэння на балконах.
WHO падкрэслівае, што дзяржавы павінны рэалізаваць комплексны падыход да барацьбы супраць курэння, які ўключае павышэнне тытунёвых акцызаў; забарону на рэкламу, прасоўванне і спонсарства тытуню; папярэджанні пра здароўе; вольныя ад курэння зоны; кампаніі ў медыях; падтрымку людзей, каб кінуць курыць з дапамогай правераных сродкаў.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.