навіны

«Пастанова яшчэ не прынятая». Ці забароняць у Беларусі ўсесезонныя шыны?

Шыны, зіма
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Freepik
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі хочуць забараніць выкарыстанне ўсесезонных шынаў у зімовы перыяд. Такую прапанову кіраўнік галоўнага ўпраўлення ДАІ Віктар Ротчанкаў выказваў яшчэ на пачатку сакавіка гэтага года. На брыфінгу 7 красавіка чыноўнік расказаў, як рухаецца справа.

Паводле кіраўніка галоўнага ўпраўлення ДАІ, плануецца ўнесці змяненні ў Правілы дарожнага руху, а менавіта – у пералік няспраўнасцяў, з якімі забароненая эксплуатацыя транспартавага сродку. У спіс можа быць дададзенае выкарыстанне ўсесезонных шынаў у зімовы перыяд.

,,

«Рэч у тым, што шэраг зімовых ДТЗ паказаў, што транспартавы сродак лёгка заносіць на слізкай дарозе, асабліва калі на пярэдняй восі кіроўца выкарыстоўвае зімовыя шыны, а на задняй – усесезонныя», – патлумачыў Віктар Ротчанкаў.


Маршрутнае таксі трапіла ў ДТЗ у Валожынскім раёне. Фота: МВД Беларуси / Telegram

У выніку ДТЗ з маршруткаю пацярпелі васьмёра чалавек

навіны

Паводле словаў кіраўніка ДАІ, такая канфігурацыя – зімовыя шыны на пярэдніх колах, а ўсесезонныя – на задніх, была ў маршруткі, што мінулай зімой з’ехала ў кювет пад Менскам, у выніку чаго пацярпелі пасажыры.


«Можна прывесці мноства падобных прыкладаў, калі ва ўмовах лёгкай зімовай слізкасці занос адбыўся праз розны каэфіцыент счаплення рознага тыпу шынаў на пярэдняй і задняй восях», – кажа Ротчанкаў.


Чыноўнік падкрэсліў, што ўжо цяпер нельга прайсці тэхагляд з усесезоннымі шынамі, акрамя таго, забарона на іх выкарыстанне зімой прапісаная ў тэхрэгламенце Мытнага саюзу, а неўзабаве будзе замацаваная ў ПДР.


Дазволена будзе выкарыстанне шынаў «All seasons» («Усе сезоны») з маркероўкаю зімовымі знакамі. Паводле Ротчанкава, такімі знакамі будуць маркеравацца ўсесезонныя шыны «Белшыны», што былі апрабаваныя ў зімовых умовах. Тыя, што не вытрымаюць тэставання, будуць забароненыя.


Канчатковая пастанова аб забароне, аднак, яшчэ не прынятая.


«Гэтае новаўвядзенне пакуль у праекце. Пастанова яшчэ не прынятая, яна на цяперашні момант абмяркоўваецца і праходзіць узгадненне», – рэзюмаваў Ротчанкаў.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10