Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі нагадвае дыспетчарам аўтамабільных перавозаў пасажыраў, уключаючы маршруткі і аўтамабілі-таксі, уласнікам электронных інфармацыйных сістэмаў, а таксама перавознікам, якія здзяйсняюць прыём і перадачу замоваў на выкананне перавозаў пасажыраў, што не пазней 21 красавіка 2025 года яны абавязаныя падаць інфармацыю пра выкананыя перавозы пасажыраў.
За падаванне недакладных ці хлуслівых звестак перавознік альбо дыспетчар можа быць пакараны штрафам у памеры да 20 базавых велічыняў (840 рублёў).
Акрамя таго, можа быць прыпыненая на тэрмін да трох месяцаў знаходжанне звестак аб перавозніку (дыспетчару) у дзяржаўным інфармацыйным рэсурсе «Рэестр аўтамабільных перавозаў пасажыраў у нерэгулярных спалучэннях».
Рэестр аўтамабільных перавозаў пасажыраў быў створаны ў Беларусі 1 лістапада 2024 года. У ім дыспетчары і пасажыры могуць спраўдзіць, ці адпавядаюць аўтамабіль-таксі і кіроўца крытэрам бяспекі. Таксама Рэестр папярэджвае кожнага перавозніка пра неабходнасць прайсці тэхагляд, атрымаць медычную даведку, замяніць пасведчанне кіроўцы і т.п.
Марыя Міхалевіч belsat.eu