навіны

У Літве хочуць забараніць грамадзянам трэціх краінаў удзельнічаць у мясцовых выбарах

Выбары ў Літве
Выбары ў Літве. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: ELTA
podpis źródła zdjęcia

Дэпутаты фракцыі літоўскага Сейму «Саюз бацькаўшчыны – Хрысціянскія дэмакраты Літвы» Даля Асанавічуце і Лаўрынас Кашчунас плануюць у бліжэйшы час зарэгістраваць папраўкі ў Канстытуцыю і Выбарчы кодэкс, якія маюць на мэце забараніць галасаваць на выбарах муніцыпальных саветаў і мэраў грамадзянам трэціх краінаў. Гэта датычыць і беларусаў.

Забарона будзе распаўсюджвацца на грамадзянаў краінаў, якія не з’яўлюцца сябрамі Еўразвязу, Еўрапейскай эканамічнай зоны, НАТО ці Арганізацыі эканамічнай супрацы і развіцця. Пад забарону трапяць таксама грамадзяне Беларусі.


Паводле Далі Асанавічуце, на працягу некалькіх гадоў пры ацэнцы пагрозаў нацыянальнай бяспецы краіны, звяртае на сябе ўвагу імкненне службаў варожых Літве дзяржаваў «вербаваць сябраў сваёй дыяспары і выкарыстоўваць іх для дэстабілізацыі сітуацыі ў Літве».

,,

«Грамадзяне краінаў Цэнтральнай Азіі радыкалізуюцца, і гэта застаецца прызнанай пагрозай у Еўропе. Таму з улікам росту колькасці грамадзянаў, якія прыбываюць з нееўрапейскіх, трансатлантычных краінаў, у мэтах мінімізацыі пагрозаў і па прыкладзе Эстоніі мы прапаноўваем абмежаваць права голасу на мясцовых выбарах для грамадзянаў краінаў, якія не ўваходзяць у ЕЗ, ЕЭЗ, НАТО і АЭСР. А таксама права балатавацца на выбарах шляхам унясення паправак у Выбарчы кодэкс і Канстытуцыю», – заявіла дэпутатка.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Карына Пашко / Белсат

Камітэт Сейму Літвы падтрымаў пазбаўленне беларусаў ВНЖ за паездкі на радзіму

навіны

Па стане на 1 красавіка 2025 года, сталы дазвол на жыхарства ў Літве маюць больш за 20 тысячаў замежнікаў, у тым ліку 3800 беларусаў, зазначыла Асанавічуце.


Лаўрынас Кашчунас перакананы, што забарона на ўдзел у мясцовых выбарах грамадзянам трэціх краінаў дапаможа спыніць русіфікацыю Літвы і знізіць уплыў «экстрэмісцкіх ідэалогіяў» на палітыку краіны. У якасці такіх ідэалогіяў палітык пералічвае джыхадызм, радыкальны нацыяналізм, ліцвінізм.


«Дзейнасць якіх асабліва актывізавалася ў апошнія гады, асабліва ў Вільні, – зазначыў дэпутат. – <…> Гэтыя папраўкі змогуць спыніць русіфікацыю Літвы, і асабліва Вільні».


На дадзены момант, згодна з Выбарчым кодэксам Літвы, замежнікі з дазволам на сталае пражыванне ў Літве і зарэгістраваныя ў адпаведным самаўпраўленні маюць права ўдзельнічаць у выбарах чальцоў рады самаўпраўлення і мэра.


Краінай, якая нядаўна забараніла грамадзянам Беларусі, удзельнічаць у мясцовых выбарах, стала Эстонія.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10