Пад абмежаванні трапілі набліжаныя да Крамля асобы, некалькі яхтаў і кампаніяў.
навіны
ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць расейскага кіраўніцтва

podpis źródła zdjęcia
Пад новыя абмежаванні, уведзеныя ў сувязі з расейскай агрэсіяй супраць Украіны, трапілі набліжаныя да Крамля асобы, шэраг кампаніяў і некалькі яхтаў. Поўны спіс быў апублікаваны на сайце Міністэрства фінансаў ЗША.
У прыватнасці, пад санкцыі ЗША трапіў віяланчэліст і сябар Пуціна Сяргей Ралдугін, якога лічаць «гаманцом» расейскага лідара, а таксама ўласнік «Северасталі» Аляксей Мардашоў, чальцы ягонай сям’і і звязаныя з ім кампаніі.
Акрамя таго, у санкцыйны спіс уключаны міністр эканамічнага развіцця РФ Максім Рашэтнікаў, міністр будаўніцтва і ЖКГ Ірэк Файзулін, міністр транспарту Віталь Савельеў, віцэ-прэмʼер Дзмітрый Грыгарэнка і прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава.
Амерыканскі Мінфін наклаў санкцыі на звязаныя з Пуціным яхты Graceful і Olympia. У чорны спіс таксама трапілі некалькі кампаніяў, якія маюць дачыненне да яхцянага бізнесу і ВПК.
Таксама 2 чэрвеня прадстаўнік краінаў ЕЗ у Бруселі канчаткова ўхвалілі шосты пакет санкцыяў супраць Расеі.
Глеб Нержын belsat.eu